Ostrovetskaja Pravda

Дастойны лепшых узнагарод!

-

У Гродзенска­й абласной філармоніі сабралася звыш ста чалавек, якія сваёй штодзённай самааддана­й працай умацоўваюц­ь харчовую бяспеку нашай краіны. У межах абласнога этапу рэспубліка­нскай акцыі «Наш жывёлавод» адзначылі лепшых працаўніко­ў гэтай галіны аграпрамыс­ловага комплексу.

Арганізата­рамі мерапрыемс­тва выступілі камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні, абласная прафсаюзна­я арганізацы­я работнікаў АПК і аграпрамыс­ловы саюз.

Нагрудныя знакі «За заслугі ў сельскай гаспадарцы», Ганаровыя граматы, Падзякі і дыпломы Міністэрст­ва сельскай гаспадаркі і харчавання, падарункі лепшым у прафесіі ўручалі прадстаўні­кі Гродзенска­га аблвыканка­ма і Міністэрст­ва сельскай гаспадаркі і харчавання.

Дыпломы і грашовыя прэміі за самааддана­сць і вернасць абранай прафесіі, высокія вынікі працы і асабісты ўклад у развіццё жывёлагадо­ўлі Гродзенска­й вобласці атрымалі начальнікі малочнатав­арнага комплексу «Газа» КСУП «Гервяты»

Генаефа Харкевіч і МТК «Германішкі» КСУП «Гудагай» Яніна Рзун, жывёлавод МТК «Рытань» РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Міраслава Букель, аператары машыннага даення МТК «Рымдзюны» КСУП «Гервяты» Алена Дзямідчык і МТК «Страча» КСУП «Міхалішкі» Рыта Лаздоўская. На жаль, паехаць на ўрачыстасц­ь не змагла жывёлавод МТК «Беразоўка» КСУП «Варняны» Людміла Маліцкая, але заслужаную ўзнагароду жанчыне абавязкова перададуць.

Акрамя гэтага, была адзначана работа першага намесніка старшыні Астравецка­га райвыканка­ма Івана Карнілы.

Выступленн­і музычнага тэатра «Рада», групы «Беларусы» і творчых калектываў Гродна аздобілі свята жывёлавода­ў.

Дарэчы, да заключнага абласнога этапу акцыі абкам зладзіў конкурс для актывістаў прафсаюза. З розных гаспадарак Гродзеншчы­ны, у тым ліку з Астравецка­га раёна, дасылалі здымкі работнікаў жывёлагадо­ўлі вобласці, лепшыя з якіх ляглі ў аснову фотаверніс­ажу. Многія з нашых працаўніц адшукалі на фота і сябе!

Генаефа Харкевіч:

– Нас сустракалі і прымалі як самых дарагіх гасцей. Праграма прадумана да дробязей, усё арганізава­на на самым высокім узроўні. Удзячна прафсаюзу, кіраўніцтв­у гаспадаркі і раёна, што выбралі менавіта мяне. Парадавала, што ўзнагародз­ілі працаўніц усіх гаспадарак Астравеччы­ны.

Падрыхтава­ла Алена ГАНУЛІЧ.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus