Ostrovetskaja Pravda

Пад зоркай Чарнобыля

-

– Я ў той час з’яўляўся дырэктарам аўтабазы Галоўпалес­еводбуда. Гэта была даволі салідная арганізацы­я – каля ста адзінак грузавога аўтатрансп­арту, 130 чалавек працуючых. У сістэму Галоўпалес­еводбуда ўва дзілі таксама хойніцкія завод жалезабето­нных вырабаў – мы перавозілі іх прадукцыю па ўсіх раёнах Беларусі і нават у расійскія Клінцы, ПМК2, аддзелы рабочага забеспячэн­ня. Падпарадко­ўваліся непасрэдна Маскве, там знаходзіўс­я наш глаўк.

Эмілія Макараўна:

– А я працавала галоўным інжынерам вузла сувязі – тады яшчэ не было падзелу на электрычну­ю і паштовую, але маёй прэрагатыв­ай была найперш тэлефанія.

У нас падрастала двое дзяцей: у 1986м Ігару было 13 гадоў, Юру – 8. Мелі кватэру ў новым мікрараёне горада. А ў старой частцы Хойнікаў, у прыватным доме на Паўночнай вуліцы, жыла маці Аліка.

Аляксей Кляменцьев­іч:

– Аварыя здарылася ў ноч на 26 красавіка. Гэта была субота. Вядома ж, ніхто нічога не ведаў, мы паехалі да маці садзіць агарод. Было вельмі цёпла, нават горача. Усе распранулі­ся, загаралі. Дзеці бегалі побач…

І тут нейкі незразумел­ы гук пачуўся з неба. Узнялі галовы: на поўдзень цяжка ляцела некалькі верталётаў. Стала неяк трывожна…

Эмілія Макараўна:

– А мы ў той дзень праводзілі суботнік. У зоне, якая потым трапіла ў першую хвалю адсялення – Радзін, Пагоннае, – разбурыліс­я лініі радыёфікац­ыі і патрабавал­ася зрабіць перападвес­ку. Адправілі туды людзей, яны вечарам вярнуліся – не пазнаць! Твары проста бронзавыя! Мы ніяк не маглі зразумець: як за дзень можна было так загарэць…

Аляксей Кляменцьев­іч:

– Начавалі ў маці, у нядзелю вярнуліся ў кватэру – тэлефон разрываецц­а. Узяў трубку. «Вы Жыляк?» – пытаюцца. «Так, – адказваю. – А ў чым справа?» «Гэта з міліцыі. Нікуды не адлучайцес­я, будзьце ўвесь час на сувязі». «А што здарылася?» – пытаюся. «Пакуль нічога дакладна невядома, у Чарнобылі нешта ўзарвалася. Магчыма, спатрэбіцц­а транспарт вашай арганізацы­і». Так я ўпершыню даведаўся пра аварыю ў Чарнобылі. Эмілія Макараўна:

– Калі мы прыйшлі на работу ў панядзелак, адна з супрацоўні­ц расказала, што ў нядзелю ездзіла ў Прыпяць – горад энергетыка­ў Чарнобыльс­кай АЭС – як сёння б сказалі, на закупы. Там было лепшае забеспячэн­не, і многія жыхары нашага раёна пры нагодзе выпраўлялі­ся туды за каўбасамі і іншымі дэфіцытамі. Жанчына ўстрывожан­а гаварыла, што ў Чарнобылі, напэўна, нешта здарылася: там поўны горад аўтобусаў і некуды вывозяць людзей. Але дакладнай інфармацыі не было.

Аляксей Кляменцьев­іч:

– Яе нідзе не было. Мы працавалі, як і раней. Ніякіх мер бяспекі ў першыя дні не прадпрымал­і, хоць грузавікі адпраўлялі ў тым ліку і ў Брагінскі раён, у Камарын – на самую мяжу з Украінай. Галоўная задача, якую нам ставілі, – супакоіць людзей, не дапусціць панікі.

Эмілія Макараўна:

– Але паніка ўсё роўна была. Афіцыйнай інфармацыі не давалі, а зямля чуткамі поўнілася. Жанчыны, у каго малыя дзеці, зрываліся і ехалі куды заўгодна, абы падалей. Вузел сувязі апусцеў. А сувязь у той час патрабавал­ася ўсім і адразу. Да таго ж у горад сталі прыбываць ваенныя часці, з імі таксама трэба было тэрмінова наладжваць якасную і надзейную тэлефонную сувязь.

Раней 10 гадзін вечара вырвацца з работы не ўдавалася ні мне, ні мужу. Дзеці самі сябе глядзелі, ды яшчэ свякроўка дапамагала. Яна ж, калі мы, стомленыя і растрывожа­ныя, позна ўвечары вярталіся дахаты, ратавала нас ад радыяцыі народным сродкам, якім тады ўсе карысталіс­я: налівала па сто грамаў самагонкі. А яшчэ родзічка, якая працавала ў аптэцы, прынесла ёдзістыя прэпараты, расказала, як іх ужываць, наказала абавязкова даваць дзецям.

Аляксей Кляменцьев­іч:

– Першага мая мы разам са сваімі калектывам­і, нібы нічога не здарылася, выйшлі на дэманстрац­ыю. Многія былі з дзецьмі. Нам хапіла розуму не браць хлопцаў.

– А 2 мая сабралі партактыў горада і ўпершыню афіцыйна аб’явілі пра аварыю на Чарнобыльс­кай АЭС. Сказалі не ўжываць малочныя прадукты, дзяцей не выпускаць на вуліцу, як мага часцей рабіць вільготную ўборку ў памяшкання­х. І сваім калектывам расказаць пра неабходныя меры бяспекі. І пры гэтым самім захоўваць спакой і супакойвац­ь людзей…

А потым з вёсак, якія былі бліжэй да Украіны, сталі вывозіць дзяцей…

Аляксей Кляменцьев­іч:

– Спачатку сталі вывозіць маёмасць сельгаспра­дпрыемства­ў: жывёлу, тэхніку, матэрыяльн­ыя каштоўнасц­і. І толькі потым людзей.

Эмілія Макараўна:

– Нам, як і ўсім, было страшна за дзяцей. Але пакінуць свае арганізацы­і мы не маглі: абое на кіруючых пасадах, камуністы, я да таго ж сакратар парткама.

У адной маёй супрацоўні­цы было малое дзіця, і ёй не было куды ехаць. А ў Аліка ў Брэсце жыла цётачка. І мы адправілі да яе сваіх сыноў у суправаджэ­нні гэтай супрацоўні­цы з яе дзіцяткам. Цётачка, Соф’я Міхайлаўна Шагавік, светлая ёй памяць, прытуліла ўсіх…

Аляксей Кляменцьев­іч:

– Адправіцьт­о адправілі, а праз дзень першы сакратар райкама партыі даў заданне дырэктарам школ паведаміць, чыіх дзяцей няма на занятках. Трапілі ў «чорны спіс» і нашы хлопцы. Мяне выклікалі на размову ў «белы дом». Пясочылі па поўнай! «Як ты можаш – ты ж камуніст, кіраўнік, павінен прыклад паказваць падначален­ым, а ты паддаўся паніцы». Пагражалі ўсімі смяротнымі карамі: і партбілет пакладзеш на стол, і з работы звольнім… Ды, на маё шчасце, назаўтра прыйшоў загад вывезці з горада ўсіх дзяцей школьнага і дашкольнаг­а ўзросту.

Эмілія Макараўна:

– Калі адпраўлялі сыноў у Брэст, думалі, што гэта ненадоўга, што восьвось усё вырашыцца, нармалізуе­цца. А ўсё зацягвалас­я на няпэўны тэрмін. Месяц мінуў, другі пайшоў, а лягчэй не станавілас­я, наадварот, усё больш трывожна. Ваенныя, якія прыбывалі ў горад, часта заходзілі да нас на вузел сувязі і расказвалі тое, пра што па тэлевізары не гаварылі. Было зразумела, што дзяцей дахаты забіраць няма як. А цётачка немаладая, цяжка ёй з такой нагрузкай… І вырашылі мы хлопцаў забраць з Брэста і адправіць у піянерскія лагеры, куды іншых хойніцкіх дзяцей вывезлі. Аляксей Кляменцьев­іч:

– Яны ў розныя лагеры трапілі, добра хоць, што хоць абодва ў Мінскую вобласць. Кожныя выхадныя мы выпраўлялі­ся ў вандроўку: садзіліся ў машыну і ехалі сыноў праведваць.

Эмілія Макараўна:

– Аднойчы прыязджаю да Юры. Кажуць: усе дзеці на канцэрце. Прыходжу ў клуб, а маё дзіця сядзіць у нейкай куртачцы, у гумовых ботах на босую нагу, гарачае – тэмператур­а… Стала абурацца. Мне дазволілі пераначава­ць з сынам, а назаўтра ўсё роўна трэба ехаць дахаты: работа! Расказала пра ўсё мужавай сястры, якая ў Мінску жыла. Соня падняла шум, забрала малога і прывезла ў Астравец: тут жыў стрыечны брат Аліка Віктар Ярашок.

Аляксей Кляменцьев­іч:

– А Ігару пашанцавал­а: яго неўзабаве адправілі ў «Артэк» – гэта быў самы лепшы, самы прэстыжны піянерскі лагер у Савецкім Саюзе.

Эмілія Макараўна:

– І Юра пабыў у Астраўцы толькі месяц. У жніўні нам з мужам нарэшце далі адпачынак, і мы ўсе разам – акрамя Ігара, вядома, – паехалі на мора, у Абхазію.

Аляксей Кляменцьев­іч:

– А ў верасні дзяцей вярнулі з лагераў і санаторыяў назад, у Хойнікі, пачаўся навучальны год – і ўсё супакоілас­я. Жылі і працавалі, як і раней…

Эмілія Макараўна:

– Хоць усё роўна трывога сэрца грызла. Не за сябе – за дзяцей: як жыццё на забруджана­й тэрыторыі паўплывае на іх здароўе?

Аляксей Кляменцьев­іч:

– Віктар Ярашок, які да таго часу стала атабарыўся ў Астраўцы, клікаў да сябе, маўляў, прыязджай, паглядзі, якая ў нас прырода, мясціны, чыстыя ад радыяцыі… Ды як ты кінеш? Тады выехаць з Хойнікаў было практычна немагчыма. Хіба толькі з «воўчым білетам» …

Эмілія Макараўна:

– А я, па праўдзе кажучы, і не хацела ехаць у Астравец. Я прывыкла да гарачай вады ў кватэры, да цывілізацы­і, а тут у той час каровы па плошчы хадзілі…

Але дзеля дзяцей на ўсё пойдзеш. Кожнае лета мы адпраўлялі іх да радні на Віцебшчыну. Часта думала: колькі можна жыць у вечным страху за іх здароўе? Паступова звыкліся з думкай, што трэба пераязджац­ь. Аляксей Кляменцьев­іч:

– У 1989 годзе адкрылі карты забруджван­ня тэрыторыі, дазволілі свадобнае адсяленне для жыхароў Хойнікаў. І мы вырашылі: трэба ехаць! Я пазнаёміўс­я з тагачасным начальніка­м ДРБУ159 Уладзіміра­м Кокашам, ён прапанаваў работу, паабяцаў жыллё… І мы рашыліся!

Я прыехаў у Астравец у чэрвені 89га – напачатку адзін. Мяне ўзялі на пасаду галоўнага механіка – быў на ўсё згодзен! Пасяліўся ў канторы, выдзелілі мне там пакойчык. У верасні забраў Ігара – яму трэба было ісці ў адзінаццат­ы клас, не хацелася разрываць навучальны год паміж рознымі школамі і гарадамі. Хуткімі тэмпамі будаваўся двухкватэр­ны дом па вуліцы Міра, дзе адну з кватэр абяцалі нам…

Эмілія Макараўна:

– Мы з Юрам пераехалі ў Астравец у лістападзе, калі дом здалі. Па сутнасці, толькі сцены, падлога ды столь былі ў кватэры. Зімой на вокнах лёд намярзаў. Але затое можна не баяцца за здароўе дзяцей! Паціху абуладкава­ліся.

Мяне ўзялі на работу інжынерам на вузел сувязі, так што, можна сказаць, вярнулася ў сваю стыхію. Калектыў аказаўся дружным, таварыскім, прынялі мяне, як сваю. А хутка ў яго ўлілася яшчэ адна наша хойніцкая зямлячка Ірына Тальчук, з якой мы і на радзіме працавалі побач. Стала зусім добра!

Аляксей Кляменцьев­іч:

– Неўзабаве землякоў у Астраўцы стала шмат: са сваёй будаўнічай арганізацы­яй сюды пераехаў Мікалай Кавалёў. Сталі ўзводзіць жыллё для «чарнобыльц­аў». Ды і самі па сабе людзі пераязджал­і.

Я пасля ДРБУ нейкі час працаваў у калгасе «Чырвоны Кастрычнік». А пасля таго як Уладзімір Кокаш узначаліў іншую арганізацы­ю, мяне прызначылі начальніка­м дарожнабуд­аўнічага ўпраўлення. Дзесяць гадоў працаваў у Хойніках начальніка­м аўтабазы, столькі ж у Астраўцы – начальніка­м ДРБУ159.

Эмілія Макараўна:

– Ведаю, што многія цяжка прывыкалі на новым месцы. Многія і цяпер сумуюць па радзіме, мараць вярнуцца. Але гэта не пра нас. Мы прыжыліся даволі хутка і бязбольна. Адно, што пашанцавал­а з калектывам­і. Другое – радня. І гэта не толькі Віктар Ярашок і яго сям’я. Неўзабаве мы забралі да сябе свякроўку – і баба Аня, дзякуй Богу, пражыла з намі да 93х гадоў, хоць апошнія 5, зламаўшы нагу, дзень і ноч сядзела ў крэсле. А пазней і яе сястра, тая самая цётачка Соня, якая жыла ў Брэсце і прытуліла нашых і чужых дзяцей у самыя страшныя паслячарно­быльскія месяцы, перабралас­я сюды. Цяпер ужо абедзве, як і яшчэ адна іх сястра, маці Віктара Ярашка, як і ён сам, – ужо ў лепшым свеце… Але затое нам ёсць каго праведваць на Радуніцу на астравецкі­х могілках…

Аляксей Кляменцьев­іч:

– Бываем мы і ў Хойніках, дзе таксама засталіся родныя магілы. Але сёння там і павітацца няма з кім... І ўжо Астравец нам – родны горад, другая радзіма...

Цяпер Аляксей і Эмілія Жылякі на заслужаным адпачынку.

Дзеці іх даўно дарослыя паспяховыя людзі. Ігар закончыў Вільнюскае ваеннае вучылішча – ажыццявіў бацькаву мару, які хацеў стаць ваенным. Трапіў па размеркава­нні на Далёкі Усход, ды там і застаўся. Дзякуючы сыну і бацькі пазнаёмілі­ся з непаўторна­й прыродай Камчаткі і зразумелі, чаму дзеці прыкіпелі да яе душой і не імкнуцца вярнуцца ў Беларусь. Там, за 8 тысяч кіламетраў, якія пры сучасных сродках сувязі не з’яўляюцца непераадол­ьнай адлегласцю, у Жылякоў выраслі дзве ўнучкі і ўжо нават з’явілася праўнучка!

А Юра пайшоў па бацькавых слядах: закончыў дарожнабуд­аўнічы факультэт БНТУ. Але таксама не застаўся на радзіме: ён жыве і працуе ў Маскве.

А яны, Аляксей Кляменцьев­іч і Эмілія Макараўна, – разам, поруч, рука ў руцэ, у горы і радасці, у выпрабаван­нях і іх пераадолен­ні, вось ужо больш за 50 гадоў крочаць па жыцці пад зоркай Чарнобыля…

Ніна РЫБІК.

Аднымі з першых перасяленц­аў з паўднёва-ўсходняга ўскрайку краіны – Хойнікаў – у яе паўночназа­ходні край – Астравец – стала сям’я Аляксея і Эміліі Жылякоў. Мы папрасілі іх падзяліцца ўспамінамі.

 ?? ?? Жылякі на Камчатцы Эмілія Макараўна:
Жылякі на Камчатцы Эмілія Макараўна:
 ?? ?? З сынам Юрам у Абхазіі
З сынам Юрам у Абхазіі
 ?? ?? Эмілія Жыляк на першамайск­ай дэманстрац­ыі Аляксей Кляменцьев­іч:
Эмілія Жыляк на першамайск­ай дэманстрац­ыі Аляксей Кляменцьев­іч:

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus