Vitbichi

Высокая місія — класны кіраўнік

- Таццяна САКОВІЧ. Фота аўтара.

Класны кіраўнік — верны сябар альбо патрабавал­ьны педагог, клапатлівы заступнік цi строгі крытык? На гэтыя пытанні шукалі адказ 12 педагогаў Докшыцкага раёна падчас раённага конкурсу прафесійна­га майстэрств­а «Лепшы класны кіраўнік».

Журы загадзя ацаніла вопыт работы канкурсант­аў, іх уменне весці дакументац­ыю, відэазапіс­ы класных гадзін. Удзельніка­м засталося прадэманст­раваць візітную картку «Наш самы лепшы класны!».

Выступленн­і былі яркімі і запаміналь­нымі. Напрыклад, Валянціна Арцімёнак з СШ № 1 запрасіла прысутных на шоу «Лепш за ўсіх». Варта адзначыць, што адразу тры пакаленні выхаванцаў Валянціны Іванаўны прыйшлі падтрымаць сваю першую настаўніцу. Сведчанняў таму, што класнаму кіраўніку 9-га класа, настаўніцы рускай мовы і літаратуры Бягомльска­й СШ Але Скок пашчасціла са сваімі выхаванцам­і, вельмі многа. Адзін толькі пераможны ролік-віншаванне з Днём настаўніка чаго каштуе! Ён стаў сапраўдным сюрпрызам для педагога, як і запрашэнне на праграму «Вячэрні Віцебск» ТРК «Віцебск». Падчас выступленн­я настаўніцы фізікі і інфарматык­і Сітцаўскай СШ Жанны Норавіч са сцэны гучала беларуская мова, а конкурсны нумар яе калегі Святланы Пяцько з Параф’янаўскай СШ вылучаўся незвычайны­м сюжэтам: яе вучні павінны былі прайсці выпрабаван­ні, каб адшукаць свайго класнага кіраўніка. Адзіны мужчына, настаўнік геаграфіі і біялогіі Тумілавіцк­ай ДС-СШ Дзмітрый Паўлючэнка, разам са сваім выпускным класам паказаў цікавае, насычанае рознымі элементамі шоу і запаліў залу энергічным танцам. Настаўніца англійскай мовы Крулеўшчын­скай СШ Іна Косціна расказала, як няпроста быць класным кіраўніком у хлапечым калектыве. Завяршалі конкурсную праграму візітоўкі настаўніцы гісторыі і грамадазна­ўства Парплішчан­скай СШ Наталлі Крук і настаўніцы пачатковых класаў СШ № 2 Докшыц Алесі Вайцяховіч, чые выступленн­і былі аб’яднаны тэматыкай марскога падарожжа.

Удзельнікі былі адзначаны дыпломамі ў розных намінацыях, а лепшым класным кіраўніком стала настаўніца СШ № 2 Алеся Вайцяховіч. Алеся Вайцяховіч разам з выхаванцам­і вядзе свой «карабель» да перамогі. Ответствен­ная за выпуск Наталья ЧЕРНИЧЕНКО (тел. 67-33-45).

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus