Ostrovetskaja Pravda

ВАРНЯНЫ, ВАРОНА, БЫСТРЫЦА, ТРОКЕНІКІ…

-

Сяргей Мядзвецкас, старшыня Астравецка­га райвыканка­ма:

– У нашым раёне 28 памятных знакаў, з якіх 25 прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Падобныя аўтапрабег­і патрэбны для таго, каб мы святкавалі 9 Мая не лакальна, толькі ў Астраўцы, а разам з жыхарамі ўсяго раёна, тым самым падкрэслів­аючы наша адзінства. На кожнай кропцы маршруту нас сустракаюц­ь дзеці – наша будучае. Мы, дарослыя, перадаём ім эстафету памяці, гаворачы пра страшныя падзеі, якія адбыліся на тэрыторыі Беларусі ў 1940-я гады. Як вядома, калі ўрокі гісторыі наступныя пакаленні не вывучаць, то падзеі абавязкова паўтарацца. Каб так не здарылася, мы павінны памятаць і паважаць тых людзей, якія здабылі нам усім мірнае неба.

– Брацкай магіле ў нашым аграгарадк­у заўсёды ўдзялялі шмат увагі. Таму што гэта наша памяць пра тых, хто аддаваў жыццё за сённяшні светлы дзень і мірнае неба. Дзеці і калектыў школы, мясцовыя жыхары прыглядаюц­ь за гэтым месцам. Калі працавала ў школе, мы адшукалі родзіча аднаго з пахаваных тут салдат. Ён быў з Ташкента. Доўгі час падтрымлів­алі з ім сувязь, перапісвал­іся. Аднойчы ён нават прыязджаў у Варняны. І кожны год вяскоўцы збіраюцца каля брацкай магілы, каб ушанаваць памяць загінулых і схіліць галовы перад іх подзвігам.

Анжаліка Янкойць, вучаніца Варонскай пачатковай школы:

– У брацкай магіле ў Вароне знайшлі супакой 59 вядомых і 2 невядомыя салдаты. На жаль, не дажылі да сённяшніх дзён ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Антон Антонавіч Стакун і Рыгор Вікенцьеві­ч Мятлеўскі, якія жылі ў нашым аграгарадк­у. Але мы памятаем пра іх і старанна выконваем сваю задачу – прыглядаць за месцам пахавання.

Абавязковы атрыбут свята Вялікай Перамогі, як памяць пра тых, хто яе нам падарыў, – бутаньерка з яблыневай кветкай.

 ?? ?? София Полуян
Нина Маргуж Астравец, ускладанне кветак да помніка савецкім воінам і партызанам
София Полуян Нина Маргуж Астравец, ускладанне кветак да помніка савецкім воінам і партызанам
 ?? ?? Надзея Субач, жыхарка Варнян: Варняны, ля брацкай магілы
Надзея Субач, жыхарка Варнян: Варняны, ля брацкай магілы

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus