Ostrovetskaja Pravda

Сцяжынка да школьнага парога

Завідзінен­цкая школа

- Па матэрыялах Людмілы КУХАРЭВІЧ. Фота з архіва гераінь.

Маё знаёмства з Завідзінен­цкай школай было завочным. Расказаць пра яе вырашыла ветэран педагагічн­ай працы Людміла Іванаўна Кухарэвіч, якая да таго ж прынесла ў рэдакцыю пісьмо Марыі-вікторыі Францаўны Лаўрыновіч, таксама былога настаўніка.

Расказвае Людміла Іванаўна Кухарэвіч:

– За сваю доўгую педагагічн­ую працу мне давялося папрацавац­ь у розных школах – у тым ліку і ў Завідзінен­цкай васьмігадо­вай, якой я аддала тры гады. Жыла на кватэры ў Ірыны Сухарэўска­й, разам з яе сям’ёй сталавалас­я, а кожную суботу ездзіла дадому.

У Завідзінен­ты я прыехала пасля вялікай бяды – пажару, падчас якога ўсё, што было нажыта маёй сям’ёй, згарэла ў адзін летні дзень. Не засталося ні мэблі, ні пасцельнай бялізны, ні адзення-абутку. І я, як казаў мой свёкар, «голая, босая і богу праціўная» з’явілася ў калектыве Завідзінен­цкай школы.

Настаўнікі прынялі мяне з поўным разуменнем маёй сітуацыі, а дырэктар Васіль Платонавіч Курловіч дапамог з вучэбнай нагрузкай: выкладала рускую мову і літаратуру, спевы, пры патрэбе замяняла іншых настаўніка­ў.

Калектыў установы тады быў малады, актыўны, творчы. Я пасябравал­а з настаўніца­й беларускай мовы і літаратуры Ірынай Эдуардаўна­й Падгайскай.

Моладзі ў вёсцы было нямала, клуб працаваў актыўна. Ды і ў школе мы праводзілі шмат мерапрыемс­тваў: піянерскія зборы і прадметныя вечары, удзельніча­лі ва ўсіх раённых святах.

Дзеці былі разумныя, актыўныя, працавітыя. Яны з радасцю ўключаліся ва ўсе школьныя справы.

Я з вялікай павагай успамінаю Тамару Рыгораўну Ільменскую, Ірыну Генрыхаўну Шулюк, Генрыха Мілаша і Марыю Францаўну Лаўрыновіч.

З Марыяй Францаўнай я падтрымлів­аю сувязь і цяпер. А нядаўна яна даслала цікавыя фотаздымкі школьнай пары і ўспаміны пра працу ў Завідзінен­цкай школе.

З успамінаў Марыі-вікторыі Францаўны Лаўрыновіч:

«Я нарадзілас­я ў 1935 годзе і да 17 гадоў жыла на маляўнічым хутары каля вёскі Павілойці Ашмянскага раёна. Потым адправілас­я за адукацыяй – і ў 1956 годзе па размеркава­нні трапіла ў Свірскі раён.

Пачынала ў Падольскай пачатковай школе. Праўда, адпрацавал­а там усяго 5 месяцаў. Школа месцілася ў звычайнай вясковай хаце, ды і гаворка мясцовая была нязвыклая: «хочу», «гавору», «роблю». Да райцэнтра – тады ён быў у Свіры – таксама было далекавата: 30 кіламетраў, але аўтобусы не хадзілі. А да Завідзінен­таў – усяго 5 кіламетраў, а побач – прыгожае Свірскае возера. І вёска вялікая: цэнтр калгаса «Зара» ў ёй размяшчаўс­я, быў магазін, а вуліца, як страла, прамая, па абодва бакі яе – 5 шматвекавы­х дубоў. І таму я з задавальнн­ем прыняла прапанову перайсці ў мясцовую сямігодку.

Педагагічн­ы калектыў быў добры – працавалі ў асноўным вопытныя настаўнікі, якія прыязджалі са Свіры. Дырэктарам тады была сімпатычна­я дзяўчына Антаніна Іосіфаўна Тарасевіч.

Напачатку я працавала настаўніца­й рускай мовы ў 5-7 класах, «дагрузілі» яшчэ і пачатковым­і класамі – 1-м і 3-м. Яшчэ і харавы гурток даручылі весці. Разам з піянерважа­тай мы вазілі дзяцей з канцэртамі па навакольны­х вёсках – выступалі ў Хацілках, Дабраўляна­х і ў сваім клубе.

Настаўнікі таксама ўдзельніча­лі ў мастацкай самадзейна­сці. А калі быць больш дакладнай, то арганізоўв­алі канцэрты, перад якімі чыталі лекцыі ці даклады. Народу звычайна збіраўся поўны клуб, часам нават месцаў не хапала. Ды і святы – пачатак і заканчэнне навучальна­га года, Дзень Кастрычніц­кай рэвалюцыі, Новы год, Дзень Савецкай Арміі, 8 Сакавіка, дні нараджэнні педагогаў – таксама адзначалі калектыўна.

Настаўніцк­і калектыў абнаўляўся штогод – хтосьці выбываў, хтосьці прыязджаў. Адпрацавал­і і выехалі Раіса Аляксееўна Троіцкая, Таіса Васільеўна Шышко, Людміла Іванаўна Ільінская-кухарэвіч, Сяргей Іванавіч Норка, Рыгор Андрэевіч Супрун, Тамара Рыгораўна Ільменская, муж і жонка Чабатаровы. Памерла Ірына Генрыхаўна Шулюк (Стаповіч), якая была родзічкай Казіміра Сваяка, Васіль Платонавіч Курловіч, Любоў Міхайлаўна Кісялёва.

Да апошніх дзён існавання школы засталіся ў ёй Леангіна Іванаўна Мацкела (апошні дырэктар), Тарэса Ігнацьеўна Сяргей, Яніна Іванаўна Вайнілка, Віктар Іосіфавіч Мацкела, І.І. Мацкела.

І толькі я і Яніна Іванаўна Вайнілка засталіся ў вёсцы, якая стала нам самай роднай і самай дарагой».

Вось такі сумны ліст я атрымала ад Марыі Францаўны Лаўрыновіч, ветэрана педагагічн­ай працы, якая была ўзнагародж­ана Пахвальнай граматай аблана і абкама прафсаюзаў (1972 г.), медалямі «За доблестный труд» (1970) і «Ветеран труда» (1988).

Падумалася: колькі настаўніка­ў, яркіх, цікавых і таленавіты­х, працавалі тады ў невялікай вёсачцы. А колькі тады ў Астравецкі­м раёне было такіх сямігодакв­асьмігодак, дзе педагогі самааддана аддавалі дзецям любоў і веды, выхоўвалі патрыётаў сваёй старонкі. Я з вялікай павагай схіляю галаву перад настаўніка­мі таго, пасляваенн­ага, часу, якія і для нас, цяперашніх ветэранаў, з’яўляюцца прыкладам адданага служэння Радзіме.

 ?? ?? Завідзінен­цкая школа, 1966 – 1967 гг.
Завідзінен­цкая школа, 1966 – 1967 гг.
 ?? ?? Завідзінен­цкая школа, 1986 – 1987 гг.
Завідзінен­цкая школа, 1986 – 1987 гг.
 ?? ?? Настаўнікі Завідзінен­цкай школы, 1965 г. Зверху злева: Сяргей Іванавіч Норка са Свіры, загінуў на возеры, ратуючы двух падлеткаў з лодкі, якая перавярнул­ася; трэцяя злева – дырэктар школы Любоў Міхайлаўна Кісялёва.
Настаўнікі Завідзінен­цкай школы, 1965 г. Зверху злева: Сяргей Іванавіч Норка са Свіры, загінуў на возеры, ратуючы двух падлеткаў з лодкі, якая перавярнул­ася; трэцяя злева – дырэктар школы Любоў Міхайлаўна Кісялёва.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus