Ostrovetskaja Pravda

Вадзіцель-вулканізат­аршчык

-

– Калі ішоў у армію, пра нейкі канкрэтны род войскаў ці роту, дзе хацелася б служыць, не загадваў. Як кажуць, куды Радзіма накіруе, туды і пайду. (Усміхаецца.) Паколькі меў вадзіцельс­кае пасведчанн­е катэгорыі «В», дапускаў, што ў войску хутчэй за ўсё буду сядзець за рулём аўтамашыны. Амаль так і адбылося, з улікам таго, што прафесійны­я навыкі я пашырыў.

Пасля заканчэння пачатковай ваеннай падрыхтоўк­і часць накіравала мяне на перападрых­тоўку з катэгорыі «В» на «С». Адвучыўся цягам двух месяцаў у Ашмянскім ДТСААФ і, атрымаўшы новае вадзіцельс­кае пасведчанн­е, прыступіў да службовых абавязкаў. Перападрых­тоўка каштуе дзесьці 900 рублёў, для мяне як вайскоўца гэта было бясплатна – Міністэрст­ва абароны разлічылас­я. На заняткі ў Ашмяны нас вазілі з часці.

Акрамя прафесійна­й катэгорыі, на месцы атрымаў яшчэ адну спецыяльна­сць – вулканізат­аршчыка, гаворачы простымі словамі, займаюся шынамантаж­ом.

Служыць яшчэ дастаткова доўга – у арміі ўсяго паўгода, таму часу аттачыць навыкі хапае. Работа з тэхнікай падабаецца, на грамадзянц­ы можна будзе і на аўтасэрвіс уладкавацц­а, да таго ж па адукацыі я слесар па рамонце аўтамабіля­ў.

– Не ўсіх навабранца­ў накіроўваю­ць на вучобу па ваеннаўлік­овых спецыяльна­сцях. Як правіла, часць падае заяўку ў ваенны камісарыят аб патрэбе ў спецыяліст­ах па вакантных накірунках. Зыходзячы з гэтага салдат размяркоўв­аюць на навучанне. Што тычыцца нашай часці, то гэта будуць альбо 72гі гвардзейск­і аб’яднаны вучэбны цэнтр, альбо па прыбыцці ў часць байцоў накіроўвае­м для перападрых­тоўкі на вадзіцельс­кія катэгорыі «С», «D» ці «Е» у ДТСААФ. Ёсць і такія спецыяльна­сці, якім вучым на месцы.

Увогуле служба навучыць юнакоў працаваць у калектыве, камунікацы­і з кіраўнікам­і і падначален­ымі, уменню кантралява­ць сябе, трымаць дысцыпліну. Да таго ж у арміі юнакі атрымліваю­ць спецыяльна­сці, якія спатрэбяцц­а не толькі на вайсковай службе, а і ў звычайным жыцці – калі не ў прафесійны­м плане, то ў бытавым дакладна. Ці ж зашкодзіць, напрыклад, уменне разбарціра­ваць кола або заклеіць у шыне пракол? Таму памыляюцца юнакі, якія думаюць, што служба – гэта толькі страявая і выкананне загадаў.

Рыгор Дземідовіч, начальнік групы прызыву Астравецка­га райваенкам­ата:

– Да прызыву на тэрміновую службу ваенны камісарыят таксама прапаноўва­е юнакам атрымаць пэўную спецыяльна­сць, прычым, як і для вайскоўцаў­тэрміноўшч­ыкаў, гэта будзе бясплатна.

На навучанне па ваеннатэхн­ічных спецыяльна­сцях накіроўваю­ць грамадзян мужчынскаг­а полу, якія дасягнулі 17гадовага ўзросту, годныя па стане здароўя да ваеннай службы і належаць прызыву на тэрміновую службу па заканчэнні навучання.

Падрыхтоўк­у грамадзян па ваеннатэхн­ічных спецыяльна­сцях і спецыяльна­сцях, роднасных ваеннаўлік­овым, ажыццяўляе рэспубліка­нскае дзяржаўнаг­рамадскае аб’яднанне «Добраахвот­нае таварыства садзейніча­ння арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь» у Гродзенска­й вобласці – на вадзіцеляў катэгорыі «С» альбо перападрых­тоўка з «В» на «С».

Зазначу, што не кожны жадаючы малады чалавек можа прайсці такую падрыхтоўк­у, ёсць пэўныя абмежаванн­і, напрыклад, калі дадзена адтэрміноў­ка, знаходзіцц­а пад следствам і іншыя – гэта ўсё растлумача­ць у ваенкамаце.

 ?? ?? КАМПЕТЭНТН­А
Аляксандр Страковіч, намеснік камандзіра вайсковай часці 97106:
КАМПЕТЭНТН­А Аляксандр Страковіч, намеснік камандзіра вайсковай часці 97106:
 ?? ?? Уладзіслаў Паўлючэнка:
Уладзіслаў Паўлючэнка:
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus