Vitbichi

Боль страты не сцiхае…

Ён быў з тых, хто ствараў беларускі тэатр і навечна стаў часцінкай яго гісторыі

- Юрый ІВАНОЎСКІ, тэатразнаў­ца.

3 лістапада споўнілася б 70 год выдатнаму беларускам­у рэжысёру і тэатральна­му педагогу, мастацкаму кіраўніку Нацыянальн­ага акадэмічна­га драматычна­га тэатра імя Якуба Коласа (з 2009-га па 2011 год) Рыду Таліпаву.

Прайшло ўжо нямала часу, як яго няма з намі, але боль гэтай страты і па сённяшні дзень жыве ў сэрцы ўсіх яго вучняў, калег-творцаў з розных краін. А ствараў Рыд Таліпаў свае пастаноўкі, апрача Беларусі, у Расіі (у Бранскім абласным драматычны­м тэатры імя А. К. Талстога, дзе за спектакль «Анёл мой» па п’есе Уладзіміра Малягіна быў удастоены Усерасійск­ай прэміі імя Цютчава), Польшчы, Славеніі, Германіі, Аўстрыі. Нарадзіўся ён у Башкірыі. Спачатку яго лёс закінуў у Свярдлоўск, дзе працаваў слесарам і мастаком-гравёрам на машынабуда­ўнічым заводзе, потым — мастаком-мультыплік­атарам на кінастудыі. Вучыўся ў Ніжнекамск­ім музычным вучылішчы. Прырода яго надзялiла рознабаков­ым талентам: ён мог стаць выдатным мастаком альбо спеваком, але ўрэшце абраў прафесію тэатральна­га рэжысёра. У Мінску ў 1975 годзе стварыў сваю першую тэатральну­ю студыю. Спектакль студыйцаў «А зоры тут ціхія…» атрымаў адразу некалькі прызавых месцаў на розных конкурсах і нават быў паказаны на сцэне Тэатра юнага гледача. У Маскве паступіў на рэжысёрскі факультэт у Шчукінскае вучылiшча, а пазней перавёўся ў Дзяржаўны інстытут тэатральна­га мастацтва (ГИТИС). Яго выкладчыкі — выдатны вахтангаве­ц Рубэн Сіманаў, пазней не менш славуты Анатоль Эфрас, Міхаіл Туманішвіл­і, Сяргей Арцыбашаў. Вяртанне ў Мінск не было такім ужо паспяховым. З групай аднадумцаў Рыду Таліпаву ўдалося дабіцца згоды аб разгерметы­зацыі бомбасхові­шча, дзе і пачалі адбывацца новыя рэпетыцыі. На аб’яўлены ім кастынг прыйшло паказвацца каля трох тысяч чалавек (гэта ў аматарскі калектыў, можаце сабе ўявіць!). У 1989 годзе тэатр становіцца фактычна прафесійны­м. Гэта быў самы пік студыйнага руху на Беларусі. І тэатр-студыя на плошчы Перамогі быў ў самым авангардзе. У свой час ён гастралява­ў у Віцебску і меў ашаламляль­ны поспех. Тады ж у яго завязаліся добрыя стасункі з коласаўцам­і і найперш з народнай артысткай Беларусі Святланай Акружной. Рыд Таліпаў вельмі актыўна звяртаўся да класікі. Прычым кожны спектакль быў падзеяй у тэатральны­м жыцці рэспублікі. У 1996 годзе ён атрымлівае Гранпры на Міжнародны­м фестывалі «Белая вежа» за спектакль «Стомлены д’ябал» па п’есе Сяргея Кавалёва, у 2003-м — прыз «За лепшую рэжысуру» на Міжнародны­м фестывалі «Славянскія тэатральны­я сустрэчы» (за спектакль «Кацярына Іванаўна»). У 2001 годзе Рыд Таліпаў узнагародж­аны спецыяльна­й прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За дасягненні ў галіне тэатральна­га мастацтва». Рэжысёр ад бога, выдатны педагог, ён з 2000 года перадаваў свой вопыт маладому пакаленню ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Мне пашчасціла быць адным з яго вучняў. Рыд Таліпаў як мог спрабаваў узняць мастацкую планку, імідж Коласаўска­га тэатра, калі стаў яго мастацкім кіраўніком. Хацеў набраць новых маладых акцёраў, максімальн­а загрузіць актыўную частку трупы, у яго планах было арганізава­ць у Віцебску Міжнародны фестываль нацыянальн­ых тэатраў Еўропы (пры яго аўтарытэце і сувязях гэта было б магчыма). Былі вялікія творчыя планы. Але, але… Паспеў выпусціць толькі «Мудрацоў» Астроўскаг­а і «Квартэт» Харвуда — вельмі дастойныяп­амастацкам­у ўзроўню спект а к л і . П а ч а ў працаваць над п’есай з вельмі сімвалічна­й назвай — «Брама неўміручас­ці». Зараз не хочацца ўспамінаць пра тую жудасную атмасферу, у якой даводзілас­я выжываць, насамрэч змагацца выдатнаму рэжысёру, якога пэўная частка трупы імкнулася выжыць. Як вынік — заўчасная смерць. Што паслужыла яе прычынай? Магчыма, недалечана­е запаленне лёгкіх, магчыма, інсульт, а магчыма, тая варожасць, якую ён не змог вытрываць. Забіваюць не хваробы, забівае жорсткасць людзей. Што застаецца пасля нас? Пасля мастакоў — карціны, пасля кампазітар­аў — музычныя творы. Значна складаней дзеячам тэатра. Спектакль — такая з’ява, што жыве сёння і зараз. Іншым разам, у сумятнi будзённасц­і, мы забываем пра тых, хто ствараў беларускі тэатр, хто стаў часцінкай яго гісторыі. Ужо даўно не працуе сайт Рыда Таліпава, які абяцалі захоўваць яго сябры… Ёсць толькі рукапіс кнігі пра Рэжысёра, фотаздымкі, нешматлікі­я відэазапіс­ы, пажоўклыя газетныя выразкі. А яшчэ — памяць.

 ??  ?? Рыд Таліпаў. Ён быў рэжысёрам ад бога, выдатным педагогам, чулым і абаяльным чалавекам.
Рыд Таліпаў. Ён быў рэжысёрам ад бога, выдатным педагогам, чулым і абаяльным чалавекам.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus