«Такіх пачуццяў мы не зналі, што пра абутак забывалі»
Да чаго дайшоў прагрэс! Усе ўжо даўно прывыклі, што газету можна чытаць не толькі ў традыцыйным друкаваным выглядзе, але і ў электронным – на сайце і ў нашых групах у сацыяльных сетках, там жа абмяркоўваць публікацыі і пакідаць да іх свае каментарыі ці, як у нашым выпадку, – варыянты подпісаў да прапанаванага здымка.
Больш таго, скачаўшы на смартфон спецыяльную праграму, па кюар-кодзе можна «ажывіць» некаторыя здымкі, пазначаныя спецыяльным значком, і паглядзець не толькі фота, але і відэа.
Але, аказваецца, – мы і самі пра гэта не ведалі! – паглядзеўшы на здымак, можна адчуць нават… пах! Прычым без усялякіх там дадатковых праграм і высілкаў! Ва ўсякім выпадку, адзін з нашых традыцыйных «каментатараў» у групе «АП» «Вконтакте» абураўся: колькі можна абмяркоўваць чыесьці смярдзючыя туфлі! Уяўляеце: чалавек па здымку, ды яшчэ ў інтэрнэце, пах адчуў! Пэўна, у яго нейкі асаблівы камп’ютар… Ці нюх…
Таму чалавеку конкурс наш, мяркуючы па ўсім, не падабаецца. А вось іншым нашым чытачам «Што б гэта значыла» вельмі даспадобы. Ва ўсякім выпадку, здымак з дзвюма парамі абутку пад лаўкай пракаменціравала 18 чалавек, некаторыя даслалі па некалькі варыянтаў подпісаў.
Рэкардсменам па допісах стала вядомая ў раёне гумарыстка і артыстка размоўнага жанру Міраслава Якіменка – ад яе мы атрымалі ажно 7 розных варыянтаў.
Найперш Міраслава
народнае, даўнейшае:
– Бaгатыя берагуць ногi, а бедныя шануюць абутак. І ад яе ж – з тых жа часоў:
– Беражлiвыя людзi ў абутку не ходзяць – яны яго носяць.
Так і было калісьці: у касцёл за некалькі кіламетраў ішлі пешшу, а боты ці чаравікі, памыўшы ногі, надзявалі перад самай вёскай.
Асабіста мне гэты варыянт спадабаўся найбольш, але – скажу, забягаючы наперад – іншыя члены журы былі іншага меркавання. Што ж, у нас дэмакратыя.
Успомніла Міраслава і яшчэ адну бываліцу з мінулых часоў:
«I мае чаравікі, здаралася, стаялi каля туфляў шляхетных дам», – так некалі выхваляўся перад намі адзiн астравецкi кавалер.
І падсумоўвае яна мудрай высновай:
– Мо, iх абутак лёсу ўжо паднасiўся, але на iм вiдзен бляск, і пыл, i каханне, i пара.
А ўвогуле ўдзельнікі конкурсу чаго толькі ні прыдумалі, разглядаючы дзве пары абутку пад лаўкай!
Марына Кавалеўская, гледзячы на фота, разважае ўслых – і даводзіць нам свае думкі:
– Глянула на здымак: Тут нялёгкая задача. Вельмi многа варыянтаў – Што ж гэта значыць?.. Пара ўжо немаладая Тут пераабувалася. Роўненька саставiлi, пакiнулi – Мабыць, нешта здарылася... I абутак па сезоне, Бачу, вельмi розны. I матыў яго пакiнуць,
Пэўна, быў сур’ёзны... ўзгадала
Апошняя чв. 5 лістапада ў 11.37 i i
Які ж такі сур’ёзны матыў? Вось што пра гэта мяркуе Рэгіна Дрэма:
– Что тут было вчера, Я представить боюсь: Ворковали, мурлыкали, пели... Вдруг дежурный наряд показался вдали!
И «герои» тотчас
незаметно ушли, Но обуться, увы, не успели.
Зрэшты, справа жыццёвая. І не самая благая. Так, ва ўсякім выпадку, лічыць Капіталіна Пятроўская:
– Две пары обуви:
женская и мужская… Так это ж – счастье,
жизнь людская! Ещё им пожелать осталось, Чтоб третья к ним не затесалась. Но коль жива любовь и вера В благонадёжность кавалера – Появится и третья пара, Но только детского размера. Як кажуць, дай бог…
Любоўную тэму развівае ў сваім допісе Жанна Раўдановіч: – Шуры-муры, лавочки, Улетели парочки. Закружилась голова, Молодёжь сошла с ума.
Салідарны з ёй Віктар Я.: – Кто-то явно вспугнул.
hernovamariia147
– Такіх пачуццяў мы не зналі, што пра абутак забывалі.
А многія ў адпаведнасці з надвор’ем, «заспявалі» асеннія песні:
– Гэта азначае, што прыйшла Восень пасля Лета, – лічыць
katerina_shturo.
гэтую тэму
3008morozova:
– Потихоньку переобуваемся: летняя обувь моется и меняется на осеннюю.
УМаладзік 13 лістапада ў 12.27
з сумам уздыхае: варыянт
Што ж, актуальна, хоць арыгінальна.
gordonf1988 ці то з жалем, ці то з сумам канстатуе:
– Эх, восень! Надвор’е вымагае браць з сабою дзве пары абутку...
Я даўно заўважыла, што некаторыя нашы канкурсанты яўна падпрацоўваюць на рэкламе пэўных фірм, магазінаў і арганізацый. Невядома толькі ці плацяць ім за гэта «рэкламадаўцы». Хоць, магчыма, гэта якраз той варыянт, што палову жыцця ты працуеш на аўтарытэт, а другую палову – аўтарытэт на цябе.
Чаму разулiся?
А таму, што ў «Мегатопе»
пераабулiся! Ён купiў сабе макасiны,
Яна – басаножкi… І пашыбавалi ў ЗАГС Закаханыя па дарожцы. і не
Гэта яшчэ адзін варыянт ад ужо згаданай намі Міраславы Якіменкі.
У другім яна ж рэкламуе здаровы лад жыцця і астравецкі ФСК:
– Пара ўжо немаладая, Сораму ў iх ўжо няма: Разулiся й пашыбавалi У Астравецкі ФСК.
Як заўсёды, арыгінальная Рэгіна Дрэма:
– Это «туфли-невидимки»: Никого как будто нет.
Можно совершать обнимки И всем вокруг кричать «Привет!» У другім яна ўявіла жыццёвую сітуацыю:
– Это тот случай, когда жена призналась мужу, сколько стоят туфли, – и их обоих увезла «скорая».
Хоць, на яе думку, магчымы і іншы варыянт:
– Кто-то купил новую машину, а туфли по цвету не подошли.
Міраслава Якіменка, Валянціна Масцяніца і Ларыса
АПершая чв. 20 лістапада ў 13.50
Поўня 27 лістапада ў 12.16 Уважаемый
Анатолий Викторович СУПРАНОВИЧ!
Поздравляем вас с юбилеем!
У вас сегодня юбилей!
Мы от души вас поздравляем!
Пусть будет много добрых дней, от счастья пусть глаза сияют. Пускай тепло, любовь и радость вас окружают каждый час И ничего не будет в тягость, всё будет только высший класс. В себя вы верьте, верьте в чудо, делитесь счастьем и добром. Тепла желаем и уюта, любви пусть будет полон дом. Коллектив ГУО «Подольская средняя школа».
Гупянец лічаць, што ўсё нашмат больш празаічна:
– Во як людзi танцавалi – Мазалi панацiралi,
Абутак хуценька знялi – І танчыць зноў пайшлi, – успамінае Міраслава.
У тон з ёй «спявае» яе зямлячка Валянціна Масцяніца:
– Як у нашым у двары
Ладзяць танцы да зары,
Каб не намазоліць пяты, Танцуюць босыя дзяўчаты. І кавалеры ім пад стаць:
Каб дзеўкам пальцы
не стаптаць,
Разулі чаравікі…
А Ларыса прапануе іншае бачанне той жа праблемы:
– Пара з нашага сяла
Дзень у Астраўцы прабыла, Новы абутак там купіла, На абцасах пафарсіла...
Толькі абутак гэтай пары Панацёр ім мазалёў.
Дзякуй родзічам – абулі,
Каб змаглі дайсці дамоў.
Тая ж Ларыса Гупянец падсумоўвае настальгічныя ўспаміны пра даўнейшае жыццё:
– Капрызуля цётка-мода: Куфры, сценкі ды камоды, Кажухі, валёнкі, футры,
Шапкі з пыжыка і нутрый, І «Мадонны», і крышталь... Не ў пашане больш, на жаль. Вось і абутак гэты
ўжо не ў модзе – Не купляйце болей. Годзе! Сапраўды: годзе! Бо будзе, як тым стаптаным чаравікам: апынуцца пад лаўкай.
Быў шэраг варыянтаў кароткіх, але ёмістых.
– Недавно были. Очень спешили. Обувь забыли. (Капіталіна Пятроўская.)
– Артобъект: обувь есть, а тела нет. (Аляксей Маргуж.)
...КОНКУРС ПРАЦЯГВАЕЦЦА АДРАС РЭДАКЦЫІ: 231201, г. Астравец, вул. Энгельса, 2А Сайт: www.ostrovets.by е-mail: ostrov_red@ostrovets.by
ТЭЛЕФОНЫ галоўнага рэдактара – 78-1-09, намесніка рэдактара – 73-3-64, адказнага сакратара – 71-4-89, журналістаў: па пытаннях АПК і сельскай гаспадаркі – 79-0-15, інфармацыі, сацыяльных праблем і эканомікі – 73-3-64, радыё- і тэлеінфармацыі – 72-0-49, бухгалтэрыі – 75-3-09, рэкламы – 74-2-09, факс 74-2-09.
Камп'ютарныя набор і вёрстка С. Фёдарава, Н. Сівец
Карэктар Р. Дрэма Дзяжурная па нумары В. Хацяновіч
– Воспитанные люди, перед тем, как залезть на скамейку с ногами, СНИМАЮТ ОБУВЬ!
(tanusha_shevs)
– Скороходы ждут своих хозяев. (marino4ka1444)
– Стой там – иди сюда.
(piatkevich27)
Напрыканцы Рэгіна Дрэма робіць глыбакадумную выснову:
– Хтосьцi пакiдае «вiзiткi», а хтосьці абутак – у кожнага свая «вiзiтная картачка».
«Візітоўка», да слова, надзвычай красамоўная – і прыведзеныя вышэй варыянты подпісаў да здымка сведчаць пра гэта.
Калі падсумавалі ўсе балы, што выставіла рэдакцыйнае журы, аказалася, што бясспрэчным фаварытам стаў допіс Валянціны Масцяніцы – у яе
160 балаў і першае месца.
Другое гэтак жа бясспрэчна заняла Ларыса Гупянец з варыянтам пра капрызулю цётку-моду, які набраў 110 балаў.
А вось на трэцяй прыступцы нашага ўмоўнага п’едэсталу гонару на гэты раз цесна. Па 80 балаў набралі тры ўдзельніцы конкурсу: Капіталіна Пятроўская, якая чакае, калі каля двух пар абутку з’явіцца трэцяя, дзіцячая; Міраслава Якіменка, якая ўспомніла, як людзі танцавалі, мазалі панаціралі, і аўтар вынесеных у загаловак радкоў hernovamariia147 (апошняга аўтара просім паведаміць рэдакцыі свой паштовы адрас для пералічэння прэміі).
Яе, да слова, атрымаюць усе пераможцы конкурсу.
Іншым жа прапануем удзельнічаць у наступных этапах – і перамагаць!
Старшыня рэдакцыйнага журы Ніна РЫБІК.
Свае варыянты да здымка Ірыны Раткевіч дасылайце на звычайную ці электронную пошту, пакідайце ў каментарыях у групе «АП» у сацыяльных сетках «Однокласники», «Вконтакте», Instagram. Адказы прымаюцца да 30 лістапада.