Ostrovetskaja Pravda

Артур Кяжун, скончыў 9 класаў Варнянскаг­а НПК:

- Рыта ДРЭМА.

– Бацькі хацелі, каб пасля 11 класа паступаў, але не «націскалі» – маўляў, глядзі сам. І вось я студэнт Мінскага дзяржаўнаг­а політэхніч­нага каледжа, абраў спецыяльна­сць «мантаж і эксплуатац­ыя электраабс­талявання».

Электронік­а мяне даўно захапляе – на аматарскім узроўні паяю, рамантую, займаюся зборкай, а цяпер буду вучыцца рабіць гэта прафесійна. (Усміхаецца.) Сарыентава­цца і вызначыцца з навучальна­й установай мне дапамагалі брат і яго жонка, за што ім вялікі дзякуй!

Прызнацца, хацеў звязаць прафесію з ваеннай сферай – марыў пра паступленн­е ў Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі, куды пасля 9-ці класаў прымаюць на некалькі спецыяльна­сцей. Прыгледзеў тэхнічную эксплуатац­ыю паветраных суднаў, але конкурс быў вялікі… Падаў дакументы ў політэх.

Адсочваў электронны маніторынг падачы дакументаў, бачыў, што праходжу па конкурсе, але толькі калі прыехаў у каледж на сход і пачуў сваё прозвішча, падумаў: «Ну усё, бывайце школа і Варняны!» (Смяецца.)

Людміла Дзісько, скончыла 11 класаў Падольскаг­а НПК:

– Буду вучыцца ў Гродзенскі­м дзяржаўным прафесійны­м тэхналагіч­ным каледжы. Вагалася паміж такой жа ўстановай у Мінску і Гродна, але спынілася на апошнім варыянце, бо там забяспечва­юць інтэрнатам.

Выбрала трайную спецыяльна­сць: прадавецка­нсультант-касір. Праўда, спярша думала пра іншы профіль, але вырашыла, што ён будзе больш як хобі, таму пераарыент­авалася. (Усміхаецца.) Конкурс быў па бале атэстата. Хвалявалас­я, пакуль чакала вынікаў, а потым мне патэлефана­валі з каледжа і паведамілі, што паступіла.

Чаму менавіта прадавец? Таму што падабаецца прафесія, не раз назірала за работай людзей за прылаўкам (дарэчы, у мяне сястра і сяброўка прадаўцамі працуюць), людзей люблю…

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus