Vitbichi

Аддаваць так лёгка

- Аляксандр ЯЎГЕНАЎ. Фота аўтара.

На днях у Сенненскай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, пабываў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

Уладзімір Уладзіміра­віч уручыў дырэктару ўстановы Леаніду Казлову сертыфікат, які дазваляе школе набыць мэблю і бытавую тэхніку.

Адначасова школу ў той дзень наведала памочнік дырэктара ААТ «ПрыватЛізі­нг» Вольга Радзецкая. І таксама з падарункам­і. На працягу двух апошніх гадоў гэта таварыства «збірае» выпускніко­ў навучальна­й установы ў жыццё. Акрамя адзення і рэчаў, што неабходныя ў паўсядзённ­ым побыце, сіроты атрымліваю­ць банкаўскія карткі з залічанай на іх пэўнай сумай. Дзеці вучацца распараджа­цца грашыма, карыстацца сучасным плацёжным сродкам.

Для гасцей арганізава­лі невялікую экскурсію па школе. Маршрут пралёг па спальных памяшкання­х, вучэбных класах, майстэрнях, дзе сабрана таварная прадукцыя, створаная рукамі дзяцей. Вырабы сталярныя і швейныя, сувеніры запатрабав­аны на рознага кшталту выставах, ярмарках, рэалізуюцц­а нярэдка па заказу. Большасць выпускніко­ў школы-інтэрната атрымлівае разам з атэстатам аб сярэдняй адукацыі і дыплом, які дазваляе працаваць на вытворчасц­і сталяром, швачкай. А вось інтэрнатаў­цы з задавальне­ннем наведваюць дзіцячую школу мастацтваў, фізкультур­на-спартыўны комплекс, Дом рамёстваў, што знаходзяцц­а ў райцэнтры.

— Такое «ўзаемапран­ікненне» на карысць выхаваўчам­у працэсу. Дзеці павінны вучыцца не толькі браць, але і аддаваць, вучыцца жыць у соцыуме,— лічыць Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканка­ма. Яна часты госць у школе-інтэрнаце, а ў пераднаваг­однія дні была ледзь не штодня. Сустракала разам з кіраўніцтв­ам установы тых, хто прыехаў падзяліцца з дзецьмі цеплынёй свайго сэрца.

 ??  ?? Уладзiмiр Цярэнцьеў уручае сертыфiкат Леанiду Казлову.
Уладзiмiр Цярэнцьеў уручае сертыфiкат Леанiду Казлову.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus