Vitbichi

Суджаны, суджаны, прыйдзі мне косы расчасаць…

- У народ хадзілі Наталля ЧАРНІЧЭНКА і Святлана ЛЮБАЧКА.

Калядкі — самы чароўны і загадкавы час, які доўжыцца ад Нараджэння Хрыстова да Вадохрышча. Многія, асабліва маладыя дзяўчаты, і сёння імкнуцца зазірнуць у будучыню і збіраюцца вечарамі, каб паваражыць. На суджанага, на каханне, на багацце і дабрабыт. Спосабы варажбы перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Наўрад ці хто ўспомніць потым, наколькі праўдзівым­і аказаліся прадказанн­і, але сам працэс сапраўды захапляе.

Нам стала цікава, як варожаць нашы чытачы. Мы запыталіся:

1. На што ці на каго вы звычайна варожыце? 2. Якія спосабы варажбы ведаеце і прымяняеце? Алена ЗУЕВА, педагог: 1. Калі была студэнткай, як і многiя дзяўчаты, варажыла на суджанага.

2. Часцей за ўсё мы выкарыстоў­валі самую простую варажбу. Тады мы думалі, што яна самая надзейная. На дзесяці невялікіх аркушах трэба было напісаць імёны патэнцыяль­ных жаніхоў, згарнуць іх і пакласці пад падушку. Раніцай, калі толькі прачнешся, трэба выцягнуць першую, што трапіцца, паперку і прачытаць імя суджанага. Мы ўспрымалі гэта абсалютна сур’ёзна. А зараз затое ёсць што ўспомніць. Таццяна БАГДАНАВА, галоўны бухгалтар: 1. Зараз, шчыра прызнацца, не гадаю, проста не веру і ўжо не марную на гэта час.

2. У юнацтве мы любілі варажыць. Памятаю, як палілі свечкі і капалі воскам на ваду, а потым стараліся разгледзец­ь у мудрагеліс­тых фігурках сваю будучыню. Чаго толькі мы там не бачылі… А яшчэ боты кідалі: у які бок насок ляжа, адтуль і жаніха чакай. Галоўнае, каб на твой уласны дом не паказала — лічылася, што ў такім выпадку замуж у гэтым годзе дакладна не пойдзеш. Яшчэ на вуліцы мужчынскія імёны ў прахожых пыталіся: каго назавуць, той і суджаны. Нэлі ШАФРАНСКАЯ, маладая маці:

1. Не, я ўжо даўно не варажу, ні на Калядкі, ні ў Купальскую ноч. Увогуле, імкнуся не заглядваць у будучыню, бо лічу, што гэта не вельмі добра згодна з хрысціянск­ай верай. Ды і жыць цікавей, калі не ведаеш, што цябе чакае наперадзе. Упэўнена ў тым, што трэба верыць у лепшае, і яно абавязкова збудзецца. Так і раблю.

2. У дзяцінстве мы вельмі часта збіраліся з сяброўкамі і гадалі. На картах варажылі, ці любіць той хлопец, які падабаецца. Выцягвалі з-пад падушкі паперкі з імёнамі хлопчыкаў з нашага і паралельна­га класаў. Стараліся на воску ці кафейнай гушчы варажыць, але штосьці ў нас гэта зусім не атрымлівал­ася. Ды, калі прызнацца шчыра, мы з сяброўкамі ў гэта не асабліва верылі, проста было весела і цікава.

Сяргей МАРЦІНОВІЧ, галоўны ахоўнік фондаў Віцебскага раённага гісторыка-культурнаг­а музея:

1. Так, у гэтыя калядныя дні я варажу звычайна на каханне. Увогуле гэтай тэмай цікаўлюся даўно. Збіраю звесткі пра віды варажбы, якія былі распаўсюдж­аны на тэрыторыі Віцебскага раёна. Усю інфармацыю я аналізую і затым пішу артыкулы, якія змяшчаю ў прэсе.

2. Напрыклад, традыцыйна­я для Віцебскага раёна варажба на свечцы. У пакоі павінна быць цёмна, трэба запаліць свечку. Калі ў яе святле цень ад пальцаў бачыцца размытым, то гэты чалавек захварэе ці нават не дажыве да наступнай варажбы. Але цікавей варажыць на каханне.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus