Vitbichi

Вёсачка іх аб’яднала

- Ларыса ЗАЙЦАВА, Шуміліна. Фота аўтара.

Наталлю Дубровіну з Горак Магілёўска­й вобласці, якая скончыла Беларускую сель скагаспада­рчую акадэмію, полацкіх дзяўчат Алёну Бурдэнку і Вікторыю Казлову (у іх за плячыма Полацкі аграрна эканамічны ка ледж) аб’яднала вёсачка на Шуміліншчы­не — Ляжні. Сюды дзяўчаты год таму трапілі працаваць па размеркава­нні. Наталля — га лоўным бухгалтара­м, Алёна — бухгалтара­м па зарплаце, Вікторыя — галоўным экана містам. Дарэчы, Вікторыя завочна паступі ла вучыцца ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэ­т.

Наталля, Алёна і Вікторыя — дзяўчаты гарадскія. Але, як кажуць яны самі, неад нойчы бывалі ў сельскай мясцовасці ў сваякоў. Вёска іх ніколькі не спалохала, бо зага дзя ведалі, што працаваць будуць у сельгаспра­д прыемстве. І «Ляжні» — не самы горшы выбар. Ма ладых спецыяліст­аў тут сустрэлі цёпла, старэйшыя калегі дапамагаюц­ь. Дзяўчатам выплацілі пад’ёмныя памерам у дваццаць базавых велічынь (гэта на той час было больш як 400 рублёў), кожны месяц да заробку яны атрымліваю­ць даплаты памерам у дзве тарыфныя стаўкі (сёння 66 рублёў). Маладыя спецыяліст­ы з першай зарплаты купілі сабе абновы і пасцельную бялізну. Што да жылля, дык Наталлі прадаставі­лі кватэру ў суседняй вёсцы Прыазёрная, дзе трэба аплочваць толькі камунальны­я паслугі. Ну, а Вікторыя і Алёна разам з іншымі шумілінскі­мі спецыяліст­амі ездзяць кожны дзень у райцэнтр. У Вікторыі жыве тут бабу ля, а Алёна ўладкавала­ся на кватэры з сябрамі. Для Наталлі Дубровінай, Алёны Бурдэнкі і Вікто рыі Казловай ААТ «Ляжні» стала першым працоў ным месцам. Тут дзяўчаты вучацца, набіраюцца вопыту. Яны вельмі ўдзячныя за падказкі, а часам і справядлів­ую крытыку дырэктару гаспадаркі Аляк сандру Папіну, які з’яўляецца іх непасрэдны­м на стаўнікам і дарадцам адначасова.

 ??  ?? Алёна Бурдэнка, Вікторыя Казлова і Наталля Дубровіна ўмовамі вясковага жыцця задаволены.
Алёна Бурдэнка, Вікторыя Казлова і Наталля Дубровіна ўмовамі вясковага жыцця задаволены.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus