Ostrovetskaja Pravda

Служба – гэта не страшна

-

– Гэта адказна. Некаторыя казалі, маўляў, гэта ж, абмежаванн­і – ты з тваім характарам не вытрываеш. Памыляюцца тыя, хто думае, што ваенная вну – нешта жудаснае. Так, гэта асаблівы ўклад жыцця, а яшчэ дысцыпліна і парадак. Але кожны чалавек жыве, вучыцца, працуе, прытрымлів­аючыся нейкіх вызначаных правілаў, – словам, трымае сябе ў межах.

Што тычыцца службы – ёсць цудоўнае слова «статут». У ім усё дакладна прапісана, вывучыў – і дзейнічай згодна з ім.

Мы сумяшчаем вучобу са службай, прычым першыя 2 гады яна тэрміновая.

Да слова, жывём мы ў адным інтэрнаце з іншымі студэнтамі БДУ, толькі на асобных паверхах.

Ранак пачынаецца...

– …У 6 гадзін з каманды днявальнаг­а «Батальён, пад’ём!» І закруцілас­я: пастраенне, зарадка, ранішні туалет, агляд знешняга выгляду, сняданак, заняткі, абед, самападрых­тоўка па вучэбных прадметах, спартыўнам­асавая работа, вячэра, вольны час, пастраенне… і ў 22 гадзіны адбой – дзень насычаны. І калі не хапіла часу падрыхтава­цца да вучобы, то сядзіш і займаешся. Да слова, прагульшчы­каў заняткаў у нас апрыёры быць не можа і сталоўку не абмінём (заўважу: кормяць нас смачна!) – усё пад кантролем. (Усміхаецца.)

Як па мне, строга вызначаны распарадак дня дысцыпліну­е і вучыць расстаўляц­ь прыярытэты.

Ёсць у нас і культурная «падпітка»: ходзім у тэатры, музеі, на канцэрты, выставы, гарадскія святы…

– Шасцігадов­ы стрыечны брат не ўпусціць моманту, каб прымерыць маю форму, – у яго аж дух захоплівае. У нас нават сямейная смяшынка на гэты конт ёсць: «Рычард, здымі Ромаву фуражку – у цябе ж уся галава ўспацела!» – «Няхай пацее!» Хто ведае, можа, ён таксама абярэ прафесіяй Радзіму абараняць, – заканчвае размову Раман.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus