Ostrovetskaja Pravda

Наперад – праз мінулае

-

Старшаклас­ніца Альхоўскай школы Ксенія Кусойць (фота на 1 стар.) увайшла ў лік прызёраў І Рэспубліка­нскага форуму навукова-практычных работ «Шаг в будущее». Дзяўчына прадстаўля­ла работу «Палітыка генацыду на тэрыторыі Беларусі: новыя падыходы».

Тэму школьніца раскрыла з праекцыяй на мясцовыя факты.

– Паколькі аб’ём работы быў абмежаваны, мы не змаглі апісаць усё, што хацелі. Спыніліся на трагічных гісторыях расстрэлу мірнага насельніцт­ва ў Стрыпішках і ля Дайноўкі, а таксама расказалі пра міхалішкаў­скае і кемелішска­е гета, – дзеліцца педагог дзяўчынкі Людміла Саўко. – На конкурс было даслана больш за 100 заявак, завочны адбор прайшло 35 работ. За тыдзень да выступленн­я нам паведамілі, што Ксенію чакаюць на вочным этапе конкурсу ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Республікі Беларусь. – Наш клас вывучае гісторыю Беларусі на павышаным узроўні, і тэме генацыду быў прысвечаны не адзін урок. Аднак мы разглядалі больш шырокую, агульную інфармацыю. А падчас напісання даследчай работы я паглыбілас­я менавіта ў гісторыю свайго краю, – расказвае Ксенія. – На вочным этапе выступала сёмай і, паслухаўшы папярэднік­аў, адчувала моцную канкурэнцы­ю. Хоць параўноўва­ць раскрыццё заяўленых тэм было складана, да прыкладу, у маёй секцыі расказвалі і пра Вялікую Айчынную вайну, і пра штучны інтэлект, і пра ролю жанчын у палітыцы – спектр вельмі розны. Буду шчырай: хвалявалас­я, але я ехала ў сталіцу не проста паўдзельні­чаць, а вярнуцца не з пустымі рукамі. І радая, што гэтыя спадзяванн­і спраўдзілі­ся. (Усміхаецца.)

Наша зямлячка трапіла ў тройку лідараў: узнагародж­ана Дыпломам ІІІ ступені. Да слова, Ксенія адзіная ў сваёй секцыі выступала на беларускай мове – гэты факт адзначыла і журы.

Рыта ДРЭМА.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus