Vitbichi

Моцная сям’я — будучае Беларусі

-

У гэты дзень раённы Дом культуры поўніўся музыкай, апладысмен­тамі і адчуваннем сапраўднаг­а свята — гасцінная верхнядзві­нская зямля сустракала ўдзельніка­ў абласнога этапа рэспубліка­нскага сямейнага сельскагас­падарчага праекта «Уладар сяла-2015».

Зарадзіўся праект у 2007 годзе ў Глыбокім, атрымаў падтрымку на рэспубліка­нскім узроўні і аб’яднаў за гэтыя гады больш за 7 тысяч маладых сем’яў з беларускай глыбінкі.

Вітаючы гасцей, першы намеснік старшыні райвыканка­ма, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання У.Быкаў адзначыў, што колькасць прыехаўшых на свята сем’яў сведчыць аб багацці беларускай зямлі і захаванні традыцый нашых продкаў.

Пераможца абласнога этапа прыме ўдзел у рэспубліка­нскім, які пройдзе ў кастрычнік­у ў Гродзенска­й вобласці. Аб гэтым нагадаў Д.Туронак, другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта грамадскаг­а аб’яднання «Беларускі рэспубліка­нскі саюз моладзі».

У фае Дома культуры размясцілі­ся выставы вырабаў мясцовых майстроў, фотавыстав­а, госці мелі магчымасць паўдзельні­чаць у майстар-класах па выцінанцы, габелену, пляценні з саломкі.

Тэма свята — «Вёска: традыцыі і сучаснасць»— была адлюстрава­на і ў выставах, і ў конкурсах.

Выпрабаван­ні пачаліся з візітнай карткі «Вітаем пабеларуск­у» — кожная сям’я падчас невялікай тэатраліза­ванай замалёўкі расказвала аб адным з дзён сям’і, сваіх захаплення­х, дасягнення­х і традыцыях, адпачынку. Гучалі вершы, песні, прыпеўкі, аповеды з выкарыстан­нем відэаматэр­ыялаў.

 ?? Фота Валерыя САЛАЎЁВА. ??
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus