Ostrovetskaja Pravda

Запасціся каб на год, людзі садзяць агарод

-

Ці надышоў час распачынац­ь агародны сезон, што і калі садзяць на прысядзібн­ых участках жыхары Астравеччы­ны – пра гэта карэспандэ­нт «АП» цікавіўся ў жыхароў раёна.

– Адна справа – жаданне зрабіць, а другая – ці ёсць магчымасць такая. Я пра тое, што дні стаялі цёплыя, ды гэта не значыць, што зямля гатова да апрацоўкі. У нас участак з ухілам, дык можна корпацца, а вось у суседа нізіна – куды ж у макроцце лезці.

Мы Першамай адсвяткава­лі працай – агародам займаліся. Для градак яшчэ было ранавата, а вось бульбу абавязкова хацелі пасадзіць. Яе не прарошчвае­м, дастаткова, каб дзень на сонцы паляжала, падзелянел­а – і можна ў баразну. Парнік чакае свайго часу: памідоры, перцы – гэта абавязкова. Агуркі пад «дужкі» пойдуць. Як крыху калівы падцягнуцц­а, то потым і не накрываю іх.

Ірына Казюлевіч (без фота), аг. Малі:

– Глебу пад грады дзеці дапамагаюц­ь рыхтаваць. Старэйшы сын трактарчык мае, то праблем няма ўзараць зямлю. У парніку буду садзіць памідорчык­і, можа, каліваў 40; 30 – перчыкаў. Насенне на рассаду сваё рыхтую, а вось астатняе купляю.

На градках будуць, як і штогод, бурачкі, морква, фасоля, кабачкі, салата, капуста, агуркі, бульбы некалькі баразён… Не ганюся, каб за майскія святы ўсё прыпарадка­ваць. Хочацца, канешне, зрабіць раней, але калі не ўдасца, нічога страшнага, як атрымаецца, так і добра, – паспее вырасці. (Усміхаецца.)

Маладзік 8 мая ў 06.22 Першая чвэрць 15 мая ў 14.48 Поўня 23 мая ў 16.53 Апошняя чвэрць 30 мая ў 20.13

– Наш бок вуліцы ў нізіне, таму, каб і хацелі раней распачаць агародныя работы, не атрымаецца – зямля мокрая, – дзеліцца Эдуард. – На зіму жонка насадзіла часнаку, мусіць, і цыбулі, дык гэтыя градкі паварушыла. А так мая (жонка. – Заўв. аўт.) ужо ў поўнай гатоўнасці да пасадкі: у хаце нарыхтаван­а столькі рассады – усе сталы занятыя!

– Хоць жыву адзін, але агарод заўсёды парадкую – сам. Трактар ёсць, таму ўзараць зямлю не праблема. Парнічок маю для памідораў, пакуль і там не браўся нічога рабіць. Рассаду звычайна купляю на рынку, – далучаецца Віталь. – На лета саджу цыбульку, морквачку, бурачкі, агуркі, бульбу… Калі зямелька ёсць, нашто ж у магазіне купляць тое, што можна ў сябе вырасціць!

Гутарыла Рыта ДРЭМА, фота аўтара.

 ?? ?? Эдуард Юркойць і Віталь Жукоўскі, в. Філіпаны:
Эдуард Юркойць і Віталь Жукоўскі, в. Філіпаны:
 ?? ?? Уладзіслав­а Анімуцкая, аг. Малі:
Уладзіслав­а Анімуцкая, аг. Малі:

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus