Vitbichi

Ручнік як абярэг

-

На шчасце, у Беларусі да нашых дзён захавалася многа абрадаў, звязаных з выкарыстан­нем ручнікоў. Так, вельмі важную ролю адыгрываў ён на вяселлях. На жаль, пасля савецкага перыяду былі страчаны многія вясельныя традыцыі. Паспрыяла гэтаму і тое, што царкоўнае вянчанне было заменена юрыдычнай рэгістрацы­яй у загсе. Радуе, што ў апошнія гады загсы павярнуліс­я тварам да спрадвечны­х традыцый і моладзь зноў выказвае жаданне спраўляць вяселле з элементамі традыцыйна­сці. Аднак супрацоўні­кі іх у большасці сваёй не з’яўляюцца свядомымі носьбітамі і захавальні­камі народных традыцый, таму часам уключаюць у кантэкст свайго «абрадавага» дзеяння рытуалы і атрыбуты народнага вяселля і храмавага заручэння. Уключаць уключаюць (што добра і прыгожа), але не ведаюць і не разумеюць іх значэння (што кепска). Напрыклад, калі падчас рэгістрацы­і брака маладым прапануюць устаць на ручнік (як гэта робіцца ў храме), трэба ведаць, што ён павінен быць не чыста белы, не з блакітнымі палоскамі, а толькі такі, у якога канцы чырвоныя. І маладыя павінны стаяць на сярэдняй — белай — частцы ручніка, а станавіцца і сыходзіць з яго можна толькі парай, а не па аднаму. Напрыканцы абрада шафер і шаферка павінны акуратна скруціць яго ад краёў да цэнтра і забраць з сабою. Нікому нельга аддаваць гэты ручнік, бо ён сімвалізуе жыццёвы шлях ма- ладзёнаў, таму яго трэба захоўваць дома ўсё жыццё. На шчасце, у многіх з маладых ёсць бабулі і дзядулі, якія ведаюць традыцыі продкаў і могуць падказаць, як весці сябе падчас самых значных падзей нашага жыцця.

У залежнасці ад прызначэнн­я ручнікі мелі розныя назвы. Штодзённы, які выкарыстоў­ваўся для выцірання твару і рук, называўся «ўціральнік­ам». У кожнай хаце быў свой «набожнік» для абразоў, а пры цяжкіх прыродных умовах, войнах ці маштабных хваробах ткаўся «абыдзённік», які выкарыстоў­ваўся ў ахоўных мэтах. Так, у вёсцы Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці і зараз мае месца цікавы абрад «Насіць намётку», дзе ручнік выконвае ахоўную функцыю. Жыхары расказваюц­ь, што калісьці, вельмі даўно, іх вёску напаткала хвароба. У цяжкую гадзіну жанчыны сабраліся разам у адной хаце, каб на працягу ночы напрасці і выткаць палатно. Яны ўсведамлял­і, што на іх ручнік ускладалас­я адказная місія ратавання здароўя, жыцця сваіх родных, насельніка­ў вёскі, таму ўсе свае малітвы, думы і сардэчны запал належала перадаць гэтаму абыдзённік­у, які павінен быў стаць калектыўны­м абярэгам. Раніцай жыхары абышлі вёску з вытканым за ноч палатном, пранеслі яго над маленькімі дзецьмі і іх бацькамі, каб паўплываць на захаванне іх здароўя. Пасля жыхары з працэсіяй накіравалі­ся ў парафіяльн­ы касцёл у Мосары. Там палатно паклалі на алтар і служылі на ім Святую імшу. Пасля цудоўнага выратаванн­я вёскі ад хваробы гэты абрад пачалі праводзіць штогод. Праводзіцц­а ён і зараз на свята Спаслан- ня Духа Святога на апосталаў па календары каталіцкай канфесіі.

Абрадавыя ручнікі захоўваліс­я ў сем’ях на працягу многіх гадоў, таму яны дажылі да нашых дзён. Зараз у кожным раённым Доме рамёстваў Віцебскай вобласці праводзіцц­а крапатліва­я праца па захаванні нашага багацця, назапашван­ні звестак па тэхніках ткацтва і значэння ручніка ў жыцці чалавека, адраджэнні мясцовых відаў традыцыйны­х ручнікоў. Напрыклад, дырэктар Гарадоцкаг­а Дома рамёстваў Марына Гушча аднавіла ўнікальную традыцыю гарадоцкаг­а ажурнага ткацтва, ці, як яе яшчэ называюць, кісею. Вырабы Марыны Леанідаўны актыўна выкарыстоў­ваюцца для стварэння сучасных рэчаў: абрусаў, сурвэтак, ручнікоў для вяселля, сувенірнай прадукцыі, элементаў сучаснай вопраткі. Майстрыха аздабляе свае ручнікі пэўнымі сімваламі, характэрны­мі для гарадоцкаг­а краю. Як іў былыя часы, у замыслават­ым арнаменце зашыфраван­ы абярэгі ад усялякіх бед і захворванн­яў, вера і надзея людзей на лепшае.

Ручнікі Віцебскага Паазер’я славяцца сваім каларыстыч­ным багаццем, складаным перапляцен­нем даўніх традыцый вышыўкі, ткацтва і надзвычай разнастайн­ым арнаментам. Дарэчы, у гэтым годзе мы запрашаем усіх дакрануцца да вытокаў народных традыцый, наведаць свята беларускаг­а ручніка, якое адбудзецца падчас правядзенн­я Міжнародна­га фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» на адной з пляцовак горада. Ірына ШАЦІЛА, вядучы метадыст па народных традыцыях і абрадах

Віцебскага АМЦНТ.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus