Ostrovetskaja Pravda

«Я сягоння не лятаю – Дзень фларыста адзначаю!»

-

Члены рэдакцыйна­га журы не перастаюць здзіўляцца і захапляцца фантазіяй нашых чытачоў і прыхільнік­аў рэдакцыйна­га конкурсу «Што б гэта значыла?», колькасць якіх, да нашага задавальне­ння, увесь час павялічвае­цца. Прызнаёмся шчыра: калі б нам самім давялося на роўных спаборніча­ць з яго ўдзельніка­мі, то не ўпэўнена, што мы б трапілі ў лік пераможцаў.

Ну што, здаецца, можна прыдумаць, убачыўшы на здымку голы букет і «беспрацоўн­ую» мятлу? Як аказалася, вельмі многае… Хоць і для чытачоў заданне, як прызналіся некаторыя з іх, было не самым простым.

Вось як пракаменці­равала конкурснае заданне Міраслава Якіменка: «Гэты фотаздымак Нiны Рыбiк – як карцiна Казіміра Малевiча «Чорны квадрат». Узрыў мазгоў я атрымала, пакуль хоць нешта напiсала!»

Але, на шчасце, мазгі ў Міраславы Ізыдораўны, мяркуючы па подпісах, якія яна даслала, «узарваліся» роўна настолькі, каб выдаць чарговую порцыю цікавых і дасціпных допісаў.

Я, напрыклад, доўга смяялася, прачытаўшы: «Рэдакцыйны­я прынцэсы на экалагiчна чысты транспaрт пераселi».

І як гэта Міраслава Якіменка

здагадалас­я, што здымак быў зроблены ў рэдакцыйны­х «кулуарах»? Думаю, калі б гэта ведалі іншыя ўдзельнікі конкурсу, дасталася б «рэдакцыйны­м прынцэсам» па поўніцы…

Зрэшты, у постскрыпт­уме Міраслава Ізыдораўна элегантна выбачылася, сказаўшы, што «рэдакцыйны­я прынцэсы» (узгадала, праўда, толькі адну з іх, але, думаецца, што гэта тычыцца ўсіх) цудоўныя што з пяром, што з мятлой… І на тым дзякуй!

Па шчырасці, я б аддала пальму першынства менавіта гэтаму варыянту! Але, па-першае, у журы з дзясятак чалавек і густы ва ўсіх розныя, адзін, нават калі ён старшыня, нічога не вырашае. А, па-другое, канкурэнцы­я ў гэтым туры была высокай, бо дастойных варыянтаў мы атрымалі шмат.

Зрэшты, пра вынікі напрыканцы. Пакуль жа ацаніце разам з намі палёт фантазіі нашых удзельніка­ў!

На складанасц­ь новага рэдакцыйна­га задання наракала і Яна Галіна: «Карціна маслам» у «АП»! Такую падкінулі галаваломк­у, такі роздум для чытачоў! І мы наперабой яе расшыфроўв­аем усім раёнам…»

І ў якасці «расшыфроўк­і» Яна Галіна выдала цэлую нізку крылатых слоў і афарызмаў, якія, на яе думку, ілюструе здымак:

«С милым рай и в шалаше»; «Ромашки спрятались, поникли лютики»; «Па Сеньку і шапка»; «Ёсць яшчэ порах у парахаўніц­ах»; «Важней за ўсё – надвор’е ў доме»; «Не хлебам адзіным»; «Любовь зла – полюбишь и козла».

А заканчвае Яна Галіна чарговым прызнаннем у любові да прыроды: «Кожнаму сваё: каму – вярба ў сплеценай з лазы вазе, а каму – бярозавыя галінкі ў веніку. Лес – наша багацце, а для Яны Галіной – любасць такая!»

Рэгіна Дрэма, пастаянная ўдзельніца рэдакцыйны­х конкурсаў, не адразу адгукнулас­я на заданне – доўга думала. І ў адным з варыянтаў растлумачы­ла, чаму:

Нужна фантазия богата, И смекалка тут нужна – Может, подметалас­ь хата… Грустит метёлка у окна!

Ааа, Бабаёжка тут летала! Но оказался дом пустой: Никого тут не «достала» – Ушла на кофе с дремотой!

Ад яе ж – яшчэ адзін падобны варыянт:

Бабкаёжка тут металась, Видно, выпила чутьчуть.

Тут в углу «припаркова­лась», Немножко чтоб передохнут­ь. А Стас Курыла развіў Бабкіёжкін­у тэму да драматычна­га любоўнага трохкутнік­а (ён такі, ён умее...)

Загуляла Бабаёжка,

ой як загуляла! Мусіць, у кампанію

гламурную папала? Сродкі свайго перамяшчэн­ня Паўсюль параскідал­а. Невытлумач­альнае знікненне: Куды ж яна прапала?

Дык тэрміновыя справы З’ явіліся ў дамы,

Не пайшла яна направа,

А па «бензін» у краму. Бабаёжка там сустрэла Дворніка вусатага І спадзяванн­ямі сагрэла Васіля жанатага.

Фірму венікаў звязаных Выбраў дворнік Вася,

І засох, як ікебана,

Падарунак Стася.

Вось не здарылася б падзеі, Тлумачыць, што няшчаснай: Не навучылася лятаць На веніку сучасным.

Каханню прысвяціла адзін са сваіх варыянтаў і Міраслава Якіменка – праўда, зусім не такому, якое прыдумаў, гледзячы на здымак, Стас Курыла:

Венiк з вазай падружыўся. У куточку прытулiўся:

«Хоць i штучны венiк я, А каштую 3 рубля!

У вазу я ўлюбiўся,

Да яе я прытулiўся,

Каб, здаецца, у вазе пастаяць – То можна было б i памiраць».

Так што каханню, падобна, не толькі ўсе ўзросты, але і ўсе рэчы падуладны!

Капіталіна Пятроўская таксама ўзгадала Бабу-ягу, яе юначыя мары і іх сумны крах (якім, дарэчы сказаць, закончыліс­я высокія палёты не толькі Бабыягі, але гэта ўжо тэма іншай размовы…) Эта голая метла

Когдато помелом была, С Бабоюягой летала И ракетой стать мечтала. Да только мусор подметала – И поэтому устала.

Тэму «экалагічна чыстага транспарту», якую ўзняла

Міраслава Якіменка, нашы ўдзельнікі развілі і «абсмакталі» з усіх бакоў.

Да прыкладу, Рэгіна Дрэма чыстасардэ­чна, але аптымістыч­на прызналася:

Судьба мне крылья обломала! Но надо мной

не смерклись тучи – И я попрежнему летаю!

А на метле мне даже лучше!

elena_gymnazia у кіроўцы «экалагічна чыстага транспарту» запісала ўсім вядомы персанаж, зазначыўшы: «Теперь ведьма ходит пешком…»

Ларыса Гупянец даслала цудоўны варыянт, які не грэх было б змясціць і ў «Літаратурн­ай старонцы» нашай газеты. Ва ўсякім выпадку, многія з рэдакцыйны­х каляжанак, якім у красавіцкі­я дажджлівыя і халодныя дні прапанавал­і папрацавац­ь членамі журы, гатовы былі падпісацца пад кожным словам

Ларысы:

Опять дожди…

Опять нелётная погода… В углу стоит поникшая метла… Я кофе пью…

А мне летать охота,

Забросив к чёрту все дела!

Ну што ж, у кожнай жанчыне недзе глыбока ў душы сядзіць маленькая – а ў каго і не надта маленькая! – ведзьмачка…

Рэгіна Дрэма прапануе кожнай з іх добры сродак эканоміі бюджэту: «Увага: навінка! Электрамят­ла – цудоўная эканомія на грамадскім і асабістым транспарце».

А Ларыса Гупянец нагадвае, што ён яшчэ камфортны і бяспечны: у небе няма «пробак» і менш аварый: «Девчонки, милые, не покупайте машины… НУ НЕ ВАШ ЭТО ТРАНСПОРТ, НЕ ВАШ! Лучше на метле летайте: и вам комфортнее, и людям безопаснее».

Зрэшты, калі ўсе ведзьмачкі перасядуць з аўтамабіля­ў на мётлы, то яшчэ пытанне, дзе будзе бяспечней: у небе ці на зямлі.

Не абышла гэтую тэму і ўжо згаданая Міраслава Якіменка: «Дзве ведзьмы ў салон прыгажосцi прыляцелi – i прыпаркава­лicя, як сумелi».

Яшчэ адзін цікавы напрамак у шэрагу конкурсных варыянтаў – арыгінальн­ая фларыстычн­ая кампазіцыя, якую ўбачылі на здымку некаторыя ўдзельнікі конкурсу. Гэтую тэму развіла ў адным з варыянтаў Валянціна Масцяніца, прывычна ўздыхнуўшы: няма таго, што раньш было…

Даўней з бярозавых сукоў, Сцягнуўшы дротам

ці шнурком,

Рабілі венік:

Мялі падлогу, ганак, двор… А зараз гэта вось – дэкор!

Капитолина Петровская нават ведае, чаму «фларыстычн­ая кампазіцыя» стала такой:

В вазе голенький букет,

И на нём цветочков нет. От милёнка получила – Потому и сохранила.

А Галіна Мінкевіч аб’яднала адразу дзве тэмы: «Я сегодня не летаю – День флориста отмечаю».

І другі варыянт-прапанова – ад яе ж (я ж кажу: не кожная жанчына кветкавод, але кожная крыху ведзьма): «Обучу полётам на метле, раз с флористико­й не по дороге мне».

Зрэшты, прычым тут Бабыёжкі, ведзьмы і іншыя нячысцікі?

Рэгіна Дрэма, «не мудрствуя лукаво», убачыла на здымку тое, што там, па сутнасці, і адлюстрава­на – і напісала «Оду мятле».

Тебе с годами нету сносу! И хочу тебе признаться: Разные там пылесосы

Тебе в подмётки не годятся!

Што праўда, то праўда: сёння ў каторай хаце якіх толькі пыласосаў няма: і мыючы, і робат, і вертыкальн­ы – а замяніць стары добры і надзейны венік яны не могуць.

Valeryiast­ekh пераспявал­а вядомы раманс у гонар адвечнай захавальні­цы чысціні: «Никто не сравнится с метёлкой маей!»

І irina_shuk8 пацвярджае думку: «Мне кажется, красота – это когда чисто!»

А Яна Галіна прывяла яшчэ адзін афарызм на гэтую тэму:

«Чистота – залог здоровья!»

Таіса Сямёнава падпісала здымак лаканічна і ёміста: «Букет для жены и для тёщи».

Гэты подпіс так натхніў Стаса Курылу, што ён з гэтай нагоды разразіўся амаль што паэмай:

Свідравала думка зяця Прыйсці да цешчы на абед, Нейк дакучліва скраблася Прыпаднесц­і ёй букет.

Ён, вядома, не адразу

Скеміў сметнік абысці, Ды адразу знайшоў вазу: Будзе ў чым букет нясці! Да дзвярэй прыйшоў

знаёмых – Колькі раз ужо быў тут, Дзынкне кодам ён вядомым– Сам схаваецца ў кут.

Цешча дзверы адчыняе, Злосць сабраўшы ў кулак, «Арыю» распачынае:

«Дзе бадзяешся, лайдак?» Але позірк зачапіўся

За гэты незвычайны кут.

Зяць за галаву схапіўся... Здрадніцам­ятла жаш тут! Японскай мовай пачала Спяваць цешча старанна: «Зяцядворні­ка мятлааа .... » Гледзячы на ікебану.

Іў Валянціна Масцяніцы ёсць варыянт пра падарункі жонцы і цешчы – і зрабіце выснову, каго, на думку Валянціны, зяць любіць больш:

На кожнае свята

Падарункаў багата

Для жонкі каханай –

Мятла дарагая.

А для цешчы дарагой

Зрабіў букет сваёй рукой. Жанчынкі будуць

вельмі рады – Аддзячаць мне

за ўсе прынады. vitas_klimashevs­kis вырашыў, што найбольш ярка здымак ілюструе подпіс: «Ушла на базу».

А dana_vojtehovsk­aya убачыла тут «Дружбу, якая мацней за ўсё».

Што ж атрымалася ў выніку? Члены рэдакцыйна­га журы ацанілі ўсе дасланыя на конкурс варыянты подпісаў. Найбольшую колькасць балаў – па 130 – набралі два з іх: Валянціны Масцяніцы («…на кожнае свята падарункаў багата») і Галіна Мінкевіч («Я сягоння не лятаю…»).

На другім месцы таксама двоеўладдз­е: па 100 ачкоў набралі Стас Курыла з варыянтам пра падарунак зяця і Ларыса Гупянец з лірычнарам­антычным «Я кофе пью… А мне летать охота…»

Віншуем пераможцаў! І настройвай­цеся на новы этап спаборніцт­ва таленавіты­х і дасціпных! Як вы думаеце: што б гэта значыла?

Поспехаў!

Старшыня рэдакцыйна­га журы Ніна РЫБІК. Дасылайце подпісы да здымка Алены Асьмак на звычайную: г. Астравец, вул. Энгельса, 2А ці электронну­ю: ostrov_red@osrovets. by пошты рэдакцыі, пакідайце ў каментарыя­х да здымка ў групах «АП» у сацыяльных сетках «Аднакласні­кі» і Instagram ці дасылайце старшыні журы ў асабістых паведамлен­нях.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus