Vitbichi

«Яблычны фэст» на радзіме Сікоры

- Андрэй СТРУНЧАНКА, вядучы метадыст Віцебскага АМЦНТ.

У мінулую суботу ў вёсцы Алашкі Шаркаўшчын­скага раёна адбылося абласное свята аматарскіх аб’яднанняў «Яблычны фэст», прысвечана­е 130(годдзю з дня нараджэння вядома( га садавода і селекцыяне­ра, заслужанаг­а агранома БССР Івана Сікоры.

Падчас свята шырока прадставіл­і сваю дзейнасць аматарскія аб’яднанні садаводаў, кветкавода­ў, літаратурн­ыя клубы, клубы нацыP янальнай кухні і гульні, прадстаўні­кі якіх прынялі ўдзел у выставеPко­нP курсе «Яблычны скляпок». Лепшымі былi прызнаны народны клуб амаP тараў нацыянальн­ай кухні «Смак» ПразямлянP скага сельскага клуба Чашніцкага раёна і амаP тарскае аб’яднанне «Сельчанка» Парыжскага сельскага Дома культуры Пастаўскаг­а раёна.

Адмысловай разыначкай фэста сталі выP ставы «Ручнікі Шаркаўшчын­скага краю» і выP рабаў майстроў народнай творчасці з ШарP каўшчыны, Міёр, Гарадка, а таксама фотавыP става «Яблычны мікс», на якой былі прадстаўP лены лепшыя здымкі фатографаў­Pаматараў з розных куткоў Віцебшчыны на яблычную тэP матыку. Гасцям свята прапанавал­і выбраць «Фота дня». Пераможцам­і ў гэтай намінацыі прызнаны Надзея Саўчанка з Гарадка і Яўген Ліпскі з Шаркаўшчын­ы.

Цікавымі і відовішчны­мі атрымаліся свята Алашкаўска­га возера і раённы этап конкурсу «Уладар сяла», прымеркава­ныя да «ЯблычP нага фэста». Маладыя завіталі на фэст пасP ля ўрачыстай рэгістрацы­і шлюбу, што стала таксама сімвалічны­м момантам раённага свята, якое набыло славу брэнда багатай на таленты Шаркаўшчын­скай зямлі.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus