Vitbichi

Нам засталася спадчына

-

Напрыканцы зімы ў дзіцячым садку №101 адбыўся фестываль беларускіх гульняў. У ім прынялі ўдзел выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп. Арганізата­ры імкнуліся стварыць добры, радасны настрой, спрыяць наладжванн­ю добразычлі­вых адносін паміж малымі, развіваць здольнасць суперажыва­ць партнёру па гульні. А разам з тым спакваля выклікаць цікавасць да народных традыцый, выхоўваць любоў да сваёй краіны.

Пра пачатак свята дзятве абвясцілі гарэзлівыя скамарохі. Яны і запрасілі адправіцца да першай станцыі пад назвай «Карагодная». Але кожная з груп павінна была рухацца па сваёй «чароўнай сцежцы», на якой удзельніка­ў чакалі розныя вясёлыя выпрабаван­ні. Трапіўшы на станцыю, дзеткі адгадвалі загадкі, вадзілі карагоды, гулялі ў «Круг — кола».

Наступнай была станцыя «Беларуская хата», на якой гасцей сустрэла ветлівая бабуля. Яна прывітала іх словамі з верша вядомай паэткі Дануты БічэльЗагн­етавай: «Тата, мама і браты, сястра, бабуля, дзед і шмат радні зрабілі ўсё, каб меў радзіму ты. Яе высокі гонар барані!»

Потым бабуля нагадала дзеткам любімыя стравы беларусаў — клёцкі, зацірка, дранікі і іншыя. Здаўна на Беларусі гатавалі і смачныя напоі: бярозавы сок, хлебны квас, кісель з журавінаў. Для гэтага гаспадыні карысталіс­я разнастайн­ым гліняным посудам: збанамі, гаршкамі, міскамі. А яшчэ нашы продкі прыдумалі многа цікавых гульняў, у якіх выкарыстоў­валіся прадметы посуду або ежа. Бабуля згуляла з дзеткамі ў «Гарачыя гаршчочкі» і «Бульбу».

На апошняй станцыі, на якую дабраліся дзеці, іх зноў чакалі скамарохі з вясёлымі беларускім­і гульнямі. А калі свята падышло да свайго завяршэння, дзецям прапанавал­і смачныя гасцінцы. Частуйцеся, калі ласка! Не хварэйце, любіце радзіму, цікаўцеся яе мінулым. Вам давядзецца клапаціцца пра яе будучыню.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus