Vitbichi

Капсула часу:

прывітанне аршанцам з шасцідзяся­тых

- Настасся ТУРОК. Фота аўтара.

Праз паўстагодд­зя ва ўрачыс тай абстаноўцы на вачах у шматлікіх аршанцаў яе ўскрылі і зачыталі так званае пісьмо часу. Гэтае пачэснае права было пра дастаўлена старшыні Аршанскага райвыканка­ма Ігару Ісачанку, які і да стаў замуравану­ю капсулу.

Ігар Уладзіміра­віч акуратна рас круціў вялікі аркуш паперы і зачытаў «Пісьмо ў будучыню — патомкам» (друкуецца са скарачэння­мі):

«Праз гады, праз дзесяцігод­дзі мы, жыхары горада Оршы, пасылаем вам пісьмо і сардэчна віншуем вас з вялікім святам — 100 годдзем Беларускай Са вецкай Сацыялісты­чнай Рэспублікі і Камуністыч­най партыі Беларусі.

Сёння, у першы дзень года 1969 га, мы, прадстаўні­кі 100 тысячнага на сельніцтва нашага старажытна­га і веч на юнага горада, сабраліся на яго Цэнтральна­й плошчы, каб адсвятка ваць залаты — 50 гадовы юбілей Са вецкай Беларусі і яе слаўнай Камуні стычнай партыі.

50 год — вяршыня ў жыцці пакален ня. З яе добра бачны пройдзены бе ларускім народам пад кіраўніцтв­ам Камуністыч­най партыі шлях — шлях ба рацьбы і перамог.

Для нас, аршанцаў, гэта шлях ад цвікавай майстэрні да завода па вы пуску станкоў з мікроннай дакладнас цю, якія вядомыя сёння на ўсіх канты нентах свету.

Гэта шлях ад глухога павятовага га радка да буйнога прамыслова­га цэнт ра і чыгуначнаг­а вузла рэспублікі. Да Вялікага Кастрычнік­а ў горадзе мела ся толькі некалькі саматужных майстэ рань, на якіх працавала каля 500 ча лавек. Цяпер у нас больш за тры дзе сяткі сучасных прамысловы­х прад прыемстваў з 25 тысячным атрадам рабочага класа. Штомесячна яны вы пускаюць 240 плоскашліф­авальных станкоў, 1626 быстраходн­ых швейных машын, 6 мільёнаў 325 тысяч квадрат ных метраў ільняных тканін, 5 мільёнаў 607 тысяч штук сілікатнай цэглы, 11 тысяч кубічных метраў зборнага жа лезабетону і многа іншай самай раз настайнай прадукцыі.

Гэта шлях ад цемры да святла, да ведаў, да высокай культуры. У гора дзе, які паўвека назад амаль не меў інтэлігенц­ыі, цяпер працуе 7 тысячная армія настаўніка­ў, урачоў, інжынераў, тэхнікаў, ёсць 25 школ, 5 сярэдніх спе цыяльных навучальны­х устаноў, 2 пра фесіянальн­а тэхнічныя вучылішчы, музычная школа, 12 клубаў, палацаў і дамоў культуры, 2 народныя тэатры, 11 народных універсітэ­таў, 2 кінатэат ры, больш за дзесятак стацыянарн­ых кінаўстано­вак, 46 бібліятэк, звыш 100 розных спартыўных збудавання­ў.

Вы — наша будучыня, таварышы па томкі. I мы скрозь дымку часу пільна ўглядаемся ў вашы твары. Нам бачыц ца ў іх глыбокая ідэйная перекана насць, крыштальна­я сумленнасц­ь, высокая грамадзянс­касць, незгіналь ная мужнасць, святая прага да по дзвігаў. Мы выразна бачым у вас жы выя рысы людзей камунізма.

У ваш час здзейсніла­ся тое, да чаго мы, пераадольв­аючы на сваім шляху цяжкасці, упарта ішлі. Мы камень за каменем узводзілі гэты светлы буды нак, у якім вам выпала вялікае шчасце жыць. Дык узводзьце ж яго, таварышы патомкі, усё вышэй і вышэй!

Наша пакаленне дастойна пранес ла скрозь бурныя гады XX стагоддзя ў сёперамага­ючы сцяг эпохі — ленінізм. Наш наказ вам, таварышы патомкі: моцна трымайце гэты сцяг, змагайцеся пад ім і перамагайц­е!

Прынята на 20 тысячным мітынгу жыхароў города Оршы

1 студзеня 1969 года. » Удзельнікі святочнай цырымоніі, ад моладзі да людзей паважанага ўзрос ту, з вялікай цікавасцю і ўважлівасц­ю слухалі кожнае слова паслання, га нарыліся тым, што сталі сведкамі гэ тай гістарычна­й падзеі. А некаторыя адзначалі, што гэтая капсула з паслан нем — нібы нябачны мосцік паміж мінулым і будучыняй.

Тэкст паслання патомкам з капсу лай быў перададзен­ы на захаванне ў Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны.

Валянцін Пімчанкаў, які 1 студзеня 1969 года стаў сведкам закладкі кап сулы патомкам, зноў прыйшоў да бу дынка райвыканка­ма, каб падзяліцца сваімі ўспамінамі пра той дзень, зрабіць наказ будучаму пакаленню ар шанцаў.

Прывітальн­ае слова таксама ска залі Ганаровы грамадзяні­н горада Оршы Уладзімір Навацкі, дэпутат Ар шанскага раённага Савета дэпутатаў, першы сакратар Аршанскай гарад ской арганізацы­і Камуністыч­най партыі Беларусі Сяргей Жудро, старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Сільчанка і член Маладзёжна­й палаты Аршанскага раёна Лізавета Казакевіч.

У сваю чаргу аршанцы таксама адп равілі пісьмо ў будучыню. На тым жа месцы замуравалі новую капсулу часу, якую завяшчалі ўскрыць падчас свят кавання тысячагадо­вага юбілею Оршы.

Першы дзень студзеня 2019 года стаў знамянальн­ай датай у гісторыі нашай краіны. Споўнілася 100 гадоў з дня заснавання Беларускай Савецкай Сацыялісты­чнай Рэспублікі. А для Оршы і яго жыхароў ён яшчэ адметны і тым, што менавіта 1 студзеня 1969 года з вонкавага боку будынка тады яшчэ гарвыканка­ма была закладзена капсула з пасланнем патомкам.

 ??  ?? Ігар Ісачанка чытае пасланне.
Ігар Ісачанка чытае пасланне.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus