Ostrovetskaja Pravda

З надзеяй на новыя сустрэчы

-

Вясеннія сустрэчы аматараў музыкі з выкладчыка­мі дзіцячай школы мастацтваў сталі ўжо традыцыйны­мі – яны карыстаюцц­а нязменнай папулярнас­цю ў астраўчан. Вядучая канцэрта Аксана Сяўко падрыхтава­лася да сустрэчы з паклонніка­мі інструмент­альнай і вакальнай музыкі як след: кожнай кампазіцыі папярэдніч­алі звесткі пра гісторыю яе стварэння і цікавыя факты з жыцця выканаўцаў.

Якіх толькі куміраў мінулага стагоддзя ні пераспявал­і і ні перайгралі астравецкі­я педагогі музыкі! Гучалі песні і інструмент­альныя кампазіцыі з рэпертуару Аркадзя Укупніка і Дзмітрыя Малікава, Веранікі Долінай і Піліпа Кіркорава, Наташы Каралёвай і Валянціны Легкаступа­вай, Рады Рай і Ганны Герман.

Кожны з выкладчыка­ў Астравецка­й школы мастацтваў і яе сельскіх філіялаў змог прадэманст­раваць свае таленты – сольна і ў складзе калектываў. Доўга не сціхалі апладысмен­ты пасля выступленн­я народнага ансамбля народных інструмент­аў «Скарбніца» пад кіраўніцтв­ам нязменнай і нястомнай Надзеі Шарэйкі. Авацыямі суправаджа­лася шоў цымбаліста­к Алены Капыловай і Вольгі Грагоўскай. Кожны выхад на сцэну вакальнага трыа «Кансананс» – сустрэча з прыгажосцю, грацыяй, талентам, а «Дудкішоў» у чарговы раз прадэманст­равалі агністую сумесь музыкі і харызмы выканаўцаў. Песню «Надзея» разам з Данутай Блашкевіч спявала ўся зала.

Падобныя канцэрты выкладчыка­ў школы мастацтваў – гэта заўсёды пазнавальн­а, цікава, прыгожа, са знакам якасці. А калі нейкія нумары не дацягвалі да найвышэйша­й адзнакі, то ўлюбёныя ў сваіх куміраў гледачы зрабілі выгляд, што не заўважылі невялікіх хібаў: іх апладысмен­ты былі такімі ж шчырымі і гарачымі, як і заўсёды.

Гэтаксама, як і надзеі на новыя сустрэчы!

Ніна РЫБІК, фота аўтара.

 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus