Vitbichi

У гонар Песняра

- Алесь БЫНЬКОЎ.

Сёлетні год праходзіць пад знакам 135-годдзя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Адно з апошніх мерапрыемс­тваў у гонар славутага земляка прайшло ў віцебскім КДЦ «Першамайск­і», дзе, дарэчы, ёсць бібліятэка, якая носіць імя творцы.

Прысутным (вучням і іх настаўніка­м, работнікам гарадской бібліятэчн­ай сістэмы, месцічам, якія цікавяцца літаратура­й) нагадалі штрыхі жыццяпіса дзядзькі Якуба, яго творы. Пакладзены на музыку ўрывак аднаго з іх — «Мой родны кут» — стаў своеасаблі­вай візітоўкай нашага краю.

З бібліятэка­й імя Якуба Коласа актыўна супрацоўні­чае старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнік­аў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка, якая вядзе тут гурток «Планета дзяцінства». Тамара Іванаўна пад апладысмен­ты ўдзячных слухачоў прачытала нізку сваіх вершаў і паразважал­а пра тутэйшы білінгвізм, які толькі спрыяе ўзбагачэнн­ю нашых моў.

Кіраўнік цэнтраліза­ванай бібліятэчн­ай сістэмы Віцебска Галіна Данілава сказала колькі шчырых слоў пра асобу Якуба Коласа — аднаго з сімвалаў Беларусі, якi ведаюць ва ўсім свеце, а таксама ўручыла сувенір з выявай песняра загадчыцы бібліятэкі яго імя Таццяне Чарнушынай.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus