Ostrovetskaja Pravda

Ад першага дня да апошняга

-

Пакуль мы малыя, наўрад ці самі цікавімся, кім былі нашы мамы і таты, дзядулі і бабулі.

А калі падрастаем, распытваць пра гэта, бывае, ужо няма каго.

І тады па крупінках збіраем тыя скупыя звесткі, што ўсплываюць пры размовах са старэйшымі родзічамі або аднавяскоў­цамі. Так, са слоў бабулі і цёткі даведалася пра свайго дзядулю-ветэрана прафсаюзны лідар пярвічкі вучэбна-метадычнаг­а кабінета аддзела адукацыі Ганна Жогаль.

– Асноўныя звесткі пра дзядулю, Аляксандра Фёдаравіча Прахарэнку, і яго ўдзел у баях падчас Вялікай Айчыннай вайны мы даведаліся са слоў бабулі. Калі яе не стала, пра ветэрана сям’і пры магчымасці распытвала ў цёткі, якая ўзгадвала моманты з жыцця дзядулі, пачутыя ад бабулі. Больш нідзе інфармацыі няма. І здымак Аляксандра Прахарэнкі ў нас толькі адзін – цётка знайшла яго сярод бабуліных «скарбаў» і забрала як адзіную памяць пра бацьку.

Аляксандр Фёдаравіч прайшоў усю вайну – з 1941га па 1945-ты. Служыў на марфлоце. Удзельніча­ў у баях пад Севастопал­ем у 1942 годзе. Быў паранены. Эвакуірава­лі яго ў шпіталь у Ленінград, які потым стаў адной з самых гарачых «кропак». Цудам дзядуля застаўся жывы. І, думаецца, шмат змог бы расказаць нам, унукам, які ён, блакадны горад…

На марфлот дзядуля не вярнуўся, пайшоў у разведвойс­кі.

Узнагародж­аны медалямі і ордэнамі. На жаль, яны не захаваліся. Магчыма, родзічы перадалі ў мясцовыя школы або музей.

У 1945-м франтавік Прахарэнка вярнуўся на радзіму – у Магілёўску­ю вобласць. Працаваў настаўніка­м, а потым дырэктарам Успольскай школы. У 1959 годзе пераехаў у Полацкі раён, на Віцебшчыну, – на будаўніцтв­а хімкамбіна­та. Там пазнаёміўс­я з бабуляй і да 1975 года жыў у вёсцы Літвінава. Затым Прахарэнкі атрымалі жыллё ў Наваполацк­у. Там і жылі. Не стала дзядулі ў 1985-м.

Ён мала расказваў пра франтавыя будні, баі і раненне нават жонцы, што ўжо гаварыць пра дзяцей, заўсёды аднекваўся: лепш вам гэтага не ведаць…

Запісала Вольга ХАЦЯНОВІЧ.

 ?? ??
 ?? ?? Аляксандр Прахарэнка
Аляксандр Прахарэнка

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus