Сезон адкрыецца прэм'ерай
Што чакае аматараў лялечных спектакляў у новым сезоне, даведаліся журналісты падчас прэс(канферэнцыі 14 верасня. Але творцы не раскрылі ўсіх таямніц
Тэатральны сезон павінен адкрывацца прэм'ерай, упэўнены за служаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра «Лялька» Віктар Клімчук. 30 верасня 33 і тэат ральны сезон у «Ляльцы» распачнецца двума прэм'ернымі спектак лямі. Раніцай — дзіцячым, з гульнямі і конкурсамі, а ўвечары — да рослым, які працягнецца святочным канцэртам.
Рэжысёр Міхась Клімчук разам з мастаком Соф'яй Шахноўскай паводле твораў вядомай бела рускай мастачкі Ганны Сілівончык па ставілі спектакль для дзяцей «Казка пра казку». Гэта знакавая работа, бо ўпер шыню спектакль зроблены на матэры яле ХХI стагоддзя. Рэжысёр, вядомы гледачу па «Гораду клоўна Піка» і «Феньцы», узяў за аснову 8 казак мас тачкі і выдаў пастаноўку, поўную доб рага гумару (як ён умее) і філасофска га погляду на жыццё. Што, безумоўна, смела ўздымае заяўленую ўзроставую планку ў чатыры гады да бясконцасці. — Чалавек, які за жыццё зрабіў больш добрых спраў, трапляе на воблака, дзе сядзіць з біноклем і кнігай, назіраючы за людзьмі. А іншы рабіў больш дрэннага, вось і трапіў на навальнічную хмару з мятлой і рыдлёўкай, каб чысціць неба ад дажджу і снегу, — расказаў рэжысёр. Дарослыя ў дзень адкрыцця сезона змогуць ацаніць спектакль «Спакуса, або Чорны манах» у пастаноўцы Вікта ра Клімчука паводле п'есы А. П. Чэхава «Чорны манах». Калектыў тэатра, стартаваўшы дву ма прэм'ерамі, спадзяецца на далей шы плённы творчы дыялог з гледачом. А гаварыць, сапраўды, ёсць што. «Ажывіць» на сцэне Марка Шагала даўно марыў В. Клімчук, такім чынам сказаўшы «дзякуй» земляку, што пра славіў Віцебск на ўвесь свет. І вось, прачытаўшы кнігу Марка Шагала «Маё жыццё», ён напісаў п'есу. Мастацкае ўвасабленне ідэі зноў жа ўзяла на сябе Соф'я Шахноўская. Мастак з Мурман ска выдатна адчула задумку рэжысёра і літаральна за тры дні намалявала эс кізы. Прэм'ера спектакля «Шагал. Вяр танне ў Віцебск» запланавана на люты наступнага года. Мяркуецца, што ролю Марка Шагала выканае Юрась Фран коў (рэжысёр хоча паказаць мастака сталым), Бэлу сыграе Марына Мароза ва. На сцэне будуць задзейнічаны як лялькі, так і жывыя акцёры. Недзе ў ся рэдзіне студзеня адбудзецца адкрытая сустрэча з даследчыкамі жыцця і твор часці Марка Шагала. Нагадаем, што на рахунку тэатра ўжо ёсць спектакль пад назвай «Шагал. Зыход», які прызнача ны для паказу пад адкрытым небам. З'явіцца ў новым сезоне і спектакль (назву і матэрыял, паводле якога ён будзе пастаўлены, пакуль не абмяркоў валі з журналістамі), яго інсцэніроўку зробіць педагог арганізатар Вольга Прусак, а рэжысёрам пастаноўшчыкам выступіць Міхась Клімчук. На канец верасня запланаваны ўдзел у VIII Міжнародным фестывалі тэатраў ля лек «Белагародская забава» ў Белгара дзе (Расія) са спектаклем «Скрыпка дрыгвы і верасовых пустэчаў» (рэжысёр — В. Клімчук). А ў кастрычніку «Лялька» адправіцца на VI Міжнародны фестываль тэатраў лялек «Пятроўскі балаган» у Ка лінінград (Расія) са спектаклем «Фень ка». У канцы кастрычніка ў музеі З. Азгу ра «Лялька» пакажа мінчанам спектакль «Нататкі вар'ята» (рэжысёр — В. Клімчук). У новым сезоне працягнуцца і ўсе міну лыя праекты, паабяцалі ў тэатры. — Мы пераабсталявалі светлавое і гукавое аздабленне, аднавілі вопратку сцэны, плануем мадэрнізацыю будын ка тэатра, якому, дарэчы, сто год, — расказаў дырэктар Аляксандр Грыго р'еў і паведаміў, што ў планах — абста ляванне малой сцэны. За год на сцэне тэатра «Лялька» пра ходзіць 300 спектакляў, паглядзець якія прыходзяць каля 40 тысяч гледачоў. Кошт білету не перавышае 6 рублёў, што робіць мастацтва лялечнага тэат ра даступным шырокаму гледачу.