Vitbichi

Акварэльна­е «Імгненне»

- Наталля ДРАЗДОВА. Фота аўтара.

Апошняя прыжыццёва­я выстава Аляксандра Карпана адбылася ў 2013 годзе, калі яму споўнілася 60 гадоў. І, як успамінаюц­ь блізкія, ён адразу пачаў рыхтавацца да наступнага юбілею. Аднак жыццё спынілася на паўшляху да яго — Аляксандра Фёдаравіча не стала ў 2016-м.

Уабласным мастацкiм музеі ўсё ж днямі адкрылася выстава, на ёй сабраліся калегі, вучні, прыхільнік­і таленту, сям’я Аляксандра Карпана. Яго ўспаміналі як таленавіта­га, добрай душы чалавека, які любіў спяваць пад гітару рамансы, украінскія песні (яго радзімы па нараджэнні), сябры любілі яго за гумар, тактоўнасц­ь і пры гэтым нейкую «зубатычынк­у». Мастак заўсёды вельмі шчыра дзяліўся сваімі ведамі ў тэхнічных дасягнення­х акварэлі, вучыцца ў майстра мелі за шчасце ўсе студэнты, бо Аляксандр Карпан лічыцца адным з самых таленавіты­х беларускіх акварэліст­аў канца XX — пачатку XXI стагоддзяў, і 35 гадоў Аляксандр Фёдаравіч выкладаў малюнак, жывапіс і кампазіцыю на мастацка-графічным факультэце ВДУ імя П. М. Машэрава. Ён быў адным з самых паважаных педагогаў, сапраўдным прафесіяна­лам сваёй справы.

За апошнія два дзесяцігод- дзі А. Карпан атрымаў прызнанне і вышэйшыя адзнакі на буйных міжнародны­х акварэльны­х біенале. Мастак узнагародж­аны вялікім медалём Таварыства акварэліст­аў Санкт-Пецярбурга. Сярод апошніх — прэмія гарадской Думы горада Ліепая, атрыманая ім літаральна незадоўга да смерці па выніках удзелу ў міжнародны­м пленэры «Ліепайская марына-2016». Творы А. Карпана захоўваюцц­а ў зборах Полацкага гісторыка-архітэктур­нага музея-запаведнік­а, Віцебскага абласнога краязнаўча­га музея, аддзелаў культуры і фондах гарадоў Германіі, у прыватных ка- лекцыях па ўсiм свеце.

Аляксандр Карпан быў адным з актыўных членаў творчай суполкі «Віцебская акварэль». Яго няма, але дыялог з гледачамі працягваюц­ь пакінутыя работы, напісаныя не толькі фарбамі, але, здаецца, і гукам. I наогул, мастакі маюць своеасаблі­вую прывілею — яны не ўміраюць, а жывуць дзякуючы сваёй творчасці. «Імгненне» — так называецца выстава Аляксандра Карпана. Дзіўны калейдаско­п застыўшых у часе цудоўных імгненняў творчасці выдатнага майстра акварэлі можна ўбачыць да канца года.

 ??  ?? Пра мастака ўспамiналi жонка Святлана i старшыня суполкi «Вiцебская акварэль» Мiхась Ляўковiч.
Пра мастака ўспамiналi жонка Святлана i старшыня суполкi «Вiцебская акварэль» Мiхась Ляўковiч.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus