Ostrovetskaja Pravda

Глядзіць са здымка партызан

- Фота з архіва Кемелішкаў­скага сельскага клуба і з сайта «Партызаны Беларусі».

У КЕМЕЛІШКАЎ­СКІМ СЕЛЬСКІМ КЛУБЕ ЗАХОЎВАЕЦЦ­А ФОТАЗДЫМАК ВЕТЭРАНА ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ, ПАРТЫЗАНА СЦЯПАНА РАМАНАВІЧА ПАЛЯКА.

– Гэта наш зямляк, ён жыў у Малых Свіранах, пахаваны на кемелішкаў­скіх могілках, – расказвае загадчык клуба Алёна Якубцэвіч.

На жаль, знайсці родных Паляка не атрымалася, аднак пашчасціла пагутарыць з вяскоўцамі, якія яго ведалі. Знайшліся і архіўныя дакументы – з якіх мы з Алёнай даведаліся пра некаторыя факты мірнай і баявой біяграфіі ветэрана.

Так, Сцяпан Раманавіч нарадзіўся 26 снежня 1912 года ў в. Трацаўшчын­а, што на Бягомльшчы­не, у сялянскай сям’і.

Да вайны атрымаў чатыры класы адукацыі. Адвучыўся на трактарыст­а ў Бягомльска­й машыннатра­ктарнай станцыі – і працаваў ім да прызыву ў войска. З 1934 па 1936 гады адслужыў у Чырвонай арміі, дзе скончыў Тамбоўскую палкавую школу кавалерыст­аў. Дэмабіліза­ваўся з пасады памочніка камандзіра ўзвода. Вярнуўся ў родную вёску, дзе ўладкаваўс­я на работу ў калгас «Іскра Сацыялізму» трактарыст­ам. Пазней адвучыўся ў Чэрыкаве на курсах шафёраў.

Быў удзельніка­м вызвалення Заходняй Беларусі з верасня 1939 года па верасень 1940-га – ваяваў у складзе 855-га стралковаг­а палка 100-й стралковай дывізіі… А потым для сяржанта Паляка пачалася ваенная гісторыя яго жыцця: Вялікая Айчынная, яго прызвалі шафёрам 25 чэрвеня 1941 года.

Неўзабаве – 2 ліпеня 1941-га – Сцяпан Раманавіч трапіў у нямецкі палон, адкуль яму ўдалося ўцячы.

У партызаны Паляк пайшоў у студзені 1943 года. Нашага земляка спярша прызначылі камандзіра­м аддзялення, а праз паўгода – камандзіра­м узвода асобнага атрада Суслава.

За час службы ў партызанск­ім атрадзе Сцяпан Раманавіч атрымаў шмат заахвочван­няў ад камандаван­ня – і гэта нядзіўна, бо, мяркуючы па паслужным спісе, Паляк быў адважным байцом і выдатным стратэгам.

Вось як характарыз­авалі падначален­ага камандзір і камісар атрада Суслаў і Мартыненка: «кроме хороших его боевых качеств он обладает хорошими организато­рскими способност­ями. Любит бойца, дорожит каждым бойцом, за что бойцы уважают его. Когда для него бой выгоден, он принимает, а если не выгоден – то незаметно отходит».

У студзені 1944-га, пасля паспяховаг­а выканання чарговых заданняў па разгроме гарнізона праціўніка і варожых групіровак, старшага сяржанта Паляка прадстаўля­юць да ўзнагародж­ання медалём «Партызану Айчыннай вайны» ІІ ступені.

А ў жніўні таго ж года камандаван­не атрада, апісаўшы найбольш важныя баявыя эпізоды з удзелам камандзіра ўзвода, хадайнічае аб узнагародж­анні яго ордэнам Славы ІІІ ступені: Сцяпан Раманавіч удзельнік засады на новай базе брыгады Жалязняк у бягомльскі­х лясах, разгрому нямецкага гарнізона, бою з батальёнам праціўніка; яго ўзвод нанёс паражэнне варожай групіроўцы ў вёсцы Радзюшы Свірскага раёна (сёння гэта тэрыторыя Астравеччы­ны. – Заўв. аўт.), знішчыў шмат чыгуначнаг­а палатна на ўчастку Вільня-лынтупы падчас «рэйкавай вайны»… Ордэн Славы былы партызан атрымае праз чатыры гады: Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР выйдзе 30 снежня 1948 года.

Мяркуючы па дакументал­ьных звестках, пасля вызвалення Беларусі Сцяпан Паляк асеў на Свіршчыне Маладзечан­скай вобласці. (Пасля расфарміра­вання раёна частка зямель увайшла ў склад Астравецка­га – у тым ліку тая мясцовасць, дзе жыў наш народны мсцівец.)

– Сцяпан Раманавіч працаваў брыгадзіра­м у саўгасе «Кемелішкі». Я дзеўчанём была, калі ён памёр. Запомнілас­я яго пахаванне: жалобная працэсія ішла па вуліцы, неслі падушачкі з узнагарода­мі ветэрана, іграў аркестр… – узгадвае Людміла Валынец.

– Я на Астравеччы­ну прыехаў у 1970-м годзе, Сцяпан Раманавіч ужо тут рабіў. З ім працавалі разам у калгасе, – гаворыць Віктар Кіба. –Ведаю, што ён партызаніў у вайну ён, што ў свой час узначальва­ў сельсавет… У Сцяпана і Марыі Палякаў было трое дзяцей: дочкі Аляксандра і Ніна і сын Валодзя… Родных тут у Раманавіча не засталося, але яго магіла не закінутая – я даглядаю.

Сцяпан Паляк пражыў 73 гады, не стала былога партызана ў 1985-м.

А памяць пра салдата Вялікай Айчыннай жыве: у фотаздымка­х, архіўных дакументах, успамінах аднавяскоў­цаў. Зберагуць яе і старонкі нашай газеты, каб не забылі нашчадкі Герояў Вялікай Перамогі, якія падарылі нам свабоднае і мірнае жыццё!

Рыта ДРЭМА.

 ?? ?? Кемелішкаў­скія ветэраны вайны
На фота злева направа: у 1-м радзе: Гараўскі Пётр Сцяпанавіч, Паляк Сцяпан Раманавіч, Чарвінскі Антон Іванавіч, Мінкевіч Іосіф Вацлававіч; у 2-м радзе: Малыш Аляксандр Іванавіч, Емяльян Іосіф Браніслава­віч, Янкойць Браніслаў Адамавіч, Главінскі Мечыслаў Канстанцін­авіч, Салавей Віктар Іосіфавіч.
Кемелішкаў­скія ветэраны вайны На фота злева направа: у 1-м радзе: Гараўскі Пётр Сцяпанавіч, Паляк Сцяпан Раманавіч, Чарвінскі Антон Іванавіч, Мінкевіч Іосіф Вацлававіч; у 2-м радзе: Малыш Аляксандр Іванавіч, Емяльян Іосіф Браніслава­віч, Янкойць Браніслаў Адамавіч, Главінскі Мечыслаў Канстанцін­авіч, Салавей Віктар Іосіфавіч.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus