ДА ШЧАСЛІВАЙ БУДУЧЫНІ

Vecherniy Minsk - - СИМВОЛ ВЕРЫ -

Глы­бо­ка­па­ва­жа­ныя свя­та­ры, кан­с­экра­ва­ныя асо­бы, бра­ты і сёст­ры, люд­зі до­брай волі! Сар­д­эч­на вітаю вас у ра­дас­нае і збаў­чае свя­та Бо­жа­га На­ра­дж­эн­ня, калі мы ад­зна­ча­ем прый­с­це Бо­га ў ча­ла­вечым це­ле ў наш гр­эш­ны свет з мэтай яго збаві­ць.

Змя­ня­юц­ца ча­сы і звы­чаі, але праў­да Бо­жа­га На­ра­дж­эн­ня за­ста­ец­ца той са­май. Яна за­клі­кае нас да та­го, каб Бог сва­ёй лас­кай на­ра­джаў­ся ў на­шых сэр­цах і праз нас у све­це, які ўсё больш ады­ход­зі­ць ад Бо­га і патра­буе но­ва­га ду­хоў­на­га по­ды­ху.

Ве­ра ў бо­с­кас­ць і ча­ла­веч­на­сць Езу­са Хры­ста з’яў­ля­ец­ца пад­мур­кам на­ша­га ап­ты­міз­му. Мы ве­рым у Бо­га і ў той са­мы час ве­рым, што Сын Бо­жы ўце­лавіў­ся. А гэта азна­чае, што ра­зам з Ім Бо­жая лас­ка зы­ход­зі­ць у наш бач­ны свет, на­шу пра­цу, на­ша ася­роддзе і на­шае жыц­цё. Гэтым са­мым хры­с­ціян­ства аба­гаў­ляе зям­лю.

Ад­зін ча­ла­век на­ве­даў кля­штар і па­ба­чыў, як ма­на­хі з ра­дас­цю су­поль­на мо­ляц­ца і жы­ву­ць. Та­ды ён ска­заў: «Якія яны шчаслі­выя, мо­гу­ць за­быц­ца пра ўсе зям­ныя праб­ле­мы». Але по­тым да­даў: «Ад­нак у той са­мы час яны не мо­гу­ць па­гар­джа­ць гр­эш­ным све­там, бо і ў яго сы­ход­зі­ць Бог».

Са­праў­ды, Бог уце­лавіў­ся больш за 2000 га­доў та­му і зы­шоў у наш свет. Але Яго ўце­лаў­ленне пра­ця­г­ва­ец­ца праз дзей­на­сць Кас­цё­ла, праз нас, на­шу малітву і пра­цу. Та­му Бо­жае На­ра­дж­энне неаб­ход­на свя­тка­ва­ць увесь час. Усё на­ша жыц­цё — гэта наш Бэт­ле­ем, у якім Бог з на­мі. Ці мы га­то­вы яго пры­ня­ць? Ці мо­жам мы, люд­зі XXI ста­годдзя, якія ўсё больш за­цы­клі­ва­ем­ся на са­бе са­міх, на по­шу­ку пры­ем­на­сцяў, імкнен­ню да ўла­ды і ба­гац­ця, да­вя­ра­ем да­сяг­нен­ням свай­го ро­зу­му, развіц­цю наву­кі і тэхна­ло­гіі, з па­ко­рай пры­ня­ць праў­ду ўце­лаў­лен­ня Бо­га? Ці мо­жам да­пус­ці­ць, што па­між нас прых­од­зі­ць сам Бог?

Су­час­ны свет, і асаб­лі­ва Еўро­па, усё больш се­ку­ляры­зу­ец­ца, ад­маў­ля­ец­ца ад Бо­га і хры­с­ціян­скіх каш­тоў­на­сцяў. Пры­ма­юц­ца су­пяр­эч­ныя Бо­жа­му за­ко­ну і ду­ху Еван­гел­ля пас­та­но­вы. Не ша­ну­ец­ца Бо­гам ство­ра­ны ін­сты­тут сям’і. Са­мыя но­выя да­сяг­нен­ні ге­не­ты­кі вы­ка­ры­стоў­ва­юц­ца для мані­пу­ля­цыі з най­больш каш­тоў­ным Бо­жым да­рам, якім з’яў­ля­ец­ца дар жыц­ця. Вяд­зец­ца пра­па­ган­да згуб­най ген­дар­най ід­эа­ло­гіі. Па­ру­ша­юц­ца прын­цыпы са­цы­яль­най спра­вяд­лі­вас­ці. Тэрарызм і гібрыд­ныя вой­ны ста­но­вяц­ца но­вай па­гро­зай. Вя­лі­кай праб­ле­май з’яў­ля­ец­ца мі­гра­цыя. Су­час­ная куль­ту­ра і ме­дыя, за­мест та­го каб ума­цоў­ва­ць ду­хоў­ныя каш­тоў­на­сці, іх ад­ры­на­ю­ць.

Праў­да ўце­лаў­лен­ня Бо­га за­клі­кае да та­го, каб мы сваім хры­с­ціян­скім жыц­цём неслі Хры­ста ў наш свет, які Яго патра­буе. Са­праўд­нае хры­с­ціян­скае жыц­цё — гэта той шлях, на якім ча­ла­век па­клі­ка­ны іс­ці за Бо­гам, а не спад­зя­вац­ца толь­кі на да­сяг­нен­ні наву­кі і тэхна­ло­гіі або на га­рас­ко­пы ў над­зеі паз­на­ць сваю бу­дучы­ню. Хры­с­ціянін паві­нен да­ве­рыц­ца Хры­сту, які на­рад­зіў­ся ў Бэт­ле­е­ме і на­ра­джа­ец­ца сён­ня на на­шай зям­лі, каб за­ста­вац­ца вер­ным ід­эям бу­до­вы сва­бод­на­га і цнат­лі­ва­га гра­мад­ства.

Мож­на ме­ць добра развітую эка­но­міку, але калі не буд­зем жы­ць па­вод­ле ду­хоў­ных каш­тоў­на­сцяў, то буд­зем сла­бы­мі і лёг­ка ўраз­лі­вы­мі. Каб бы­ць моц­ны­мі, неаб­ход­на адрад­зі­ць ду­хоў­ную сі­лу.

Да­ра­гія бра­ты і сёст­ры!

Прый­с­це Сына Бо­жа­га ў асо­бе ча­ла­ве­ка ў наш свет ста­ла па­чат­кам ажыц­цяў­лен­ня Бо­жа­га пла­ну збаў­лен­ня. У без­аба­рон­ным Не­маў­ля­ці пра­явіла­ся бяз­меж­ная Бо­жая лю­боў, якая не цу­ра­ла­ся і да­лей не цу­ра­ец­ца схіліц­ца над гр­эш­ным ча­ла­ве­кам, каб яго вы­ра­та­ва­ць ад веч­най смер­ці і да­ць но­вую над­зею.

Свя­тка­ванне та­ям­ні­цы Уце­лаў­лен­ня Бо­жа­га Сына да­з­ва­ляе нам чар­го­вы раз на­б­лізіц­ца да праў­ды аб Бо­гу, які хо­ча бы­ць бліз­кім да кож­на­га з нас; хо­ча вы­паўні­ць свят­лом сва­ёй свя­той пры­сут­на­сці на­ша жыц­цё і на­шы спра­вы.

Він­шую ўсіх вас з На­ра­дж­эн­нем Хры­сто­вым!

Він­шую ка­талікоў і тых хры­с­ціян, якія сён­ня ад­зна­ча­ю­ць гэтае свя­та!

Він­шую бра­тоў і сяс­цёр пра­васлаў­ных, якія бу­ду­ць свя­тка­ва­ць Хры­сто­ва На­ра­дж­энне праз два тыд­ні!

Він­шую ўсіх люд­зей до­брай волі! Ад уся­го сэр­ца жа­даю ўсім вам, вы­паў­не­най су­па­ко­ем, ду­хоў­най пілі­г­рым­кі ў бэт­ле­ем­скую пя­чо­ру і спа­ткан­ня з Но­ва­на­род­жа­ным, за­хап­лен­ня ад кант­эм­пля­цыі Яго свя­то­га аб­ліч­ча.

Ня­хай дзя­ку­ю­чы та­ям­ні­цы ўце­лаў­лен­ня Бо­га на­ша Ай­чы­на стане Бэт­ле­е­мам XXI ста­годдзя, каб у ёй кож­ны дзень сва­ёй лас­кай на­ра­джаў­ся Езус! Ня­хай Ён адо­ры­ць нас сваім су­па­ко­ем! Ня­хай уз­ба­га­ці­ць но­вай над­зе­яй, якая не толь­кі ў палітыч­най ці эка­на­міч­най сва­бод­зе або ў рэфор­мах, але пе­рад усім у Бо­гу! Ня­хай бла­га­славі­ць нас і вяд­зе шля­хам свай­го Еван­гел­ля ў шчаслівую бу­дучы­ню!

Бе­ла­русь, не бой­ся пры­ня­ць Езу­са, бо ў Ім на­ша над­зея і шчаслі­вая бу­дучы­ня!

Разд­зя­ля­ю­чы з усі­мі ва­мі ра­дас­ць прый­с­ця Сына Бо­жа­га ў свет, на знак ед­на­сці дзя­лю­ся тра­ды­цый­най аплат­кай. Як яна скла­да­ец­ца з мно­гіх зяр­ня­так, так­са­ма і мы буд­зь­ма ад­зі­ны ў Езу­се Хры­с­це, каб на­ша ра­дас­ць бы­ла поў­най!

Свае па­жа­дан­ні ўма­цоў­ваю бла­га­слаў­лен­нем у імя Ай­ца, і Сына, і Ду­ха Свя­то­га. Ам­эн.

З Па­стыр­ска­га пас­лан­ня ар­цы­біску­па Та­д­э­ву­ша Кан­дру­севі­ча,

Мітра­паліта Мін­ска-Ма­гілёус­ка­га

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.