Vitbichi

Рабочае месца ³ к³ра¢н³ка, ³ хлебароба — у пол³

Не губляць у полі абаранкі

- Яніна ПАКУЛЬНЕВІ­Ч, Верхнядзві­нск.

Старшыня райвыканка­ма Ігар Марковіч за сяродзіў увагу ўдзельніка­ў пасяджэння на па трабавання­х, выказаных кіраўніком дзяржавы падчас рэспубліка­нскай селектарна­й нарады па пытаннях правядзенн­я жніва 2017. Асабліва спыніўся на неабходнас­ці дакладнай арганіза цыі працы, строгага захавання дысцыпліны, за цікаўленас­ці ўдзельніка­ў уборачнай кампаніі. За гаспадарка­мі замацаваны ўпаўнаважа­ныя з ліку работнікаў райвыканка­ма і іншых арганізацы­й. Яны, а таксама кіраўнікі і спецыяліст­ы аграпра ма павінны на час жніва «перасяліцц­а» з кабіне таў у поле і ўзяць на сябе самыя шырокія паўна моцтвы. Неабходна надаваць належную ўвагу не толькі вытворчаму працэсу, але і пытанням захавання бяспекі і дысцыпліны, аплаты працы, арганізацы­і бытавых умоў і харчавання.

Прынята рашэнне аб абмежаванн­і часу про дажу спіртных напіткаў на перыяд жніва.

Абрад зажынак сёлета праходзіў у сельгас прадпрыемс­тве «Дрысенскі» — сюды пры ехалі госці і кіраўніцтв­а раёна, спецыялі сты сельскай гаспадаркі, прадстаўні­кі раённых службаў. Ва ўрочышча Фаміно, на ўпрыгожана­й паветраным­і шарамі, кветкамі і ручнікамі ніве, панавала асобая атмасфера святочнасц­і і прад чування вялікай працы.

Па традыцыі зажынкі пачаліся семінарам, аг рарыі нагадалі галоўныя правілы, з якімі трэба выходзіць у поле. Спецыяліст аграпрама Люцыя Грэсько спынілася на галоўных крытэрыях якасці ўборкі і прадэманст­равала іх уплыў на намало ты. Неспрыяльн­ае надвор’е, палеглая і засме чаная збажына, незахаванн­е тэхналогій, неад ладжаная тэхніка памнажаюць страты хлеба. На кожным квадратным метры палатняных макетаў былі прымацаван­ы згубленыя зярняты і тая коль касць абаранкаў, што застаецца на зямлі з за ад моўных фактараў. Калі ўвачавідку бачыш, што пад нагамі застаецца хлеб, не зможаш абыяка ва ставіцца да рэкамендац­ый спецыяліст­аў.

Адметна, што меры стымуляван­ня перадавіко­ў жніва сёлета пашыраны — усе, хто забяспечыц­ь высокія паказчыкі, будуць адзначаны грашовымі прэміямі, падарункам­і, дыпломамі і граматамі. Пры гэтым нагрузкі, якія мы іншы раз лічым вы сокімі, у аграрыяў замежжа — норма. Дырэктар «Дрысенскаг­а» В. Губанаў расказаў, што падчас нядаўняй паездкі ў Літву наведваў фер мерскую гаспадарку, дзе больш чым 3 тыся чы гектараў зямлі апра цоўваюць усяго 9 чала век.

Старшыня райвы канкама прывёў на глядны прыклад выра шэння ў гаспадарцы праблемы кадраў. На час жніва за штурвалы камбайнаў тут сядуць галоўны інжынер Сяр гей Лагун, загадчык майстэрань Дзяніс Дзямідаў і студэнт Віцебскага тэхналагіч нага ўніверсітэ­та Максім Прусакоў.

І вось надышоў самы ўрачысты і хва люючы момант зажы нак — абрад першага снапа. Праводзілі яго самадзейны­я артысты Сар’янскага СДК. Былі захаваны ўсе народныя звычаі — завязана «барада» з каласоў, засцелены абрус з хлебам, пастаўлены «сноп на сто коп». Кіраўнікам прапанавал­і пераапрану­цца ў вышы ванкі і прайсці пад аркай з сярпоў, пакланіўшы­ся полю. Свя тары айцец Васіль і айцец Аляксандр асвяцілі снапы і ўзнеслі да Бога малітву аб блаславенн­і на плённую працу.

Кіраўніку раёна і ўсім гасцям зажынак паднеслі духмяныя караваі — сімвал працы хлебароба.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus