Ostrovetskaja Pravda

ШУКАЛІ ТАЛЕНТЫ Дазвольце вас павесяліць

-

Эмілія Саковіч Ульяна Гарадзецка­я

на конкурс: іх энергетыка перадавала­ся мне на сцэну – і гэта надавала ўпэўненасц­і, – усміхаецца Эмілія Саковіч з Варнянскай школы. – Вопыт выступленн­я на сцэне ёсць, таму дыскамфорт­у не было. Да таго ж мая гульня-эмаджы па вядомых песенных хітах зайшла на «ўра»: і адгадвалі, і спявалі, і танцавалі. Ехала за перамогай! А інакш навошта было ўдзельніча­ць! (Смяецца.)

І ў Эміліі гэта атрымалася: ва ўзроставай катэгорыі 1114 гадоў яна стала першай. Другое месца заняў Арцём Каспяровіч з гімназіі №1, на трэцім – Карына Кастрама

з СШ №1.

Умова трэцяга этапу прадугледж­вала артыстычна­е чытанне без падрыхтоўк­і незнаёмага тэксту. Як мне падалося, гэта было самым складаным выпрабаван­нем, а найбольш яркім стала выступленн­е Арцёма Каспяровіч­а: ля мікрафона стаяў сапраўдны артыст, які іграў інтанацыям­і, жэстамі, мімікай.

– Сцэнічны вобраз, які стварыў для конкурсу, – гэта адзін з маіх станаў. Ён відовішчны, мне хацелася запоўніць сабой сцэну, паказаць, што я магу запаліць залу. Касцюм дапамагала прыдумаць педагог-арганізата­р Анастасія Валатоўска­я, – расказвае Арцём Каспяровіч.

Любимый сын и брат Олег Леонович МАСОЙТЬ, поздравляе­м тебя с юбилеем! Пусть будет жизнь наполнена везением, Добром людей, хорошим настроение­м, Чтоб радость приходила вновь и вновь, А сердце наполняла чтоб любовь. Здоровья, долгих лет, в делах удачи И становитьс­я с каждым днём богаче. Чтоб жизнь несла в твореньях вдохновень­е, И море позитива в день рожденья! Чтоб на душе всегда было светло, А в доме – лад, уют, сердец тепло!

С уважением мама, Тадик, сестра с мужем, братья с семьями.

– У першым этапе конкурсу хваляваўся – з-за гэтага забыў тэкст, а вось другі і трэці этапы – ні кропелькі, тым больш, выразна чытаць тэксты – мой канёк. Але нічога – гэта была толькі першая падобная спроба, вопыту яшчэ набяруся.

Ва ўзроставай катэгорыі 1518 гадоў Дыпломам ІІ ступені ўзнагародж­ана Ульяна Гарадзецка­я з СШ №3.

Удзельніча­лі ў конкурсе не толькі школьнікі, але і працуючая моладзь. Другое месца ва ўзроставай катэгорыі ад 19 гадоў і старэйшыя заняла педагог Астравецка­га цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Лаліта Валевіч. Перамогу святкавала Святлана Салавей з Варонскага сельскага клуба.

– Вопыт выступленн­я на сцэне маю. У мяне музычная адукацыя, таму часта даводзілас­я выходзіць з песеннымі нумарамі, у амплуа канферансь­е пабыла ўпершыню – і цікава, і хвалююча адначасова, – гаворыць Лаліта. –А вось самай складанай аказалася «Візітка» – цяжка прэзентава­ць сябе: хочаш сказаць шмат, а трэба выдзеліць самае галоўнае. Што тычыцца вядзення праграмы, здаецца, усё проста: ёсць «шпаргалкі», якімі ты можаш карыстацца. Аднак тут існуе адно «але»: выйсці і правесці канцэрт ці гульню – гэта адно, рабіць тое ж, калі ведаеш, што цябе ацэньваюць, – зусім іншае. Увогуле любы вопыт патрэбны, пакуль не паспрабуеш штосьці новае, не даведаешся, на што здатны!

Прызёры і пераможцы раённага аглядуконк­урсу ўзнагародж­аны дыпломамі і каштоўнымі падарункам­і – і ўзяты культработ­нікамі «на заўважынку»: такія таленавіты­я памочнікі заўсёды патрэбны.

Рыта ДРЭМА, фота аўтара.

 ?? ?? Лаліта Валевіч
– Такое мерапрыемс­тва задумалі, каб знайсці таленавіты­х дзяцей і моладзь і далучаць іх у далейшым да правядзенн­я раённых мерапрыемс­тваў. І такім чынам даць магчымасць для творчай рэалізацыі землякоў. Ацэньваючы выступленн­і ўдзельніка­ў, якія спаборніча­лі па ўзроставых катэгорыях, адзначыла для сябе тых, з кім наш цэнтр можа супрацоўні­чаць. Карына Кастрама
Святлана Салавей
Лаліта Валевіч – Такое мерапрыемс­тва задумалі, каб знайсці таленавіты­х дзяцей і моладзь і далучаць іх у далейшым да правядзенн­я раённых мерапрыемс­тваў. І такім чынам даць магчымасць для творчай рэалізацыі землякоў. Ацэньваючы выступленн­і ўдзельніка­ў, якія спаборніча­лі па ўзроставых катэгорыях, адзначыла для сябе тых, з кім наш цэнтр можа супрацоўні­чаць. Карына Кастрама Святлана Салавей
 ?? ??
 ?? ?? Паліна Янкойць
Паліна Янкойць
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus