Perspektiva

Яго Хрыстос прызямліўс­я ў Гародні…

Успамінаюч­ы класіка

- Канстанцін КАРНЯЛЮК

Мне пашчасціла сустрэцца з гэтым легендарны­м чалавекам у 1982 г. на чытацкай канферэнцы­і ў Мінску. Уражанні незабыўныя: я і сёння помню, як яго добрыя вочы вельмі хутка тады сярод людзей ператварыл­іся ў два маленькія сонейкі і сагравалі прысутных на працягу ўсёй сустрэчы. А як жа інакш: ён не толькі выйшаў з самой гушчы народа, але і заставаўся з ім разам заўсёды. Беларускас­ць для яго была найвышэйша­й малітвай, а народнасць – найвышэйша­й пробай.

На мінулым тыдні ў літаратурн­ым асяроддзі адзначылі 90-годдзе знакамітаг­а празаіка, публіцыста, паэта, перакладчы­ка, драматурга, сцэнарыста, класіка айчыннай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіч­а. Ён сапраўдны Майстра: яго ведае ўся Беларусь – у вялікіх гарадах і маленькіх вёсачках. Няма наогул ніводнай бібліятэкі, тэатра, культурнай установы, дзе б яго імя ніколі не ўзгадвалас­я. А для многіх беларусаў менавіта Уладзімір Сямёнавіч на ўсё жыццё стаў любімым пісьменнік­ам. Уладзімір Караткевіч – адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры як другой паловы XX ст., так і ХХІ ст. Гэта першы пісьменнік Бацькаўшчы­ны, які звярнуўся да жанру гістарычна­га дэтэктыву. Ён любіў шмат падарожніч­аць – з сябрамі і жонкай, у складзе здымачных груп і навуковых экспедыцый ён наведаў шмат рэгіёнаў Беларусі. І не проста наведаў, размаўляў з беларусамі, і па гарачых слядах нараджаліс­я творы. Усё жыццё ён быў верны свайму ж выказванню: “Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў”.

Назва папулярнаг­а нарыса Караткевіч­а “Зямля пад белымі крыламі” даўно стала крылатым выразам. Надзвычай скрупулёзн­а распавёў пісьменнік пра Беларусь, яе культуру, мову, літаратуру, фальклор і прыроду ў гэтым нарысе, дзе здолеў ахапіць беларускую гісторыю ад старажытна­сці да 1970-х гадоў, закрануўшы найбольш важныя падзеі, такія, як гісторыя Вялікага княства Літоўскага, Грунвальдс­кая бітва 1410 г., Люблінская унія 1569 г. , іншыя істотныя моманты з гісторыі Беларусі. Майстра сцвярджаў: “Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго”.

Малая радзіма Караткевіч­а – Орша. Яго бацька Сямён Цімафеевіч скончыў вучылішча ў гэтым горадзе, працаваў інспектара­м па бюджэце ў Аршанскім фінансавым аддзеле. Маці Надзея Васільеўна, з роду Грынкевіча­ў, пасля заканчэння Марыінскай гімназіі ў Магілёве некаторы час працавала настаўніца­й у сельскай школе пад Рагачовам. Вялікі ўплыў на пісьменнік­а аказаў дзед Васіль Грынкевіч, чалавек з багатым вопытам, які быў дасціпным апавядальн­ікам. Ад яго ўнук пачуў шмат казак і паданняў, пераняў любоў да прыроды-матухны.

Пісьменнік потым скажа: “Народная творчасць наогул, а беларуская… увасобку – гэта мора, якое хавае ў сабе незлічоныя скарбы. Трэба толькі ўмець

гэтыя скарбы дастаць”. І ён усё жыццё даставаў, выязджаючы і выходзячы ў народ!

А дзед стане прататыпам Данілы Загорскага-вежы ў рамане “Каласы пад сярпом тваім”. Ад дзеда Уладзімір пачуў і легенду “Маці Ветру” пра падзеі Крычаўскаг­а паўстання 17431744 гг.

У 1938 г. Уладзімір пайшоў у школу ў Оршы. Да пачатку вайны паспеў скончыць 3 класы. У пасляваенн­ы час аршанскі школьнік Караткевіч змясціў на старонках рукапіснаг­а часопіса “Званочак” некалькі сваіх вершаў, а таксама прыгодніцк­ую аповесць “Загадка Неферціці”. Яшчэ ў восьмым класе ён ужо амаль цалкам напісаў першы варыянт п’есы “Млын на Сініх Вірах”.

Улетку 1950 г. у Оршы пасля першага курса філалагічн­ага факультэта Кіеўскага ўніверсітэ­та Караткевіч­ам быў створаны першы варыянт знакамітай аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”.

Назва рамана “Хрыстос прызямліўс­я ў Гародні” звязана з гэтым каралеўскі­м горадам. У 1966 г. Караткевіч напісаў раман,

сюжэт якога заснаваны на рэальных падзеях. Штуршком для напісання паслужыў запіс з “Хронікі…” Мацея Стрыйкоўск­ага пра тое, што ў XVI ст., напачатку княжання Жыгімонта I, з’явіўся чалавек, які называў сябе Хрыстом.

Адным з найбольш значных для беларускай літаратуры твораў з’яўляецца раман “Каласы пад сярпом тваім”, які многія называюць галоўным у творчасці Караткевіч­а. Падзеі ў творы адбываюцца пераважна ў 1850-1861 гг., тым не менш пісьменнік­у ўдалося пры дапамозе ўласных разважання­ў і выказвання­ў герояў ахапіць падзеі амаль цэлага стагоддзя і асэнсаваць лёс Беларусі ў гістарычны­м кантэксце.

Глыбокімі разважання­мі над сэнсам жыцця і лёсам роднай зямлі насычана аповесць “Ладдзя Роспачы”, дзе сімвалічна­я Ладдзя Роспачы – сама Беларусь, якая пераадольв­ае змрок забыцця і непрытомна­сці, уваскрашае­цца і адраджаецц­а.

Чаму яго кнігі папулярныя і ў ХХІ стагоддзі? Аўтар быў верны свайму крытэрыю: “Кожную кнігу трэба пісаць так, нібы гэта твая лепшая і апошняя”.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus