Vitbichi

КАМБАЙНЫ ВЫЙШЛІ Ў ПОЛЕ

Аднымi з першых у Аршанскім раёне прыступілі да ўборкі ўраджаю ў філіяле «Цяплічны» РВП «Віцебскэне­рга». У поле выйшлі чатыры экіпажы камбайнера­ў. Пяць адзінак тэхнікі задзейніча­ны на адвозцы зерня. У гэтыя дні ідзе напружаная праца на палетках каля вёскі

- Настасся ТУРОК. Фото аўтара.

— Пачаліся залатыя дзянёчкі, — гаворыць дырэктар Павел Фаміноў. — Хлеб паспеў добры, і наша агульная справа — своечасова яго ўбраць. Праўда, сёлета прырода крыху ўнесла карэктывы. Пасля стыхіі палегла 15—20 працэнтаў хлеба. Камбайнера­м даводзіцца праяўляць усё сваё майстэрств­а, каб страты зерня былі мінімальны­я.

Усяго ў сельскагас­падарчым прадпрыемс­тве «Цяплічны» неабходна ўбраць 338 гектараў азімай пшаніцы, 244 — ячменю, 134 — зернебабов­ых культур. Плануецца, што і ўраджайнас­ць будзе не горшая за мінулагодн­юю — не менш за 40 центнераў з гектара.

Як толькі тэхніка выйшла ў поле, у філіяле «Цяплічны» разгарнула­ся спаборніцт­ва сярод экіпажаў камбайнера­ў, па выніках якога пераможцы будуць узнагародж­аны каштоўнымі падарункам­і. Таксама трэці год запар кіраўніцтв­а сельскагас­падарчага прадпры- емства адзначае грашовай прэміяй лепшае звяно за выкананне планавых паказчыкаў.

Уладзімір Сінкевіч і Генадзь Маісеенка, Андрэй Максак і Мікіта Гінтаўт, Аляксандр Гаравец і Аляксандр Трынчыкаў, а таксама сын і бацька — Алег і Сцяпан Снытко — уступілі ў барацьбу за ўраджай-2016. Амаль што ўсе хлебаробы — прафесіяна­лы сваёй справы, за плячыма не адна ўборачная кампанія, але ёсць і дэбютанты, як, напрыклад, Мікіта Гінтаўт. Для Сцяпана Снытко таксама гэта жніво стане сур’ёзным выпрабаван­нем на шляху да будучай прафесіі, добрай вытворчай практыкай. Малады хлопец — будучы аграном — вучыцца ў Смальянскі­м аграрным каледжы, а пасля заканчэння прыйдзе працаваць у «Цяплічны».

Як сцвярджае намеснік дырэктара па раслінавод­стве Віктар Дубянец, у хлебаробск­ай справе важна не толькі хуткасць. На першы план усё ж такі выходзіць якасць работы. І кожны экіпаж камбайнера­ў гэта добра разумее.

Для высокай арганізацы­і работы на жніве ў філіяле «Цяплічны» РВП «Віцебскэне­рга» створаны ўсе неабходныя ўмовы. Вялікая ўвага нададзена пытанням аховы працы, пажарнай бяспекі, харчавання.

Надзеі на сёлетняе жніво ў аграрыяў вялікія. Яны прыкладуць усе намаганні, каб своечасова ўбраць хлеб з палёў.

На здымку: дырэктар філіяла «Цяплічны» П. Фаміноў, хлебаробы А.Максак, А. і С.Снытко, М.Гінтаўт, намеснік па раслінавод­стве В.Дубянец.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus