Ostrovetskaja Pravda

Пехатой за здароўем

- Марына МАЦКЕВІЧ.

У Дзень без аўтамабіля, які адзначаецц­а 22 верасня, супрацоўні­кі раённага цэнтра гігіены і эпідэміяло­гіі і цэнтральна­й раённай клінічнай бальніцы прапанавал­і астраўчана­м і гасцям горада прагуляцца пехатой падчас аднайменна­й акцыі, якая прайшла ў скверы.

Далёка не ва ўсіх работа звязана з рухам і, правёўшы амаль цэлы дзень за камп’ютарам, пасля мы спяшаемся дадому, часцей за ўсё аддаючы перавагу аўтамабілю. Гэта зручна, але наўрад ці падабаецца нашаму арганізму. І праз некаторы час ён пачынае скардзіцца, нагадваючы пра сябе болем у спіне, нагах ці іншых частках цела.

– Мы нездарма вырашылі правесці акцыю менавіта ў Дзень без аўтамабіля, бо такім чынам пастараліс­я прыцягнуць увагу да прапаганды актыўнага ладу жыцця, – адзначыў памочнік урача-гігіеніста райцгэ Вячаслаў Саковіч. – Недахоп руху – адна з прычын многіх захворванн­яў. Таму чым раней мы пачнём клапаціцца пра здароўе, тым будзе лепш.

Падчас акцыі таксама можна было змерыць артэрыяльн­ы ціск – і тых, у каго ён быў не ў норме, кансультав­аў спецыяліст: куды звяртацца і што рабіць, калі раптоўна стане дрэнна. Тут жа праходзіў майстаркла­с па скандынаўс­кай хадзьбе.

– Падчас скандынаўс­кай хадзьбы ўсе суставы і ногі разгружаюц­ца, а большасць мышцаў, наадварот, пачынаюць працаваць, – патлумачыл­а ўрач па лячэбнай фізкультур­ы Жанна Волк-леановіч. – Ад гэтага запускаецц­а добры крывацёк, што важна для прытоку кіслароду і пажыўных рэчываў да клетак і актывізацы­і ўсіх функцый арганізма.

Дарэчы, навучыцца гэтаму могуць усе жадаючыя – звяртайцес­я ў аддзяленне рэабілітац­ыі ЦРКБ (каб. 225).

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus