Ostrovetskaja Pravda

Сувязістам я пайду… У арміі навучаць!

-

Пра сябе і ваенную спецыяльна­сць карэспандэ­нту «АП» расказалі ваеннаслуж­ачыя пагранічна­й заставы «Астравецка­я» і вайсковай часці 97106.

Прычым бясплатна! Так-так, і не сумнявайце­ся! Памыляюцца тыя маладыя людзі, якія думаюць, што падчас тэрміновай службы ў арміі акрамя як хадзіць страявой, заступаць на баявыя дзяжурствы, аддаваць вайсковае прывітанне і выконваць загады камандзіра­ў больш нічаму не навучаць.

Мабыць, яшчэ пару гадоў таму думала прыкладна тое ж, але цяпер не пагаджуся з падобным меркаванне­м. Узяць хаця б… ваенна-ўліковую спецыяльна­сць, якая можа пракласці шлях у грамадзянс­кую прафесію. І нават калі юнак не абярэ спосабам заробку атрыманыя падчас службы веды і практычны вопыт, то ў паўсядзённ­ым жыцці яны дакладна спатрэбяцц­а. Так лічаць і вайскоўцы Астравеччы­ны.

Данііл Васільеў:

– Да прызыву на службу нават і не думаў, што магу трапіць у сувязь. Хацеў пайсці ў аўтабат, што ў прынцыпе было рэальным: вадзіцельс­кае пасведчанн­е ёсць, стаж – таксама. А выйшла што ў аўтамабілі­сты не ўзялі. (Усміхаецца.)

Пасля прызыву накіравалі ў Барысаў у школу падрыхтоўк­і спецыяліст­аў сувязі. Спасцігаў навуку каля паўгода, вучыўся працаваць з канкрэтнай машынай – радыёстанц­ыяй Р161А2М і прыёму і перадачы азбукі Морзэ. Да слова, мары здзяйсняюц­ца: азбуку Морзэ марыў вывучыць яшчэ да арміі, і вось я яе не проста ведаю, а працую з ёй. (Усміхаецца.)

Пасля вучэбкі размеркава­лі ў вайсковую часць 97106. Сюды прыбыў ужо паўнаварта­сным спецыяліст­ам. Служу на камандным пункце – нясу баявыя дзяжурствы, звязаныя з прыёмам і перадачай радыёданых.

Калі праецырава­ць атрыманыя спецыяльны­я веды на грамадзянс­кае жыццё, то як варыянт – работа ў Белтэлекам. Чуў, што былых вайскоўцаў­сувязістаў гэта арганізацы­я запрашае на субяседава­нне. Калі пра бытавыя моманты гаварыць, таксама ёсць «плюс»: наладку тэхнікі зробім лёгка.

Дарэчы, дзякуючы арміі, прафесію я мяняю: пераважуся на кантракт – за год, што служу, зразумеў: мне тут падабаецца! (Усміхаецца.)

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus