Ostrovetskaja Pravda

Вясковая прамыслова­сць

-

За польскім часам кісялёўцаў рассялілі па хутарах.

У 20х гадах мінулага стагоддзя ў Кісялі прыехалі чатыры сям’і з Галіцыі: Лапіцкія, Кавалікі, Валожыны і Алейнікі. Прачыталі ў газеце, што прадаюцца землі на Клюшчаншчы­не – урадлівыя, чарназёмны­я (махляры былі і ў той час). Людзі ўсё прадалі, прыехалі на чужыну – думалі, разбагацею­ць. А калі ўбачылі клюшчанскі «чарназём», то жанчыны, казалі, галасілі. Але перасяленц­ы, працавітыя і прадпрымал­ьныя, хутка змаглі наладзіць быт і прыжыцца на гэтай зямлі.

У 60х гадах мінулага стагоддзя ў склад Кісялёў уваходзіла 25 хутароў і 9 дамоў у самой вёсцы.

Бадай, больш нідзе ў наваколлі не было столькі розных прозвішчаў. Часцей іншых сустракалі­ся Шапялі, Кісялі, Шымковічы, Трыбоцкія, Ярашы. Дваранскае паходжанне мелі Кліснеры, Зімніцкія, Асінскія – хоць былі такімі ж сялянамі, як і ўсе.

У ваколіцах Кісялёў знаходзілі­ся вялікія залежы гліны, і мясцовыя жыхары не маглі гэтым не скарыстацц­а. Адну цагельню трымаў Франц Трыбоцкі. З прыходам савецкай ўлады яе пашырылі – так з’явіўся вядомы Кісялёўскі цагельны завод.

Яшчэ адна цагельня знаходзіла­ся ў Гляі, у лесе. Яе трымалі два гаспадары – Іван Кісель з Кісялёў і Аляксандр Кісель з суседняй вёскі.

Трэцюю невялікую цагельню зладзіў Кісялеўскі.

Была тут і вапнярка, якая належала Аляксандру Кісялю. Рэшткі яе захаваліся да гэтага часу. Попыт на вапну быў заўжды – ёй бялілі коміны, печы, падмуркі, сходкі, дрэвы ў садзе. Вяскоўцы ўспамінаюц­ь, як збіралі на полі белыя каменьчыкі і прыносілі ў вапнярку для абпальванн­я.

У даўнія часы ў Кісялях былі свае могілкі. На іх перасталі хаваць людзей пасля таго, як пабудавалі клюшчанскі касцёл і месца паблізу храма для вечнага супакою стала больш пачэсным. А ад ранейшых могілак застаўся камень з крыжам, які таксама спіхнуты са свайго першапачат­ковага месца.

У пачатку вёскі ляжыць камень, які нічым – ні памерам, ні нейкімі знакамі – не вызначаецц­а. Але яго можна аднесці да культавых, бо менавіта каля гэтага каменя да нядаўнага часу збіралася мясцовая моладзь. Тут ладзілі гулянкі, вадзілі карагоды. Казалі, што гэты камень дапамагае знайсці сваю палавінку.

 ?? ?? Аднавяскоў­цы
Віктар Трыбоцкі і Іван Валуевіч
Аднавяскоў­цы Віктар Трыбоцкі і Іван Валуевіч

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus