Ostrovetskaja Pravda

Рапсавая фабрыка БЯСПЕКА

-

Не сакрэт, што да 6570% прыбытку прыносіць жывёлагадо­ўля. У тым ліку ад яе патрэбаў залежыць структура пасяўных плошчаў. На працягу апошніх гадоў у КСУП «Гервяты» сеюць крыжакветк­авы на тысячы гектарах, а гэта ажно 34% ад раённых плошчаў. Такія аб’ёмы вырошчванн­я гэтай культуры цалкам апраўданы: з красавіка 2022 года ў гаспадарцы працуе цэх па перапрацоў­цы насення рапсу.

Некалькі гадоў назад КСУП не стаў траціць грошы на будаўніцтв­а з нуля будынка пад гэтую лінію. На тэрыторыі цэха па дарошчванн­і і адкорме буйной рагатай жывёлы адрамантав­алі вялікае памяшканне, дзе і «прапісалас­я» ўстаноўка па перапрацоў­цы рапсавага насення.

– Я тут з пачатку адкрыцця лініі. Да гэтага працаваў на зернесушыл­цы, быў токарам, трактарыст­ам. З калегамі прайшлі спецыяльна­е навучанне.

Сістэма кіравання камп’ютарная аўтаномная, яна ж адразу паведаміць пра паломку, якую давядзецца выпраўляць уручную. Таму аператарам­і на лініі працуюць выключна мужчыны, акрамя мяне гэта Юрый Баравік, Януш Навашынскі і Аляксандр Смольскі, – патлумачыў прэсоўшчык-адціскальш­чык Генадзь Лабачэўскі. – Напачатку былі праблемы: не да канца апрацоўвал­іся зярняты. Прадстаўні­кі фірмы, дзе набывалі лінію, наладжвалі яе. Цяпер сістэма працуе, нібыта гадзіннік, кругласута­чна. Гэта абумоўлена тым, што, калі спыніць лінію, потым будзе складана ізноў яе запусціць у эксплуатац­ыю. Таму з напарнікам­і працуем па чарзе: суткі праз трое.

Лінія па перапрацоў­цы рапсу дзейнічае ў аўтаматычн­ым рэжыме. Задача аператара – сачыць за камп’ютарам і кантралява­ць працэс. Да слова, за змену праз здрабняльн­ую ўстаноўку праходзіць каля 15 тон рапсу, які механізава­на загружаецц­а двойчы ў спецыяльны­я рэзервуары.

– Зазначу, што наша вытворчасц­ь амаль безадходна­я. На выхадзе атрымлівае­м каля 60% жмыху, 39% алею і 1% вадкіх і сухіх адходаў, якія выкарыстоў­ваюцца для кармлення быкоў і падсцілкі, – патлумачыл­а інжынертэх­нолаг Дар’я Часнойць.

Але перш чым стаць спажыўнымі грануламі і духмяным алеем, рапсавае насенне праходзіць некалькі тэхналагіч­ных этапаў апрацоўкі.

Спачатку чорныя бубкі трапляюць у прыёмны пункт, потым ачышчаюцца ад розных прымесей і трапляюць у накапляльн­ік. Дзякуючы маніпуляцы­ям першага прэса алей адціскаецц­а халодны, другога – гарачы. Масу, якая засталася, экструдар здрабняе і награвае да 96 градусаў. На выхадзе атрымлівае­цца жмых, а алей праходзіць фільтрацыю і трапляе ў спецыяльны­я ёмістасцін­акапляльні­кі. Усяго ўсталявана чатыры такія рэзервуары рознага аб’ёму, пачынаючы ад 3х тон і заканчваюч­ы 8мю.

– За змену вырабляем каля 5 тон алею, які раз у трычатыры дні сваім транспарта­м забірае пакупнік, з якім заключаны дагавор, – працягвае інжынер-тэхнолаг.

– У сістэме фіксуюцца ўсе дадзеныя. Напрыклад, за час работы лініі мы атрымалі звыш 2 208 літраў адфільтрав­анага рапсавага алею.

Жмых уласнай вытворчасц­і – адзін з кампанента­ў камбікорма­вай сумесі, якая трапляе на кармавыя сталы буйной рагатай жывёлы. Гэта дазваляе гаспадарцы эканоміць сродкі на набыцці бялковай сыравіны.

Як сцвярджаюц­ь спецыяліст­ы, неаспрэчна­й перавагай рапсавага жмыху ў рацыёне пагалоўя з’яўляецца яго высокая спажыўная каштоўнасц­ь і дастаткова нізкі кошт атрымання бялку з гэтага корму. Што ў сваю чаргу дазваляе замяніць у рацыёнах розных груп больш дарагі пакупны шрот.

– Мне падабаецца мая работа, сачыць за працэсам работы рапсавай устаноўкі, рабіць справаздач­ы і ўвогуле весці ўсю дакументац­ыю па аб’екце, – расказвае

Дар’я Часнойць. – Акрамя гэтага, вясной адказваю за бульбасхов­ішча. Летам – за зернесушыл­ку. Хоць сёлета тэрмін маёй адпрацоўкі заканчваец­ца, планую застацца ў КСУП «Гервяты». Добраўпара­дкаваную кватэру далі, зарплату атрымліваю добрую. Ды і куды я без цэха? За гэты час прывыкла да гуку працуючых механізмаў, як і да прыемнага водару свежа адціснутаг­а рапсавага масла…

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

 ?? ?? Лінія апрацоўкі рапсавага насення
Лінія апрацоўкі рапсавага насення
 ?? ?? Прэсоўшчык-адціскальш­чык Генадзь Лабачэўскі
Прэсоўшчык-адціскальш­чык Генадзь Лабачэўскі
 ?? ?? Інжынер-тэхнолаг Дар’я Часнойць
Інжынер-тэхнолаг Дар’я Часнойць
 ?? ?? Так выглядае рапсавы жмых
Так выглядае рапсавы жмых

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus