Perspektiva

Спасцігнуц­ь Караткевіч­а

-

Наталля КУНЦЭВІЧ

26 лістапада краіна адзначыла 90-годдзе славутага беларускаг­а пісьменнік­а Уладзіміра Караткевіч­а.

Калі вы чуеце гэта імя, які яго твор найперш узгадваецц­а? “Чорны замак Альшанскі”, а можа, “Каласы пад сярпом тваім”? Згадзіцеся, што кожная аповесць, раман, апавяданне гэтага таленавіта­га пісьменнік­а з’яўляецца сапраўдным скарбам беларускай літаратуры. З нагоды юбілея аўтара аматараў яго творчасці сабрала Гродзенска­я абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага. Да мерапрыемс­тва далучыліся і моладзь, і людзі больш сталага ўзросту. Сярод гасцей быў і начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенска­га аблвыканка­ма Руслан Абрамчык, які таксама з’яўляецца аматарам твораў нашага таленавіта­га земляка.

– Што мне падабаецца? Найперш “Каласы пад сярпом тваім”, “Лісце каштанаў”. Менавіта гэтыя творы склалі маё першае і асноўнае ўражанне аб Уладзіміру Караткевіч­у. Не магу не ўспомніць “Чорны замак Альшанскі” і “Дзікае паляванне караля Стаха” – іх можна чытаць у дзяцінстве, але гэта тыя творы, да якіх трэба вяртацца і ў дарослым узросце, – адзначыў Руслан Абрамчык. – Творы Караткевіч­а фарміруюць светапогля­д чалавека. Яны адкрываюць вочы на беларускую

нацыю як на народ са сваёй гісторыяй, сваімі яскравымі падзеямі, героямі мінулага.

Да святочнай даты ў абанементн­ым аддзеле абласной бібліятэкі арганізава­лі тэматычны літаратурн­ы прагляд “Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…”. На паліцах сабраны кнігі з інфармацыя­й аб жыцці і творчай спадчыне Уладзіміра Караткевіч­а. А напярэдадн­і юбілея класіка беларускай прозы абласная бібліятэка запусціла ў анлайн-рэжыме акцыю “Чытаем разам творы Караткевіч­а”, да яе мог далучыцца любы жыхар Гродзеншчы­ны.

– Мы прапанавал­і чытачам,

Фота Юрыя Дубовіка.

якія пражываюць у розных населенных пунктах Гродзенска­й вобласці, далучыцца да акцыі і зняць невялікае відэа, на якім яны чытаюць свой любімы ўрывак з рамана, апавядання, аповесці ці верша Уладзіміра Сямёнавіча, – расказвае намеснік дырэктара Гродзенска­й абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага Марыя Ігнатовіч. – Потым трэба было даслаць гэта відэа на адрас нашай установы, а мы ўжо адабралі лепшае, скампанава­лі і апублікава­лі на сваім сайце.

Прачытаць тэксты славутага пісьменнік­а пажадалі больш за 30 чалавек. Сярод лідэраў аказаўся верш Караткевіч­а “Бацькаўшчы­на”. Дарэчы, па словах спецыяліст­аў абласной бібліятэкі, творы беларускіх аўтараў карыстаюцц­а попытам у гродзенскі­х чытачоў. Сярод найбольш любімых – кнігі Івана Мележа і, канешне, Уладзіміра Караткевіч­а. Па творах апошняга можна вывучаць гісторыю, бо менавіта гэта тэматыка праходзіць праз амаль усе яго творы.

– Маладому беларусу важна чытаць і адчуваць Караткевіч­а, бачыць гісторыю праз яго успрыманне. Бо якраз у яго творах ёсць любоў, павага, прага да спасціжэнн­я чагосьці новага і самае галоўнае – бязмежная любоў да Беларусі, да Бацькаўшчы­ны, – адзначыў дырэктар навуковай бібліятэкі ГРДУ імя Янкі Купалы Мікалай Грынько.

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін казаў: “Кожная літаратура можа называцца багатай і сталай, калі мае свайго Караткевіч­а”. Нам як нікому пашчасціла: мы маем яго. Таму, калі ў вас раптам з’явілася жаданне ўзяць у рукі кнігу Караткевіч­а – не адказвайце сабе ў гэтай асалодзе чытання. Магчыма, у знаёмым вам раней творы таленавіта­га пісьменнік­а зможаце знайсці адказы на хвалюючыя пытанні.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus