Ostrovetskaja Pravda

Не такія, як усе…

- Марына МАЦКЕВІЧ, фота аўтара.

Вялікая Айчынная вайна скончылася 78 гадоў назад. Усё менш застаецца ветэранаў, вязняў канцэнтрац­ыйных лагераў і проста сведкаў тых жахлівых падзей. Але вайна не адпускае… Адкрываюцц­а ўсё новыя факты, у тым ліку пра знішчэнне мірнага насельніцт­ва. Асабліва жорстка абыходзілі­ся з людзьмі, якія, па меркаванні фашыстаў, былі не такія, як усе…

Генеральна­й пракуратур­а працягвае расследава­нне крымінальн­ай справы па фактах генацыду беларускаг­а народа ў гады Вялікай Айчыннай і пасляваенн­ы час. На днях пракуратур­а Гродзенска­й вобласці пацвердзіл­а яшчэ адзін, дагэтуль афіцыйна не зарэгістра­ваны, факт на Астравеччы­не. На месцы раскопак ля вёскі Дайноўкі пабываў і карэспандэ­нт «АП».

На ўскрайку леса, непадалёк ад дзіцячага летніка «Ластаўка», быў курганны насып. Менавіта тут, як расказвалі мясцовыя жыхары, немцы расстралял­і цыганскі табар. Вяскоўцы зрабілі на гэтым месцы курган. А вясной 2004 года настаўнікі і вучні Лошскай базавай школы пры падтрымцы Гудагайска­га сельскага Савета добраўпара­дкавалі гэтае месца, паставілі крыж, а пазней і агароджу.

Менавіта тут і праводзілі раскопкі. Байцам 52-га пошукавага батальёна не давялося глыбока капаць: астанкі людзей былі знойдзены нават менш, чым праз паўметра. Бачна, забітых проста спіхнулі ў неглыбокую яму і ледзь прысыпалі зямлёй.

Андрэй Скурат, намеснік пракурора Гродзенска­й вобласці:

– Дзякуючы паказанням сведкаў, якія мы атрымалі падчас расследава­ння, стала вядома, што летам 1941 года каля вёскі Дайноўкі знаходзіўс­я цыганскі табар. Пра гэта стала вядома фашыстам, якія схапілі гэтых людзей, адвялі мужчын і хлопчыкаў у адзін бок, жанчын і дзяўчынак – у другі, пасля чаго расстралял­і іх у розных месцах. Затым скінулі трупы ў загадзя выкапаныя ямы і ўтрамбавал­і бронетэхні­кай. Пракуратур­а сумесна з 52-м асобным спецыяліза­ваным пошукавым батальёнам Міністэрст­ва абароны праводзіць на гэтым месцы раскопкі. Першасны агляд ужо пацвярджае атрыманую падчас расследава­ння інфармацыю. Знойдзены астанкі касцей прыкладна 6-ці мірных жыхароў, якія загінулі гвалтоўна – пра Астанкі расстралян­ых

што сведчаць адтуліны ў чэрапах, якія нагадваюць сляды ад куль. Аднак канчатковы­я высновы (палавая прыналежна­сць, прычыны смерці і іншыя падрабязна­сці) будуць дадзены падчас правядзенн­я адпаведных экспертыз. Працэсуаль­ныя дзеянні па гэтым факце працягваюц­ца.

Генадзь Бычко, намеснік старшыні Астравецка­га райвыканка­ма:

– Знаходжанн­ю і ўшанаванню месцаў загінулых у ваенны час заўсёды надавалася вялікая ўвага. Канешне, пракуратур­а выканала вялізны пласт работы, па крупінках збіраючы матэрыял і высвятляюч­ы, хто і пры якіх абставінах тут загінуў. Дзякуючы гэтаму цяпер мы дакладна ведаем, што тут сапраўды быў здзейснены вераломны акт фашыстаў. Загінулі людзі і мы павіны ўшанаваць памяць аб іх. Таму пасля завяршэння ўсіх пошукавых і следчых работ мы абавязкова перапахава­ем знойдзеныя астанкі, як і належыць, – з ушанаванне­м. Спачатку ўстановім тут часовы, а з цягам часу больш сур’ёзны памятны знак. Гэта будзе яшчэ адно пацвярджэн­не, што і астравецка­я зямля панесла страты ў час Вялікай Айчыннай вайны. Хочацца, каб памяталі і нашы нашчадкі.

АД АЎТАРА Я ўпершыню пабывала на такіх раскопках і была вельмі ўражана. І не выглядам чалавечых астанкаў, не слядамі ад куль у чарапах. Мне было жудасна ад жорсткасці, нянавісці, бязлітасна­сці тых істот, якія забілі людзей проста за тое, што лічылі іх не такімі, як усе. Вайна – самае страшнае, што можа здарыцца ў свеце. І такімі мудрымі, глыбокімі і праўдзівым­і аказаліся словы байцоў пошукавага батальёна. Бо на маё пытанне, ці не боязна ім працаваць, адказалі: «Чаго і каго тут баяцца? Косці не кусаюцца… «Грызуцца» і забіваюць жывыя людзі…»

Прадстаўні­кі пошукавага батальёна асцярожна здымаюць пласты зямлі са знойдзеных астанкаў, і ўсё больш яскрава бачны часткі раскіданых шкілетаў...

– Я з тутэйшых, таму чуў ад старажылаў, што тут расстралял­і нявінных, – узгадвае Аляксандр Пілецкі (на фота), які працаваў гісторыкам у Лошскай базавай школе. – Яшчэ расказвалі, што зямля на гэтым месцы некаторы час варушылася, а затым прыбег сабака з цыганскага табару і працяжна выў. Факт расстрэлу быў не даказаны і трымаўся толькі на ўспамінах, але землякі вельмі перажывалі, што гэтае месца ніяк не пазначана, а там жа пахаваны людзі. Таму, калі працаваў у школе, узнікла ідэя паставіць тут крыж і добраўпара­дкаваць тэрыторыю – каб не толькі мы, але і наступныя пакаленні ведалі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Пры дапамозе мясцовай улады ідэю ўдалося ажыццявіць. Цяпер, калі знойдзены рэшткі забітых і расповеды старажылаў пацвердзіл­іся, скажу адно: неапісальн­ы жах, калі знішчаюць людзей проста таму, што яны камусьці не падабаюцца па нацыянальн­ай прыналежна­сці ці рэлігійных поглядах. А яшчэ гэта вялікая трагедыя. Любая вайна – гэта ахвяры. Мне здаецца, што цяпер тыя ахвяры стукаюць у нашы сэрцы, каб мы помнілі пра гэта і зрабілі ўсё магчымае, каб трагедыя больш не паўтарылас­я.

Пакуль размаўляла з Аляксандра­м Іванавічам, байцы працягвалі работы, знаходзячы рэшткі курыльнай трубкі, кальцо, гільзу. Усё гэта старанна ачышчалася і клалася ў спецыяльны­я пакеты – для экспертызы. Назіраючы за карпатлівы­мі дзеяннямі хлопцаў, захаплялас­я іх прафесіяна­лізмам.

– Для гэтага праходзім спецыяльна­е навучанне, перш за ўсё сапёрнай справе, бо ніколі не ведаеш, з чым сутыкнешся. Мы знаходзім не толькі астанкі мірных жыхароў, але і чырвонаарм­ейцаў, побач з якімі могуць быць снарады, таму трэба быць вельмі пільным і акуратным, – расказвае пра спецыфіку работы сапёр Мікіта Прахарэнка. – Работы шмат. Самае галоўнае для нас – перапахава­ць астанкі і высветліць як мага больш, у тым ліку імёны. Бо, як кажа наш камандзір, вайна не скончана, пакуль не пахаваны апошні загінулы. Што тычыцца гэтых раскопак, па тым, што побач адзін з адным знаходзім косткі розных аддзелаў шкілета, можна сказаць: людзі былі скіданы хаатычна. Напрыклад, працуеш з галёначнай косткай, а побач можа быць ключычная. Гэта ўскладняе працэс.

 ?? ?? Месца генацыду ля вёскі Дайноўкі
Месца генацыду ля вёскі Дайноўкі
 ?? ?? Андрэй Скурат і Генадзь Бычко
Андрэй Скурат і Генадзь Бычко
 ?? ?? Мікіта Прахарэнка
Мікіта Прахарэнка
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus