На род­най мо­ве — з да­школь­на­га ўз­рос­ту

Па­пят­ні­ца­ху­яс­лях-сад­зе№106го­ра­даВі­цеб­ска ўста­навілі­бе­ла­рус­ка­моў­ныд­зень

Vitbichi - - NEWS - Тац­ця­на САЛАЎЁВА.

Вы­ха­валь­нікі да­школь­ных уста­ноў Пер­ша­май­ска­га ра­ё­на са­бралі­ся, каб аб­мер­ка­ва­ць, як з ма­лен­ства пры­лучы­ць дзя­цей да род­най мо­вы. У яс­лях-сад­зе № 106 Ві­цеб­ска ад­бы­ло­ся па­сяд­ж­энне ме­та­дыч­на­га аб’яд­нан­ня вы­ха­валь­нікаў да­школь­най аду­ка­цыі сяр­эд­ніх груп «За­бес­пяч­энне ўмоў для развіц­ця маў­лен­чых на­вы­каў, да­луч­эн­ня вы­ха­ван­цаў да бе­ла­рус­кай на­цы­я­наль­най куль­ту­ры». Ар­гані­за­та­рам вы­сту­піў аддзел па аду­ка­цыі Пер­ша­май­ска­га ра­ё­на.

Па­доб­нае ме­ра­пры­ем­ства бы­ло ар­гані­за­ва­на ўпер­шы­ню і вы­кліка­ла ці­ка­вас­ць у пе­да­го­гаў. Вы­ха­валь­нік яс­ляў-са­да № 106 Але­на Хлы­сто­ва, якая дас­ка­на­ла ва­ло­дае бе­ла­рус­кай мо­вай, пра­вя­ла ад­кры­ты за­ня­так у сва­ёй групе для ўд­зель­нікаў аб’яд­нан­ня. По­тым пе­рад гас­ця­мі вы­сту­пілі вы­ха­ван­цы сяр­эд­ніх груп: дзе­ці чы­талі вер­шы, хут­ка­моўкі, бу­да­валі ска­зы.

Як рас­ка­за­ла на­мес­нік за­гад­чы­ка да­школь­най уста­но­вы па ас­ноў­най дзей­на­сці Свят­ла­на Гу­та­ва, ад­зін раз на тыд­зень у стар­эй­шых групах пра­вод­зіц­ца за­ня­так на бе­ла­рус­кай мо­ве. Па пят­ні­цах у сад­зе бы­вае бе­ла­рус­ка­моў­ны дзень, калі вы­ха­валь­нікі і дзе­ці раз­маў­ля­ю­ць па-бе­ла­рус­ку і ў групах, і па­між са­бой.

Гос­ць аб’яд­нан­ня на­мес­нік ды­р­эк­та­ра па ра­бо­це з гле­да­чом Бе­ла­рус­ка­га тэат­ра «Ляль­ка» Воль­га Мар­эц­кая пад­кр­эс­лі­ла, што лю­боў да род­най мо­вы добра пры­ві­ва­ец­ца дзе­цям дзя­ку­ю­чы каз­кам, а так­са­ма прыкла­дам ба­ць­коў. Яна прад­ставі­ла спек­таклі для са­мых ма­лень­кіх гле­да­чоў з рэпер­ту­а­ру тэат­ра, рас­ка­за­ла пра са­мыя ці­ка­выя пра­ек­ты для ся­мей­на­га прагля­ду.

Вя­дучы май­стар сц­э­ны Алег Рыхт­эр ад­зна­чыў, што мо­ва — гэта тое, што ад­роз­ні­вае кож­ную на­цыю, рас­ка­заў, як успры­ма­ю­ць бе­ла­рус­кую мо­ву ў роз­ных краі­нах. У фі­на­ле ак­цёр уручыў ляль­кі ўд­зель­ні­кам су­стр­эчы і пас­тавіў з імі ім­праві­за­ва­ную тэатраль­ную мінія­ц­ю­ру. Вы­ха­валь­нікі з за­да­валь­нен­нем вы­сту­пілі ў ролі ак­цё­раў-ля­леч­нікаў. За­вяр­шы­ла­ся су­стр­э­ча су­мес­ным вы­ка­нан­нем бе­ла­рус­кай пес­ні.

Ме­ра­пры­ем­ства па­ка­за­ла, што ві­цеб­скія вы­ха­валь­нікі схі­ля­юц­ца да та­го, што вучы­ць дзя­цей лепш за ўсё на ўлас­ным прыклад­зе, да да­луч­эн­ня да род­най мо­вы ста­вяц­ца з жа­дан­нем, успры­ма­ю­ць пас­таў­ле­ную мэту пазіты­ў­на. А гэта ўжо фун­да­мент по­спе­ху.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.