Падарожжы і прыгоды на старонках
СЁЛЕТА СПОЎНІЛАСЯ 140 ГАДОЎ
З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ВЯДОМАГА ПІСЬМЕННІКА, ПЕРАКЛАДЧЫКА, АДНАГО З ЗАСНАВАЛЬНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ЮНАЦТВА ЯНКІ МАЎРА, САПРАЎДНАЕ ІМЯ ЯКОГА – ІВАН МІХАЙЛАВІЧ ФЁДАРАЎ.
Астравецкая раённая бібліятэка прапануе ўвазе чытачоў найбольш вядомыя творы Маўра. Напісаныя ў 2030 гады XX стагоддзя, яны і сёння чытаюцца з захапленнем.
«ЧАЛАВЕК ІДЗЕ»
Першая аповесць аўтара, якую ён напісаў у 44 гады, калі працаваў выкладчыкам 25й мінскай чыгуначнай школы. У аповесці ён расказаў пра жыццё першабытнага чалавека на той стадыі, калі той толькі станавіўся на ногі, нічога не ўмеў і ўсё, чаго дасягаў, яму было ўпершыню. Усё ўпершыню – гэты знойдзены аўтарам мастацкі ход адпавядае бачанню і ўспрыманню дзіцяці, яго прадчуванню першаадкрыцця, чакання чагосьці новага і незвычайнага. Асновай сюжэту стаў працэс развіцця чалавека, пакутлівы і драматычны, напоўнены барацьбой за жыццё, шлях працяглага і паступовага назапашвання практычнага і духоўнага вопыту.
«У КРАІНЕ РАЙСКАЙ ПТУШКІ»
Дзеянне адбываецца ў Новай Гвінеі – на астравах Ціхага акіяна, дзе пабываў падарожнік Міклухамаклай, даследчык мясцовых жыхароў. Твор пабудаваны на сацыяльным канфлікце паміж прыгнечанымі папуасамі і гаспадарамікаланізатарамі. «СЫН ВАДЫ»
Галоўны герой аповесці – 19гадовы Манг, хлопец з высокімі духоўнымі і маральнымі якасцямі. Рызыкуючы жыццём, ён выратаваў падчас страшнай буры на моры англійскую арыстакратку міс Грэт, а пасля аберагаў і клапаціўся пра яе. Яна ж адказала пасвойму: спачатку баялася, што «дзікун» яе з’есць, а потым стала адносіцца як да звычайнага слугі, якіх было шмат у яе бацькі ў Лондане. Міс Грэт не здолела аддзячыць свайму выратавальніку. У выніку ён аказаўся ў чужым яму Лондане сярод тысяч беспрацоўных.
ПРЫГОДНІЦКАЯ АПОВЕСЦЬ
«ПАЛЕСКІЯ РАБІНЗОНЫ» вучыць чытача не здавацца нават у самых, на першы погляд, безвыходных сiтуацыях.
Твор пабудаваны пераважна на дыялогахспрэчках паміж студэнтамі, якія пад уражаннем кніг аб далёкіх краінах, апісаных Жулем Вернам, Майнам Рыдам і Феніморам Куперам, адпраўляюцца падчас вясновага разліву ў падарожжа па Палессі. У выніку яны застаюцца без лодкі, аказваюцца на астраўку пасярод багны і вядуць барацьбу за выжыванне. Хлопцаў чакаюць сустрэчы з дзікімі жывёламі і кантрабандыстамі.
расказвае пра трагічны лёс хлoпчыка Tyбi з вocтpaвa Цэйлoн. Каб дапамагчы бацькам пракарміць сям’ю, ён з 12ці гадоў вымyшaны ныpaць y мapcкiя глыбiнi пa жaмчyжыны. Аднойчы падчас гэтай работы Tyбi з’eлa aкyлa. Яе пасля злaвiлi, paзpэзaлi бpyxa – i тaм знaйшлi хлапчаня з кошыкам, у якім ляжала вельмі каштоўная жамчужына.