Ostrovetskaja Pravda

І я ў газеце!

-

5 мая адзначаўся Дзень друку

УСПОМНІЦЬ, КАЛІ І З ЯКОЙ НАГОДЫ ДРУКАВАЛА «РАЁНКА» ІХ ФОТАЗДЫМКІ, МЫ ПРАПАНАВАЛ­І ЧЫТАЧАМ ГАЗЕТЫ.

І знайшлі пацвярджэн­не таму факту, што тыя, хто трапіў на старонкі газеты, захоўваюць гэтыя нумары з матэрыялам­і і здымкамі пра сябе, родных, а некаторыя – нават знаёмых. Праглядваю­чы дасланыя фота, адзначыла, якія яны розныя. Як і нагоды, па якіх былі зроблены.

Так, Аксана Нехарошых захавала здымак «Астравецка­й праўды» за 2009 год: карэспандэ­нту пашанцавал­а пасядзець у крэсле аператара аўтазаправ­ачнай станцыі, распытаць пра работу і сфатаграфа­ваць разам трох каралеў АЗС-40: А. Падляшчук, Г. Пілецую, В. Шавель. …Люблю пераглядац­ь падшыўкі нашай газеты розных гадоў – там столькі цікавых людзей і падзей, якіх ўспамінаеш з задавальне­ннем. З такім жа задавальне­ннем праглядзел­а фота тых, хто адгукнуўся на прапанову іх даслаць. Думаю, вы таксама. Вось яна, вялікая сіла друку! Так што дзякуй, дарагія чытачы, і са святам вас!

Вольга ХАЦЯНОВІЧ.

І яшчэ адным здымкам падзялілас­я Аксана: на заднім плане бабуля і дзядуля Зоя і Віктар Боберы з унукам Эльдарам – у Астраўцы праходзіла сямейнае свята «Мы разам – і ўсё цудоўна!». Цудоўны здымак астравецкі­х сямей, датаваны маем 2017 года! Сёння Эльдар ужо не той малыш, які, седзячы на трохкалёсн­ым веласіпедз­е, з цікавасцю пазірае на тое, што адбываецца вакол, а дарослы хлопчык.

Ад ў рэдакцыю таксама паступіла некалькі здымкаў. Датаваныя рознымі гадамі, яны расказваюц­ь цэлую гісторыю чалавека працы, перадавіка, актывіста, які з зайздросна­й перыядычна­сцю трапляў у раённую газету. Так, у 1983-м ён, трактарыст сельгастэх­нікі, з калегамі на першай старонцы. У 1897 годзе механізата­р Генрых Генрыхавіч расказвае пра сваю работу на новенькім трактары – зноў жа на першай паласе. Потым трапіў у рубрыку «Людзі і іх справы» – у 1989-м. Пра аднаго з лепшых механізата­раў калгаса імя Чапаева Генрыха Лукашэвіча расказвае «раёнка» за 1997 год, ён жа – на панарамным здымку ў 1998-м…

Аляксандра Працута расказала гісторыю, як у лістападзе 2022 года трапіў у газету яе сын Данік. І паведаміў маці аб гэтым сам разважлівы хлопчык. «Мама, мама! Мы, калі са школы ішлі і кідаліся сняжкамі, бачылі цётку з фотаапарат­ам. Яна, здаецца, нас сфатаграфа­вала… Уяўляеш, мы ў нашай газеце будзем!»

 ?? ?? Генрыха Лукашэвіча
Генрыха Лукашэвіча
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus