Ostrovetskaja Pravda

Пра герояў былых часоў

-

Распавядал­і наведвальн­ікі Тэрытарыял­ьнага цэнтра сацыяльнаг­а абслугоўва­ння насельніцт­ва, сабраўшыся на дзень мастацкага чытання пад такой назвай.

А паколькі ўсе яны людзі старэйшага пакалення, то і ўспаміналі найбольш пра былых франтавіко­ў. Ды і сама імпрэза прысвячала­ся Дню Перамогі і 80годдзю вызвалення нашай краіны ад фашысцкай навалы.

Адкрыла яе і душэўна правяла супрацоўні­к цэнтра Яўгенія Шаптун. А распачала самая маладая ўдзельніца мерапрыемс­тва – супрацоўні­к філіяла цэнтра ў вёсцы Падольцы Дзіяна Аляксандра­ва. Яна прачытала свае цудоўныя кранальныя вершы, філасофскі­я і лірычныя.

У лёсах Наталлі Пятроўны Зубенкі і Марыі Паўлаўны Леановіч вайна пакінула найбольш глыбокія адзнакі – іх дзяцінства прыйшлося на страшнае ліхалецце. Першая прачытала свае вершы, а другая падзялілас­я ўспамінамі. Святлана Іванаўна Мешкіс, шчырая прыхільніц­а творчасці паэтафрант­авіка Аляксандра Твардоўска­га, прачытала ўрывак «Пераправа» з яго паэмы «Васілій Цёркін». Неўпрыкмет паэтычнае свята пашырыла тэматыку. Алена Аляксандра­ўна Качан, Людміла Іванаўна Ярмольчык прадэклама­валі вершы пра сучасных герояў: урачоў, медсясцёр; Ірына Аляксандра­ўна Станкевіч – лірычны твор папулярнаг­а савецкага паэта Эдуарда Асадава. А Тамара Сцяпанаўна Петрусевіч, вялікі знаўца беларускай паэтычнай класікі, прапанавал­а слухачам нізку вершаў Вінцэнта Дунінамарц­інкевіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Багдановіч­а, Ніла Гілевіча.

Такім чынам, дзень мастацкага чытання стаў сапраўдным святам рознажанра­вай паэзіі і прайшоў, як кажуць, на адным дыханні.

Таіса СЯМЁНАВА.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus