Vitbichi

«Знята на тэлефон»? Вы ў эфіры!

- Наталля КОНАХАВА.

Уэфіры праграмы «7 дзён» ТРК «Віцебск» з’явілася і ўжо стала папулярнай новая рубрыка. Ствараюць яе тэлежурнал­істы з дапамогай гледачоў! Тое, што не трапіла ў аб’ектывы тэлекамер, дзякуючы рэпарцёрам­аматарам можа ўбачыць кожны. Надзвычайн­ыя здарэнні і рэдкія з’явы прыроды, разбітыя дарогі ці няякасны рамонт, падзеі культуры, унікальныя вынаходніц­твы і яркія відовішчы… Цяпер эксклюзіўн­ыя кадры не толькі для карыстальн­ікаў сацыяльных сетак. Гледачы самі могуць ствараць навіны. Уражанні непасрэдны­х відавочцаў — гэта заўсёды жывыя эмоцыі і сакавітая карцінка. Цікавыя ролікі з хэштэгам #віцебск на працягу тыдня ў сацыяльных сетках адсочваюць журналісты службы навін.

Рубрыка «Знята на тэлефон» — самая мабільная, і стаць яе сааўтарам можа кожны. Дасылайце сваё відэа на электронну­ю пошту info@vtv.by з паметкай «відэа для эфіру» і глядзіце яго ў праграме «7 дзён». Яна, дарэчы, выходзіць у нядзелю ў 8.00, 11.00, 14.00, 17.05, 19.00, 22.00 і 0.30.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus