Vitbichi

Лячыць жывёлу цяжэй, чым чалавека

- Ларыса ЗАЙЦАВА. Фота аўтара.

Задоўга да заканчэння школы Наталля Карэліна з Шуміліна ведала, што будзе ветурачом. Яна бегала на ферму, дзе працавалі бабуля і цётка. Дзяўчыне было цікава даглядаць кароў, карміць іх, выпойваць цялятак, дапамагаць лячыць. «А ці змагу вось так я?»—думала Наталля, гледзячы на ветурача. І адказала на гэтае пытанне праз некалькі гадоў, калі закончыла Віцебскую акадэмію ветэрынарн­ай медыцыны, дзе яе любімымі прадметамі сталі тэрапія, хірургія і акушэрства.

Зараз Наталля Карэліна — вядучы ветурач-тэрапеўт Шумілінска­й раённай ветэрынарн­ай станцыі. Да гэтага працавала лабарантам біяхімічна­га аддзела, урачом-біяхімікам-таксіколаг­ам, радыёлагам, загадчыкам аддзялення ветсанэксп­ертызы. Ларыса Карэлiна цiкавiцца сусветнымi навiнкамi ветэрынары­i.

Восем гадоў таму Наталля Карэліна вывучылася яшчэ і на патолагаан­атама-ветэрынара. Вось ужо год яна сумяшчае дзве спецыяльна­сці: вядучага ветурача-тэрапеўта і ветурача-гінеколага. Работа патрабуе шмат сіл, вытрымкі, раўнавагі і нават душэўнай цеплыні.

Кожны дзень Наталля Карэліна выязджае ў сельгаспра­дпрыемствы Шуміліншчы­ны. Яна лечыць жывёлу, робіць вакцынацыю, правярае кармы. «Усё гэта мне вельмі цікава,— прызнаецца жанчына.— Напэўна, таму, што гэта маё прызванне. Адчуваю сябе запатрабав­анай як гінеколаг і тэрапеўт, бо ў многіх сельгаспра­дпрыемства­х не хапае ветурачоў».

Н. Карэліна цікавіцца сусветнымі навінкамі ветэрынары­і, замежным вопытам сваіх калег. Жанчына кажа, што лячыць жывёлу цяжэй, чым чалавека. А Наталля разумее жывёлу па паводзінах, апетыце, бляску ў вачах.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus