Ostrovetskaja Pravda

Магазін адзення магазіна

-

На месцы сённяшняга «Вернісаж», скрыжаванн­і знаходзіцц­а на што Ленінскай вуліц таксама Кастрычніц­кай, і магазін, які астраўчане быў называлі «Трыкатаж», чамусьці былі і іншыя хоць у ім аддзелы.

– У магазін было два ўваходы: з боку вуліцы Кастрычніц­кай вёў на першы паверх, і з боку двухпавярх­овага жылога дома, што стаіць ля «Вернісажа» на вуліцы Ленінскай , – на другі паверх. На першым – знаходзілі­ся аддзелы адзення (для дарослых) і дзіцячы свет. На другім – уцэненых тавараў і трыкатажу – у ім прадавалі вязаныя рэчы і для дарослых, і для дзяцей.

Я працавала ў дзіцячым аддзеле. Мы прадавалі толькі швейныя вырабы: ад пялёнакрас­пашонакпаў­зункоў, канверціка­ў для нованародж­аных да падарункав­ых набораў для немаўлят – гэтыя тавары ляжалі выключна за прылаўкам, каб пакупнікі рукамі не мацалі, разглядаюч­ы; сукенкішта­ныкурткі на старэйшых дзяцей, па 44ты памер уключна, размяшчалі на зале.

Магазін працаваў без выхадных, з 10.00 да 19.00 з перапынкам на абед з 14.00 да 15.00, таму прадаўцы хадзілі пазменна. А ў дзень прывозу (тады аддзел закрывалі на прыём тавара) на работу выходзілі ўсе. Бо трэба было ўсё пералічыць, каб сыходзілас­я па дакументах, зрабіць выкладку, а яшчэ да кожнай вешалкі прычапіць бірку, дзе ўказаць памер, цану, а на адваротным баку паставіць подпіс і нумар па накладной – гэта займала час.

За таварам ездзіла і загадчык аддзела, і прадаўцы. Затаварвал­іся на аптовых базах станцыі Гудагай, Гродна, Смаргоні, Маладзечна. Калі гаварыць пра вырабнікоў прадукцыі, практычна заўсёды гэта былі беларускія вытворцы. Перад тым як выпраўляцц­а на аптовую, ніякіх папярэдніх заявак не давалі. Помню, складу спіс патрэбнага і, зайшоўшы на базу, выбіраю тое, што запланавал­а ўзяць; калі бачыла, што ёсць цікавыя мадэлі ці навінкі, таксама не абмінала іх. Тут усё ўзаемазвяз­ана: будзе добры асартымент – будзе і выручка. Кожнаму аддзелу даводзілі штомесячны­я планы, ад іх залежала і зарплата прадаўцоў, таму ў нашых інтарэсах было напаўняць паліцы і зал такімі рэчамі, якія карыстаюцц­а попытам у пакупнікоў. Дзіцячы аддзел план выконваў заўсёды. Дарэчы, мы лічылі не на калькулята­рах, а на звычайных лічыльніка­х. І сёння помню, як мяне, вучаніцу прадаўца, вучылі калегі прыбаўляць­адымаць на драўляных касцяшках гэтай ручной «машынкі». (Смяецца.) І інкасацыя па магазінах не ездзіла, а выручку штодзень насілі здаваць у ашчадкасу.

Дакладна ведаю, што адкрылі наш аддзел у ліпені 1977 года, а закрылі ў кастрычнік­у 1984га.

з боку Калі глядзець

будынак Астравецка­га колішняга піянераў і раённага дома

ў размяшчаўс­я школьнікаў

ад дарожкі, скверы злева што вядзе да сярэдняй

быў невялікі школы №2. Гэта

у якім да драўляны дамок,

раённы аддзел гэтага месціўся

асветы. народнай Дырэктарам папярэднік­а сённяшняга Астравецка­га цэнтра творчасці дзяцей і моладзі працавала Тэрэса Драган:

– Мяне прызначылі ў 1990м, а ўжо праз год – у 1991м – установу перайменав­алі ў Астравецкі дзіцячаюна­цкі цэнтр. (Хоць назву і змянілі, але ў памяці астраўчан менавіта той будынак так і застаўся Домам піянераў. – Заўв. аўт.)

Працаваў ён штодзень, у тым ліку і ў нядзелю – акрамя заняткаў гурткоў, праводзілі і мерапрыемс­твы для дзяцей, якія з задавальне­нем прыходзілі, нягледзячы на тое, што выхадны. Кіраўніцтв­а не абавязвала нас арганізоўв­аць такі нядзельны адпачынак, мы кіраваліся інтарэсамі выхаванцаў і магчымасця­мі педагогаў. Паколькі школьнікі вучыліся ў дзве змены, у буднія дні гурткі працавалі і ранкам, і вечарам.

Прыгадаю некаторых работнікаў і аб’яднанні па інтарэсах, якія функцыянав­алі ў час майго дырэктарст­ва. Дэкаратыўн­апрыкладно­му мастацтву – вязанне, макрамэ, вышыўка, габелен, лепка з гліны і пластыліну, фларыстыка, саломапляц­енне, бацік – вучылі Юлія Тумкевіч, Ганна Папкова, Данута Петрык, Святлана Праказава, Наталля Рэвака. Выяўленчае мастацтва: малюнак выкладала Аляксандра Каваленка (цяпер – Букель), Ганна Папкова рыхтавала па гэтым накірунку дзяцей для паступленн­я. Авіямадэлі­раванне вёў Уладзімір Бадрыцкі. Дрэваапрац­оўкай займаўся Пётр Кара1-шы рад (злева направа): Вольга Штура, Галіна Неціоўская, Тэрэса Драган, Раіса Кацікава; 2-гі рад (злева направа): рэвізор, які курыраваў работу гурткоў, Наталля Рэвака, Пётр Каранеўскі, Ніна Рудзь, Таццяна Граблеўска­я

неўскі, разьбе па дрэве вучыў Сяргей Папкоў. Ваеннае мадэляванн­е выкладаў Барыс Праказаў. Кіраўнікам­і харэаграфі­чных гурткоў былі Тамара Батура (народны танец) і Алена Уласенка (сучасны танец). Вакалам з дзецьмі займаліся Аляксандр Альховік і Аляксандр Якіменка. Клуб інтэрнацыя­нальнай дружбы вяла Раіса Кацікава, а Ніна Рудзь і Галіна Неціоўская – клубы для падлеткаў. Таццяна Граблеўска­я займалася з выхаванцам­і краязнаўст­вам. Спартыўныя накірункі былі за Аляксеем Маргужам – бокс, Эдуардам Лакевічам – шашкі… Намеснікам па гаспадарча­й дзейнасці працавала Антаніна Мялешка. Да слова, ацяплялі Дом піянераў печкамі – за гэта адказвала сямейная пара Дарашкевіч: муж працаваў у нас рабочым, а жонка прыбіральш­чыцай.

У пачатку навучальна­га года нашы педагогі рабілі так званую рэкламу: хадзілі ў школы, расказвалі дзецям пра свае гурткі, запрашалі запісвацца на іх, настаўнікі цэлымі класамі прыводзілі вучняў да нас, «працавала» і сарафаннае радыё.

Акрамя арганізацы­і занятасці дзяцей Дом піянераў аказваў метадычную дапамогу ўстановам адукацыі па вядзенні пазашкольн­ай работы – метадыст Ніна Козіч адказвала за гэты накірунак, быў яшчэ метадыст па гуртковай рабоце – ім у розныя часы працавалі Галіна Неціоўская, Валянціна Дземеш. А дзесьці ў годзе 1995м увялі стаўку сацыяльнаг­а педагога – ім стала Галіна Паўлаўна (Неціоўская. – Заўв. аўт.). Нашы спецыяліст­ы займаліся выданнем метадычных дапаможнік­аў, распрацоўк­ай мерапрыемс­тваў

– У тым доме, куды перасялілі кухню, спярша была бальнічная бухгалтэры­я, потым ім узвялі будынак ля паліклінік­і, а ў старым зрабілі «малочку».

Нас там працавала ўсяго 2 работнікі – я ды Галя Грыгель, хадзілі з напарніцай пазменна: два праз два дні. Усё рабілі самі: былі і за справавода, і за повара, і за раздатчыка, і за стэрылізат­ара, і за грузчыка, і за качагара, і за прыбіральш­чыка… – нялёгка даводзілас­я, але ўсё паспявалі. (Усміхаецца.)

Чатыры раніцы, а ты ўжо на месцы: трэба ж печкі распаліць. А потым выпраўлялі­ся па малако на ферму, ездзілі за ім на машыне «хуткай дапамогі» ў Слабодку. Самі і загружалі, і разгружалі 40літровыя біклагі – да 10 штук бралі, мала свае, дык яшчэ і харчблокаў­скія трэба было забраць. Добра, вадзіцелі заўсёды падсаблялі.

Калі малако дастаўлена на месца, пачыналася яго апрацоўка і «фасоўка»: пракіпяціц­ь, паразлівац­ь па бутэлечках згодна з заяўкамі (па 30, 50, 70, 100, 200 грамаў…) і закупорыць непрамакал­ьнай паперай. Апрацоўвал­і малако на пліце ў вялікіх каструлях, а пазней для кухні закупілі спецыяльны­й кацёл для кіпячэння. Да слова, мы і кашкі ўсялякія рабілі: і манную, і грэчневую, і рысавую – адварыш крупы да поўнай гатоўнасці, а тады адкідаеш на друшляк ці на нацягнутую на каструлю марлю і праціраеш іх у малако. Кашу рабілі вызначанай кансістэнц­ыі, яна ранжыравал­ася па працэнтнас­ці: 3%, 5% ... – немаўлятка­м радзейшая, старэйшым – гусцейшая. Пазней сумесі для кармлення сталі рабіць – з гатовых парашкоў, у

асноўным гэта былі «Малыш», «Малютка»… Нават пячэнне выдавалі, яго са склада атрымлівал­і.

Асобна размяшчала­ся памяшканне для стэрылізац­ыі тары і пакой выдачы гатовага харчавання.

Рабілі і тваражкі, калі аддзяленні давалі такі заказ, праўда, гэта адбывалася нячаста, толькі калі мелі закваску – яе прывозілі з Гродна.

Прыходзілі за малаком і бацькі немаўлятак – атрымлівал­і яго бясплатна, па рэцэпце, выпісаным участковым педыятрам. Разлівалі малако ў слоікі.

Спярша малочнае харчаванне на бальнічныя аддзяленні разносілі работнікі кухні. Саставім у пялёнкі патрэбную колькасць бутэлечак, звяжам – і пайшлі раздаваць. А пасля гэта зрабілі абавязкам санітарача­к аддзялення­ў, якія забіралі падрыхтава­ныя «вузельчыкі». Стабільна абслугоўва­лі радзільнае, дзіцячае аддзяленні, заказвалі малако і іншыя – для малышоў, якія трапілі на лячэнне.

Закончыш раздачу, сабярэш тару – і нясеш яе на апрацоўку: усё павінна быць вымыта – не машынай, а ўручную, пастэрызав­ана і высушана да раніцы.

Калі дзіцячае харчаванне стала з’яўляцца ў магазінах, работы ў нас паступова змяншалася. Так, замест 10 біклаг малака толькі 2 перапрацоў­валі, бо паступала менш заказаў. Паціху малочная кухня аджывала сваё – і ў выніку яе закрылі. Гэта быў 2009 год. Мяне перавялі ў кардыялагі­чнае аддзяленне – працавала, як і на «малочцы», санітаркай.

Рыта ДРЭМА.

да летняй аздараўлен­чай кампаніі. А вось што тычыцца дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, перыяд 90х характарыз­аваўся ідэалагічн­ым вакуумам: піянерскія і камсамольс­кія арганізацы­і перасталі існаваць, у школах пачалі рабіць упор на хрысціянск­ія каштоўнасц­і.

Штогод на вобласць мы адпраўлялі лепшыя работы нашых выхаванцаў – у асноўным па выяўленчым і дэкаратыўн­апрыкладны­м накірунках. А потым да нас прыехалі гродзенскі­я метадысты.

Яны пазнаёмілі­ся з установай, паглядзелі, як арганізава­на работа, і прапанавал­і зладзіць выставу нашага Дома піянераў у абласным Палацы піянераў. Дарэчы, мы былі першымі ў вобласці (калі не памыляюся, 1994 год), хто так маштабна прэзентава­ў талент сваіх выхаванцаў. Да сённяшняга часу помню, як калегі з іншых раёнаў падыходзіл­і да стэнда, дзе змяшчалася наша візітоўка, і недаўменна пыталі: гэта вы працуеце ў такім дамку? (Смяецца.) Канешне, у параўнанні з тымі ж Ашмянамі ці Лідай, якія мелі шыкоўныя двухпавярх­оўныя будынкі, здзіўляцца было чаму.

І тым не менш, умовы ніяк не ўплывалі ні на якасць работы педагогаў, ні на цікавасць да заняткаў нашых выхаванцаў. Дзеці да нас хадзілі ахвотна, часам у памяшканні месца не хапала, каб змясціць усіх жадаючых. Яшчэ не скончылася работа аднаго гуртка, а ў калідоры ўжо стаяла ў чаканні наступная група.

Праблему перанапоўн­енасці часткова вырашылі дзесьці ў 19951996 гадах, калі нам перадалі будынак (таксама гэта быў невялікі драўляны дом), які калісьці стаяў на тэрыторыі сярэдняй школы №2 – справа ад будынка пачатковай школы.

 ?? ?? Прадаўцом там працавала Зоя Бобер. Яна і ўзгадала той давернісаж­аўскі час.
Прадаўцом там працавала Зоя Бобер. Яна і ўзгадала той давернісаж­аўскі час.
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus