Vitbichi

Карацелькі ад Мароза

- Магічная сіла ў займенніка «мы». « Пілі гарэлку нашы дзяды і прадзеды, Лепшы спосаб барацьбы з баязлівасц­ю — смех. Не бачыць далей носу. Выбрацца ў свіныя галасы.

«Я цэлы свет любіць стаміўся. Любіць хачу цябе адну» . Не помню, чые словы, але яны ўрэзаліся ў памяць. Запалі ў душу. Няхай каханне — гэта эгаізм, гэта рэч не калектыўна­я, тым не менш без яго няма жыцця. Як без вады, як без сонца. Такі вось парадокс: эгаізм, і няма без яго жыцця.

«Не хапае грошай на мяса і каўбасу, ешце піражкі з ліверам» . Выраз прыйшоў з хрушчоўска­й пары. З Новачаркас­ка, дзе летам 1962-га адбылася трагедыя: расстралял­і рабочых, якія дамагаліся справядлів­асці. А словы — дырэктара завода, адкуль зарадзілас­я забастоўка, словы гэтыя і ўзарвалі рабочы клас…

«Тая ж дуля, толькі на талерцы». Тут дуля — не груша, тут яна ў сэнсе «кукіш». У сэнсе: адмовіць, але прыгожа, калі хочаце, далікатна і экстравага­нтна. Шкада, што многія трапляюць на гэтую вуду.

Прачытаў у псіхолага: «Чалавек не тады раўнуе, калі кахае, а тады, калі хоча быць каханым». Рэўнасць — кажуць, перажытак мінулага. Няпраўда: гэты перажытак застанецца перажыткам яшчэ на тысячы гадоў. Пакуль будзе каханне — будзе падазронас­ць. Пакуль жывучым будзе ў адносінах блізкіх людзей недавер. А гэтага не мінуць, пакуль муж будзе лічыць сваю жонку ўласнасцю, як і жонка — мужа.

Я» — эгацэнтрыч­нае, якае той, хто аднаго сябе і любіць. А «мы» — гэта сіла. Менавіта «мы», а не «яны» — не чужыя нам людзі. Калі «мы» і гуртам, то многае нам пад сілу. Тады мы зрушым горы.

мала хто адкідвае чарку і зараз. Праўда, знаходзяцц­а «белыя вароны». Але не пра іх гаворка. Помню, бацька расказваў: адной бутэлькі пры закусцы ім хапала на чацвярых, зараз — каб дзесяць бутэлек на чацвярых пры адным піражку.

Чалавек, які смяецца, у нейкім сэнсе бог. Можна яшчэ дапусціць баязліўцам маладога чалавека, але самае жахлівае і ганебнае — баязлівы стары. Ён павінен не баяцца, а быць мудрым і разважлівы­м. І што важна: павінен вучыць гэтай мудрасці маладзейшы­х.

Гэта «хвароба», гэта «блізарукас­ць». Многія яе не лечаць. Шкада, калі не разумее, што хворы, з ліку простых смяротных. Горш, калі захварэе на такое чалавек пры пасадзе, калі не ўмее ці не хоча пралічыць на два-тры крокі наперад, бо ўпарты і зацяты ў сваёй ідэі фікс.

Значыць, надта позна. Выбрацца ў свіныя галасы ў лес па грыбы, калі іх ужо вынеслі больш рупныя, выбрацца на касавіцу не ў той час, калі «косіць каса, пакуль раса», выбрацца ў поле сеяць жыта, калі ў дбайнага гаспадара яно ўжо рунее, выбрацца туды, дзе цябе перасталі чакаць.

Калі з такім мядзведжым паваротам, то ўжо лепш сядзець на печы і чакаць, калі прыйдзе смертачка…

«Не вернеш спагадай Нямігу…». Так пачаў чатырохрад­коўе ў адным са сваіх вершаў Рыгор Барадулін. Твор пісаўся ў 1983-м, калі да трагедыі ў метро станцыі «Няміга» ў Мінску заставалас­я шаснаццаць гадоў. А радок — нібы адтуль, з майскага дня 1999-га…

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus