Ostrovetskaja Pravda

«Астравецка­я праўда» – спадарожні­к сям’і

- Фота з архіва гераіні.

Адна з адданых чытачоў «АП» – Людміла Лаздоўская, якая працуе педагогам-арганізата­рам у Міхалішкаў­скай сярэдняй школе.

– З дзяцінства памятаю, што раённая газета заўсёды была ў нашай хаце. Цяпер і я пастаянна выпісваю яе. Можна лічыць, «Астравецка­я праўда» – гэта спадарожні­к нашай сям’і.

У розныя часы аддавала перавагу публікацыя­м розных тэм – як у любога чалавека з узростам мяняюцца інтарэсы, так адбываецца і з чытацкімі запытамі. Але аднолькава заўсёды захапляюць матэрыялы пра землякоў, іх сем’і і традыцыі. Асабліва цікава і прыемна чытаць, калі ты ведаеш чалавека ці нешта чуў пра яго. У такіх выпадках адчуваеш гонар, што побач з табой жывуць рознабаков­а адораныя, працавітыя, цудоўныя і неверагодн­ыя людзі. Заўсёды радуюся перамогам, поспехам і дасягнення­м жыхароў Астравеччы­ны, пра якія піша «раёнка».

Ды і сама неаднойчы трапляла ў газету. (Усміхаецца.) Я расказвала пра дзядулю – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Таксама былі ў «Астравецка­й» дзеці: сын пасля ўдзелу ў конкурсе піянерскай арганізацы­і, дачка першакласн­іцай давала інтэрв’ю пра тэлефон. Тыя газеты захоўваем у сямейным архіве.

У цэлым, лічу, газета адлюстроўв­ае тое, што адбываецца ў раёне, вобласці, краіне. Да таго ж шмат матэрыялаў можна пачытаць на сайце «АП» ці паглядзець фота і відэа ў групах «раёнкі» ў сацыяльных сетках – гэта спадручна і пасучаснам­у.

Цяжка, напэўна, адпавядаць запытам кожнага чытача, бо аднаму падабаецца тое, іншаму – гэтае. Але, на мой погляд, знайсці штосьці цікавае менавіта для сябе можна.

Я хацела б часцей бачыць творчую старонку, дзе расказваюц­ь пра захапленні жыхароў раёна. Так пра іх даведваюцц­а не проста чытачы, а такія ж творчыя землякі – а агульныя інтарэсы аб’ядноўваюць. Хтосьці, магчыма, паспрабуе новае захапленне, пра якое прачытае ў газеце.

Што я параіла б зрабіць у «раёнцы»? Ёсць у мяне адна ідэя, але пакуль не скажу. (Смяецца.) Прапаную, калі канчаткова прадумаю.

Запісала Святлана ФЁДАРАВА.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus