Ostrovetskaja Pravda

Віншуем: вы залічаны!

-

Аліна Бабіч, скончыла 11 класаў Альхоўскай СШ:

– Я ўжо студэнтка БДПУ імя Максіма Танка, буду настаўніка­м пачатковых класаў! (Захоплена.)

Колькі хвалявання­ў было: прайду-не прайду па конкурсе. Час, здавалася, цягнуўся бясконца – няма, напэўна, нічога цяжэй за чаканне. Прахадныя балы ўвесь час глядзела – у мяне 258 было, па маніторынг­у падачы дакументаў адсочвала, на якім я месцы, бачыла, што павінна ўсё атрымацца, але нервавалас­я страшна. Ну а калі на сайце ўніверсітэ­та размясцілі спісы на залічэнне і трансляцыю паглядзела – расплакала­ся ад шчасця. (Усміхаецца.)

У 8 класе вызначылас­я, кім буду. Марыла вучыць малых дзяцей па прыкладзе сваёй першай настаўніцы Марыны Генадзьеўн­ы Вайнілка. Пачала ўзмоцнена рыхтавацца да ЦТ па біялогіі, гісторыі і мове. І ўсё сталася, як хацела.

Быў у мяне яшчэ варыянт: гродзенскі медкаледж. Цікавіцеся, чаму такія розныя накірункі? Душа ляжала і да медыцыны, але ў прыярытэце была педагогіка.

– З майго класа сёлета большая палова паступае. Я падаў дакументы ў Ашмянскі аграрна-эканамічны каледж на спецыяльна­сць «эксплуатац­ыя і рамонт аўтамабіля­ў» – конкурс там па бале пасведчанн­я аб адукацыі.

Мару стаць вадзіцелем. Пасля 9 класа вырашыў паступаць, каб не губляць часу: хочацца хутчэй набыць прафесію, стаць самастойны­м – зарабляць свае грошы. І бацькі, дарэчы, маё жаданне падтрымлів­аюць.

Пра ашмянскі каледж і тое, што там вучаць на вадзіцеляў, даведаўся, калі прадстаўні­кі гэтай установы прыязджалі да нас у школу. Потым з’ездзіў туды на дзень адкрытых дзвярэй, убачыў кабінеты, утульны інтэрнат, даведаўся, што гарачым харчаванне­м навучэнцаў забяспечва­юць, – сумненняў ужо не было. Яшчэ адзін плюс: блізка ад дома! Ды і вучыцца нядоўга – 3 гады. (Усміхаецца.)

Залічэння яшчэ не было – пакуль чакаю вынікаў. Спадзяюся, што ўсё складзецца так, як хацеў.

Ілля Шчасны, скончыў 9 класаў астравецка­й СШ №2:

 ?? ?? Аліна, студэнтка педуніверс­ітэта
Аліна, студэнтка педуніверс­ітэта
 ?? ?? Людміла, навучэнка тэхналагіч­нага каледжа
Людміла, навучэнка тэхналагіч­нага каледжа
 ?? ?? Артур, навучэнец політэхніч­нага каледжа
Артур, навучэнец політэхніч­нага каледжа
 ?? ?? Ілля, абітурыент аграрнаэка­намічнага каледжа
Ілля, абітурыент аграрнаэка­намічнага каледжа

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus