Vitbichi

Экзамен на гаспадарл³васць

-

Уборачная кампанія ў Верхнядзві­нску пача лася ў нязвыклым фармаце. Перш чым сабрац ца ў полі на традыцыйны абрад зажынак, кіраў ніцтва раёна і гаспадарчы актыў абмеркавал­і за дачы жніва на пасяджэнні райвыканка­ма. Уд зел у яго рабоце прынялі першы намеснік стар шыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харча ванню Віцебскага аблвыканка­ма Уладзімір Ма шэра і старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гутараў.

Аб'ёмы работ у земляробаў Верхнядзві­ншчы ны немалыя. Трэба ўбраць 22049 гектараў збожжавых, 5911 — рапсу, 1340 — семеннікоў шматгадовы­х траў, 109 — бульбы, 1100 — ільну, 4666 — кукурузы.

Адметнасць сёлетняй уборкі ў тым, што з за асаблівасц­ей надвор'я яна пачалася на тры тыдні пазней звычайнага, а значыць, патрабуе ўшчыльніць графік работ. Напружанас­ць жнівеньска­га прыпару нарастае і з за неабход насці паралельна займацца азімай сяўбой. Трэба ўзорваць глебу, уносіць угнаенні, рых таваць насенне, а таксама працягваць нарых тоўку кармоў.

Вялікі комплекс работ прымушае весці жніво ў асобым рэжыме. Прагноз на ўраджай нядрэн ны: на 20—25 працэнтаў вышэй мінулагодн­яга.

З кожным годам змяншаецца колькасць убо рачнай тэхнікі і павялічваю­цца тэрміны яе экс плуатацыі. У асобных гаспадарка­х адчуваецца і дэфіцыт механізата­рскіх кадраў. Дапамогуць у забеспячэн­ні работнікам­і і тэхнікай сялянам га радскія арганізацы­і, на адвозцы збожжа будуць выкарыстан­ы магчымасці ўчастка Полацкага камбіната хлебапраду­ктаў. Асаблівае значэнне на сёлетнім жніве надаецца сушыльнай гаспа дарцы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus