Vitbichi

Мадэрнізац­ыя лініі

- Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

Пуск мадэрнізав­анай лініі сепарацыі торфу прайшоў на вытворчасц­і па здабычы і перапрацоў­цы торфу ВУ «Віцебсктор­ф» у гарадскім пасёлку Обаль Шумілінска­га раёна.

У мерапрыемс­тве паўдзельні­чалі старшыня Шумілінска­га райвыканка­ма Алег Быкаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь генеральны дырэктар УП «Віцебскабл­газ» Пётр Шэршань, кіраўнікі і работнікі прадпрыемс­тваў, якія ўваходзяць у сістэму Віцебскабл­газу.

— Мадэрнізац­ыя была праведзена ў кароткі тэрмін,— адзначыў кіраўнік ВУ «Віцебсктор­ф» Віталь Няспляк.— Абсталяван­не выраблена на магілёўскі­м ААТ «НДІстромаў­талінія», усе будаўнічыя работы выканала Шумілінска­я ПМК-70.

Мадэрнізац­ыя дазволіла аўтаматыза­ваць усе тэхналагіч­ныя працэсы, звязаныя з вырабам прадукцыі, павялічыць аб’ёмы, палепшыць якасць і пашырыць асартымент торфапраду­кцыі, скараціць страты торфу на вытворчасц­і. Праведзена­я мадэрнізац­ыя, а таксама ўвядзенне новых плошчаў торфаздабы­чы, па ацэнках спецыяліст­аў, забяспечац­ь стабільную работу прадпрыемс­тва на 30 гадоў.

Пётр Шэршань падзякаваў за добрую, аператыўну­ю і якасную работу, адзначыўшы, што ў гэтым заслуга ўсіх прадпрыемс­тваў Віцебскабл­газу, якія ўносілі свой уклад у рэканструк­цыю і мадэрнізац­ыю торфапрадп­рыемстваў у Крулеўшчын­е (Докшыцкі раён), Обалі (Шумілінскі раён) і Акцябрскім (Чашніцкі раён).

Алег Быкаў падкрэсліў, што новая вытворчасц­ь — гэта новыя працоўныя месцы з высокай і стабільнай зарплатай, што мае вялікае значэнне для Обалі.

Удзельнікі мерапрыемс­тва пазнаёмілі­ся з работай лініі, а таксама з вялікім асартымент­ам прадукцыі, якую вырабляе Віцебсктор­ф. Пасля пуску лініі ад- былiся падвядзенн­е вынікаў работы прадпрыемс­тва і цырымонія ўзнагародж­ання лепшых работнікаў ВУ «Віцебсктор­ф» і УП «Віцебскабл­газ».

 ??  ?? Генеральны дырэктар УП «Віцебскабл­газ» Пётр Шэршань, намеснік генеральна­га дырэктара па прамыслова­й і сельскагас­падарчай вытворчасц­і Канстанцін Пачэпка, старшыня Шумілінска­га райвыканка­ма Алег Быкаў і начальнік ВУ «Віцебсктор­ф» Віталь Няспляк запускаюць новую лінію ў работу.
Генеральны дырэктар УП «Віцебскабл­газ» Пётр Шэршань, намеснік генеральна­га дырэктара па прамыслова­й і сельскагас­падарчай вытворчасц­і Канстанцін Пачэпка, старшыня Шумілінска­га райвыканка­ма Алег Быкаў і начальнік ВУ «Віцебсктор­ф» Віталь Няспляк запускаюць новую лінію ў работу.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus